21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнфарм-укол

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Спосабы барацьбы з болем у спіне

Боль у спiне — другая найбольш частая прычына звароту да ўрачоў пасля грыпу i прастуды. Iдзiце да спецыялiстаў да таго, як захворванне цалкам захопiць вас у палон. Дапамагчы павiнен неўрапатолаг, паколькi астэахандроз лiчаць неўралагiчным захворваннем па той простай прычыне, што разбуральны працэс развiваецца вельмi блiзка ад спiннога мозгу i закранае нервовыя карэньчыкi. Наогул жа спецыялiст, якi займаецца хваробамi выключна пазваночнiка, называецца вертэбролагам.

Перад тым, як пачаць лячэнне, неабходна дакладна ўстанавiць дыягназ. Гэта можна зрабiць з дапамогай ядзерна-магнiтнага рэзанансу або магнiтна-рэзананснай тамаграфii. На сёння гэта самае дакладнае i iнфарматыўнае абследаванне. Падборам лячэння павiнен займацца ўрач. А выбiраць ёсць з чаго.

Лекавая тэрапiя. Прыём нестэроiдных супрацьзапаленчых прэпаратаў дапамагае справiцца з запаленнем i болем.

Акупунктура, або iголкарэфлексатэрапiя. Стымуляцыя асаблiвымi iголкамi "ключавых" бiялагiчна актыўных кропак дазваляе зменшыць болевы сiндром. Гэтым метадам можна карыстацца i ў прафiлактычных мэтах.

Мiлiметровая (мiкрахвалевая) рэзанансная тэрапiя. Тысячагадовы вопыт усходняй акупунктуры плюс апошнiя дасягненнi квантавай фiзiкi. На бiялагiчна актыўныя кропкi ўздзейнiчаюць звышмалымi электрамагнiтнымi хвалямi, якiя ўваходзяць у рэзананс i даюць арганiзму iмпульс да выздараўлення.

Фiзiятэрапiя. Абязбольвальнае дзеянне аказваюць электрамагнiтнае, ультрафiялетавае, iнфрачырвонае выпраменьванне, а таксама лазер.

Тракцыйная тэрапiя. Выцяжэнне, якое выконваецца ўрачом або з дапамогай асаблiвай сiстэмы, што разгружае пазваночны слуп, дапамагае дыскам расправiцца.

Мануальная тэрапiя. "Лячэнне рукамi" дазваляе паставiць на месца пазванкi, лiквiдуе кампрэсiю дыскаў i нервовых карэньчыкаў, боль i бiяхiмiчныя парушэннi, вяртае "разбалансаваны" пазваночнiк у нармальны стан. Можа выкарыстоўвацца i ў прафiлактычных мэтах.

Масаж. Павялiчвае кровазварот, паляпшае харчаванне тканак i абмен рэчываў, спрыяльна ўплывае на тонус мышцаў. Можа выкарыстоўвацца i ў прафiлактычных мэтах.

Фiтатэрапiя. Гэты натуральны метад лячэння пазбаўляе ад болю, дапамагае пераадолець ацёкi, наладзiць абмен рэчываў. Лекавыя раслiны ад хворай спiны — гэта чарада, чаромха, чабор (унутр у выглядзе настояў), сок чорнай рэдзькi (вонкава, у якасцi расцiркi).

Кiнезатэрапiя. Лячэнне рухам — адзiны спосаб, якi ўздзейнiчае на механiзм i прычыну захворвання, здольнае папярэдзiць яго развiццё. Калi вы займаецеся лячэбнай або аздараўленчай фiзкультурай, мышцы працуюць як след, карысныя рэчывы актыўна паступаюць да пазванкоў i дыскаў.

Гамеапатыя. Добрая альтэрнатыва хiмiчным прэпаратам. Раслiнныя i мiнеральныя кампаненты (арнiка, акопнiк, сера) здымаюць боль, ацёкi, запаленне. Выкарыстоўваюцца мазi i таблеткi.

Лячэбныя медыкаментозныя блакады. Звычайная iн’екцыя анастэзуючага прэпарата, увядзенне абязбольвальных лекаў непасрэдна ў спiнамазгавы канал.

Хiрургiчныя метады. Апошнi шанц пазбавiцца ад хранiчнага болю ў спiне для тых, у каго працэс зайшоў надта далёка. Новае слова ў лячэннi грыжы мiжпазванковага дыска (найбольш частага ўскладнення астэахандрозу) — замена зношанага, дэфармаванага "амартызатара" тытанавым iмплантатам-трансформерам.

Супраць стрэсаў ёсць прыёмы

Фiзiялагiчныя сiмптомы стрэсу — пачашчанае дыханне i сэрцабiццё, напружанне — знiкаюць, як толькi чалавек заспакойваецца. Але гэта не азначае, што некаторыя сiмптомы не праявяцца пазней.

Рэакцыяй арганiзма на стрэс становiцца раздражняльнасць, апатыя, санлiвасць, упадак сiлаў. Нервознасць, частыя прастуды, задышка, болi ў спiне i суставах, сверб, частыя змены настрою, неспакой, хуткая стамляльнасць, рассеянасць — усё гэта можа сiгналiзаваць аб тым, што стрэс занадта часта прысутнiчае ў вашым жыццi. Варта таксама памятаць, што моцныя стрэсы могуць правакаваць або ўзмацняць развiццё розных хвароб, самыя бяскрыўдныя з якiх — мiгрэнi, язва, бранхiяльная астма, цукровы дыябет. Уздзеянне стрэсу на многiя сур’ёзныя захворваннi да канца не вывучана, але цi варта эксперыментаваць на сабе?

Паспрабуйце авалодаць дыхальнымi методыкамi, прыёмамi самаўнушэння i медытацыi, прычым займайцеся рэгулярна i паслядоўна. Вазьмiце на ўзбраенне такiя травы, як мелiса, валяр’яна, зверабой, глог: яны цудоўна расслабляюць нервовую сiстэму.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спосабы барацьбы з болем у спіне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика