Язва не пройдзе!
Язва не пройдзе!
Упершыню ў Беларусi ў 3-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Мiнска сталi праводзiць унiкальную эндаскапiчную дыягностыку органаў брушной поласцi. Гастрыты, язвы i iншыя захворваннi стрававальнай сiстэмы дыягнастуюцца на ўльтрасучасным абсталяваннi аднаго з вядучых сусветных вытворцаў вiдэаэндаскапiчнай тэхнiкi. Як паведамiў загадчык эндаскапiчнага аддзялення 3-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Аляксандр Дановiч, новая тэхнiка дазваляе знайсцi любое захворванне не толькi стрававода, але i дванаццацiперснай кiшкi. Апарат iдэальны пры аглядзе пацыентаў з прыроджанымi звужэннямi стрававальнай трубкi, дзяцей, нават нованароджаных. Незаменны пры пастаноўцы стэнтаў (эндапратэзаў) у верхнiя аддзелы стрававальнага тракта. Да таго ж у гэтай тэхнiкi ёсць пульт кiравання — вельмi зручна пры эксплуатацыi. З яе дапамогай можна таксама браць бiяпсiю, знаходзiць палiпы. Прадугледжана i магчымасць архiваваць даныя абследаванняў у электронным выглядзе. Вольга ГРЫГОР’ЕВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў Беларусi ў 3-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Мiнска сталi праводзiць унiкальную эндаскапiчную дыягностыку органаў брушной поласцi. Гастрыты,
|
|