Закупачныя цэны — ад спецыфікi рэгiёна
Закупачныя цэны — ад спецыфікi рэгiёна
Аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам накiраваны на рэгiстрацыю гранiчныя закупачныя цэны на бульбу i агароднiну, прызначаныя для закладкi ў стабiлiзацыйныя фонды харчовых тавараў. Мы пiсалi ўжо, што мiнiстэрствы сельскай гаспадаркi i харчавання i эканомiкi рэкамендавалi аптымальны ўзровень закупачных цэнаў. Напрыклад, на бульбу — 520 рублёў за кiлаграм (без улiку ПДВ i транспартных выдаткаў), белакачанную капусту — 550, буракi — 500, моркву — 630, цыбулю — 920 рублёў. Аднак зазначалася, што на месцах канкрэтны ўзровень закупачных цэнаў можа прымацца зыходзячы з ураджайнасцi, што чакаецца, умоў вытворчасцi i рэалiзацыi. Як стала вядома рэдакцыi, па асобных пазiцыях у некаторых абласцях устаноўленыя закупачныя цэны цалкам супалi з рэкамендацыямi мiнiстэрстваў, па iншых — крыху iх перавысiлi. Напрыклад, гранiчная закупачная цана на бульбу ў Вiцебскай вобласцi склала 550 рублёў, у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях — 600 рублёў. Па 600 рублёў будуць закупляць для закладкi капусту на Гомельшчыне, па 650 — на Брэстчыне i Вiцебшчыне. На моркву ў Вiцебскай, Гомельскай i Гродзенскай абласцях закупачная цана складзе аднолькавыя 650 рублёў. Пры закладцы цыбулi на Магiлёўшчыне вырашылi прытрымлiвацца рэкамендацый мiнiстэрстваў i ўстанавiлi закупачную цану на яе 920 рублёў, на Гродзеншчыне ж яна склала 950 рублёў, на Брэстчыне i Вiцебшчыне — 1000 рублёў за кiлаграм. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам накiраваны на рэгiстрацыю гранiчныя закупачныя цэны на бульбу i агароднiну, прызначаныя для закладкi ў стабiлiз
|
|