21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Памежнiкi Пiнскага пагранатрада перашкодзiлi перагону чатырох кароў праз беларуска-ўкраiнскую мяжу. За некалькi дзён да гэтага таксама была спынена спроба перагону праз мяжу пяцi кароў. Па словах памежнiкаў, падобныя правапарушэннi апошнiм часам пачасцiлiся.

* Супрацоўнікі міліцыі і памежнікі затрымалі ў Расонскім раёне 4 аўтамабілі, нагружаныя 150 тонамі мінеральных угнаенняў без дакументаў. Кіравалі аўтамабілямі грамадзяне Расіі. Вядзецца праверка.

* У Бабруйскім раёне міліцыяй затрыманы аграном СВК "Гігант", які падазраецца ў тым, што скраў 24 літры ядахімікатаў на суму каля Br2,5 млн. Узбуджана крымінальная справа.

* Больш за 4,5 кг зрэзаных канопляў знайшлі супрацоўнікі Камянецкага РАУС падчас сумеснага з памежнікамі рэйду ў прыгарадзе горада Высокае. Як устаноўлена, зелле нарыхтаваў непрацуючы брастаўчанін. Узбуджана крымінальная справа. За няпоўныя тры месяцы ў раёне выяўлена 15 нарыхтоўшчыкаў раслін, што ўтрымліваюць наркатычнае рэчыва, — маку і канопляў.

* У выніку аварыі атракцыёна ў Махачкале пацярпелі 5 чалавек. У іх ліку — 19-гадовая жыхарка Беларусі, якую шпіталізавалі ў дагестанскую рэспубліканскую клінічную бальніцу. Аварыя адбылася на атракцыёне "Страла" з-за абрыву металічнага тросу, у выніку чаго сарваліся сядзенні. Праводзіцца расследаванне.

* У Маскве абрабаваны супрацоўнік Следчага камітэта пры пракуратуры РФ. Па звестках праваахоўных органаў, у яго прапалі службовае пасведчанне і табельная зброя. Інцыдэнт адбыўся вечарам у кафэ, дзе невядомыя злодзеі сцягнулі ў 28-гадовага супрацоўніка СКП РФ барсетку з дакументамі, пісталетам ПМ і патронамі да яго.

* Учора ў Махачкале адбыўся пажар у будынку юрыдычнага каледжа Расійскай прававой акадэміі прама падчас уступных экзаменаў, у будынку знаходзіліся абітурыенты і іх бацькі. Агнём было ахоплена два паверхі, яго тушылі 10 пажарных разлікаў. Паводле папярэдніх даных, ахвяраў і пацярпелых няма.

Поўны абзац

* У амерыканскім штаце Пенсільванія 17-гадовы юнак хацеў абрабаваць 85-гадовую пенсіянерку, але нечакана сам стаў яе ахвярай: бабуля трымала яго "на мушцы" да той пары, пакуль не прыехала паліцыя. Ліда Сміт купіла 22-каліберны рэвальвер пасля таго, як некалькі тыдняў таму дом яе суседзяў быў абрабаваны мясцовымі хуліганамі. Таму калі рабаўнік уварваўся да яе, яна проста зайшла ў спальню, узяла рэвальвер і, накіраваўшы яго на ўварванца, прымусіла таго пазваніць у паліцыю і паведаміць аб злачынстве. Смелая бабуля трымала свайго няпрошанага госця пад прыцэлам да той пары, пакуль выкліканыя ім паліцэйскія не зашчоўкнулі наручнікі.

* 84-гадовы аргенцiнец пяць разоў стрэлiў сабе ў галаву i адзiн раз у грудзi, аднак на момант прыбыцця ў бальнiцу нават не страцiў прытомнасцi. Пляменнiк пацярпелага пачуў стрэлы i выклiкаў на месца здарэння палiцыю. Параненага старога ўбачылi сядзячым у крэсле. Побач з iм ляжаў пiсталет 22 калiбру. Аргенцiнец не мог гаварыць, аднак нармальна вытлумачваў усё жэстамi. Пасля прыбыцця ў бальнiцу аргенцiнец упаў у кому i цяпер знаходзiцца ў крытычным стане. Рэнтген паказаў, што ўсе шэсць куль затрымалiся ў целе няўдачлiвага самагубцы.

* Прадстаўнiкi вышэйшага духавенства Нiгерыi ва ўльтыматыўнай форме прапанавалi жыхару краiны, якi жанаты з 86 жанчынамi, выбраць чатырох, у адваротным выпадку ён будзе пакараны смерцю. Такi прысуд чакае 84-гадовага Мухамеда Бела Абубакара згодна з законам шарыяту. Сам шматжэнец заявiў, што ў Каране нiчога не гаворыцца аб праследаваннi чалавека, якi мае больш за чатыры жонкi. Але ў той жа час Абубакар не раiць iншым мужчынам выкарыстоўваць яго прыклад i ўступаць у шлюб з такой колькасцю жанчын. "Мужчына, жанаты на дзесяцi жанчынах, не вытрымае i памрэ, але маю сiлу даў мне Алах, таму я магу кантраляваць 86", — сказаў ён.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памежнiкi Пiнскага пагранатрада перашкодзiлi перагону чатырох кароў праз беларуска-ўкраiнскую мяжу. За некалькi дзён да гэтага таксама была спынена сп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика