Спорт-тайм
Спорт-тайм
У Барысаве чакаецца аншлаг Усяго 50 хвілiн спатрэбiлася касiрам гарадскога стадыёна Барысава, каб прадаць бiлеты на матч у адказ 3-га квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў памiж БАТЭ i балгарскiм "Леўскi", якi адбудзецца сёння. На рукi можна было атрымаць толькi чатыры квiткi коштам 10 тысяч рублёў кожны. Нагадаем, першы выязны паядынак падапечныя Вiктара Ганчарэнкi выйгралi з лiкам 1:0. У выпадку станоўчага вынiку паўторнага супрацьстаяння барысаўчане ўпершыню ў гiсторыi беларускага футбола выйдуць у групавую стадыю Лiгi чэмпiёнаў. "Дынама" двойчы прайграла На мемарыяле Бяляева ў Чарапаўцы мiнскае "Дынама" пацярпела другое паражэнне запар. На гэты раз падапечныя Джыма Хьюза аказалiся слабейшымi за ХК МУС — 0:1. Нагадаем, што днём раней беларуская каманда была адолена яраслаўскiм "Лакаматывам" — 1:5. Такiм чынам, пасля двух паядынкаў толькi ў бела-блакiтных у графе ачкi стаiць нуль. Астатнiя ўдзельнiкi на сваiм рахунку маюць па адной перамозе. Учора "Дынама" сустракалася з гаспадарамi спаборнiцтваў хакеiстамi "Северсталi". Чарговы рэкорд Азаранкi Лiдар жаночай зборнай Беларусi па тэнiсе Вiкторыя Азаранка зноў устанавiла рэкорд: паднялася ў рэйтынгу ВТА на адну пазiцыю — на 14-е месца. Вольга Гаварцова захавала 28-ы радок. Настасся Якiмава стала 112-й (113), Кацярына Дзегалевiч — 145-й (146), Таццяна Пучак — 172-й (162), Ксенiя Мiлеўская — 276-й (278), Дар’я Кустава — 405 (406). МТЗ наблiзiўся да БАТЭ Сем матчаў 20-га тура чэмпiянату краiны ў вышэйшай лiзе адбылiся ў нядзелю 24 жнiўня. Нагадаем, што чэмпiён краiны свой матч згуляў у пятнiцу, 22 жнiўня. Трэцяя запар нiчыя пакiнула ад перавагi БАТЭ ўсяго адно ачко. Галоўны праследвальнiк, МТЗ-РIПА, выйграў у "Тарпеда" (2:0) i скарацiў адставанне да мiнiмума. Праўда, не будзем забываць, што ў барысаўчан ёсць матч у запасе. На трэцiм радку турнiрнай таблiцы, нягледзячы на паражэнне ў "Вiцебску" (0:1), засталося мiнскае "Дынама". Перарваў бязвыйгрышную серыю "Гомель". Каманда не дабывала трох ачкоў амаль два месяцы, а ў канцоўцы матча з "Нафтанам" здолела перамагчы (3:2). Вызначым таксама брэсцкае "Дынама", якое ў гасцях разграмiла "Дарыду" (4:1). "Шахцёр" разграмiў "Смаргонь" (4:0), "Днепр" узяў верх над "Лакаматывам" (2:1), "Нёман" унiчыю згуляў з "Савiтам" (1:1). Паралiмпiяда стартуе праз чатыры днi Агонь Паралiмпiяды запаляць у Пекiне 28 жнiўня i да пачатку Гульняў пранясуць па 11 гарадах Кiтая. Эстафета паралiмпiйскага агню будзе працягвацца дзевяць дзён — з 29 жнiўня па 6 верасня. Агульная працягласць маршруту — 13 тысяч кiламетраў. Несцi факел будуць 850 марафонцаў. На фiнiшнай прамой ад двух факелаў Пар-алiмпiяды будзе запалены галоўны агонь Гульняў на пекiнскiм стадыёне "Птушынае гняздо". Штанге вызначыўся Галоўны трэнер зборнай Беларусi аб’явiў спiс з 22 футбалiстаў, якiя будуць рыхтавацца да матчаў адборачнага турнiру чэмпiянату свету 2010 супраць камандаў Украiны (6 верасня) i Андоры (10 верасня). Абедзве гульнi наша каманда правядзе на выездзе. Варатары — Юрый Жаўноў, Антон Амельчанка, Сяргей Верамко; абаронцы — Дзмiтрый Молаш, Дзмiтрый Верхаўцоў, Сяргей Амельянчук, Ягор Фiлiпенка; паўабаронцы — Мiкалай Кашэўскi, Iгар Стасевiч, Алег Страхановiч, Павел Сiтко, Аляксандр Кульчы, Антон Пуцiла, Уладзiмiр Карыцька, Аляксандр Глеб, Аляксандр Паўлаў, Андрэй Чухлей; нападаючыя — Вiталь Булыга, Вячаслаў Глеб, Вiталь Радзiвонаў, Вiталь Кутузаў, Сяргей Карнiленка. З-за траўмаў адсутнiчаюць у складзе зборнай Цiмафей Калачоў i Аляксей Сквярнюк. Галкiпер зборнай Беларусi па футболе Васiль Хамутоўскi не прыме ўдзелу ў матчах на выездзе адборачнага турнiру чэмпiянату свету-2010 супраць камандаў Украiны i Андоры. Ён папрасiў галоўнага трэнера Бернда Штанге пакуль не выклiкаць яго ў галоўную дружыну краiны. Iгрок не можа прабiцца ў аснову нямецкага "Аўгсбурга", якi выступае ў другой бундэслiзе, i таму адчувае сябе няўпэўнена. Спачатку ён мае жаданне замацавацца ў клубе i паказаць, на што здатны. "Рэал" заваяваў Суперкубак Iспанii У нядзелю ўвечары вызначыўся ўладальнiк Суперкубка Iспанii. У матчы ў адказ сталiчны "Рэал" насуперак логiцы абыграў 4:2 "Валенсiю" i заваяваў ганаровы трафей. Насуперак, таму што з 40-й хвiлiны пры лiку 1:0 на карысць гасцей мадрыдцаў засталося дзесяць, а на 73-й хвiлiне пры лiку 1:1 быў выдалены яшчэ адзiн футбалiст "Рэала". У вынiку такое ўзрушэнне прынесла нечаканы вынiк. У складзе васьмi чалавек гаспадары забiлi тры галы (4:2).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго 50 хвілiн спатрэбiлася касiрам гарадскога стадыёна Барысава, каб прадаць бiлеты на матч у адказ 3-га квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў памi
|
|