Прызавы дождж з Растова
Прызавы дождж з Растова
У Растове-на-Доне сёння завяршыўся фестываль "Моладзь за Саюзную дзяржаву", арганiзатарам якога трэцi год запар выступiў Парламенцкi сход Саюза Беларусi i Расii. Цэнтральнай падзеяй фэсту стаў Мiжнародны конкурс маладзёжнай песнi, галоўная ўзнагарода якога дасталася Беларусi. Гран-пры журы прысудзiла маладой спявачцы Янiне Курыленцы з Вiцебска. Удзел у фестывалi сёлета ўзялi творчыя калектывы з Мiнска, Гродзенскай, Мiнскай i Вiцебскай абласцей Беларусi i 20 рэгiёнаў Расii, а непасрэдна ў конкурсе ўдзельнiчалi 18 маладых выканаўцаў: 7 з Беларусi i 11 — з Расii. Артысты спаборнiчалi ў двух турах: у першым неабходна было выканаць песню сваёй краiны, у другiм — кампазiцыю, якая закранае праблемы моладзi. Выступленнi канкурсантаў ацэньвала прафесiйнае журы на чале з вядомым расiйскiм кампазiтарам, кiраўнiком калектыву "Чараўнiкi двара" Вiталем Асошнiкам. За Беларусь у творчым спаборнiцтве выступала творчая "зборная" з розных абласцей: бабруйчанка Юлiя Петраш, прадстаўнiца Брэстчыны Кацярына Сычэўская, магiляўчанiн Алекша Чорны, мiнскi дуэт братоў Уладзiмiра i Дзмiтрыя Кiн (больш вядомых на радзiме як гурт "Litеsоund"), Ірына Шчарбiцкая i тэатр песнi i музыкi "Форум" з Вiцебска, а таксама самы юны канкурсант — 14-гадовы Мiша Лiла з Мазыра. Адметна, што сёлета якраз беларусы разыгралi практычна ўсе конкурсныя ўзнагароды: трэцюю прэмiю падзялiлi Алекша Чорны i Юлiя Петраш, другую атрымаў Мiша Лiла, а Гран-пры — удзельнiца Тэатра песнi i музыкi "Форум", студэнтка Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя П. Машэрава Янiна Курыленка. Адзiны з расiян, каму ўдалося трапiць у лiк прызёраў — масквiч Аляксандр Ялаўскiх, якi заваяваў першую прэмiю. Iмёны пераможцаў былi названыя ўчора падчас гала-канцэрта закрыцця фестывалю "На дваiх адзiн лёс". Нагадаем, летась Гран-пры конкурсу таксама ўзяў прадстаўнiк Беларусi — спявак Вiталь Гардзей (сёлета ён атрымаў першую прэмiю на "Славянскiм базары ў Вiцебску"). Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Растове-на-Доне сёння завяршыўся фестываль "Моладзь за Саюзную дзяржаву", арганiзатарам якога трэцi год запар выступiў Парламенцкi сход Са
|
|