Мiнчане любяць аўтобусы
Мiнчане любяць аўтобусы
Самым папулярным гарадскiм грамадскiм транспартам у жыхароў i гасцей сталiцы сталi аўтобусы. Так, за студзень — лiпень гэтага года аўтобусамi перавезена 143,6 мiльёна пасажыраў. У той час як метро скарысталiся 142,4 мiльёна чалавек, трамваямi i тралейбусамi — 127,8 мiльёна. У цэлым жа гарадскiм грамадскiм транспартам за сем месяцаў гэтага года было перавезена 413,9 мiльёна чалавек. У параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года аб’ёмы пасажыраперавозак у сталiцы знiзiлiся на 2,9 працэнта, а ў падземцы i зусiм на 5,5 працэнта. Радзей сталi карыстацца мiнчане i паслугамi прыватных перавозчыкаў. Так, за сем месяцаў 2008 года iмi перавезена 2,5 мiльёна чалавек, што на 74,7 працэнта менш, чым за аналагiчны перыяд 2007-га. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самым папулярным гарадскiм грамадскiм транспартам у жыхароў i гасцей сталiцы сталi аўтобусы. Так, за студзень — лiпень гэтага года аўтобусамi перавезе
|
|