21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Брунсан МакКінлi: "Беларусь — лiдар у супрацьдзеяннi гандлю людзьмi"

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брунсан МакКінлi: "Беларусь — лiдар у супрацьдзеяннi гандлю людзьмi"

Генеральны дырэктар Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi (МАМ) Брунсан МакКiнлi ў гэтыя днi знаходзiцца ў Мiнску з афiцыйным вiзiтам. Учора спадар МакКiнлi сустракаўся з мiнiстрам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiрам Навумавым.

— Дагэтуль асноўнымi напрамкамi дзейнасцi былi супрацьдзеянне гандлю людзьмi i ўвядзенне бiяметрычных пашпартаў, — сказаў журналiстам Брунсан МакКiнлi. — Зараз мы спрабуем аналiзаваць будучыню, каб ужо цяпер акрэслiць сферы далейшага супрацоўнiцтва з выкарыстаннем мiжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi кадраў для супрацьдзеяння мiграцыi, якi быў тут заснаваны, бо Беларусь — лiдар у сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмi на мiжнароднай арэне.

Мiнiстр МУС Уладзiмiр Навумаў прагназуе, што ўжо хутка на Беларусi стане праблемнай працоўная мiграцыя:

— Што датычыцца працоўнай мiграцыi, то мяркую, што ў блiжэйшыя месяцы для нашай краiны яна можа стаць немалаважнай праблемай, i я спадзяюся, што спадар МакКiнлi нi на секунду не спынiць свайго супрацоўнiцтва з нашай краiнай па перадачы вопыту.

Дарэчы, Брунсан МакКiнлi апошнi раз наведвае Беларусь у якасцi генеральнага дырэктара МАМ, бо хутка ён пакiне гэтую пасаду, аднак ён абяцаў яшчэ да нас вярнуцца:

— Я хацеў бы падкрэслiць, што шчыра спадзяюся вярнуцца сюды, больш за тое, я спадзяюся, што мая далейшая дзейнасць будзе таксама звязана з мiграцыяй i што я надалей змагу заставацца надзейным партнёрам Беларусi ў рэалiзацыi сумесных праектаў, у супрацоўнiцтве i ўзаемадзеяннi.

Спыталi журналiсты ў генеральнага дырэктара МАМ, цi паўплывалi на пацяпленне адносiнаў Беларусi з Еўрасаюзам сумесныя праграмы з Мiжнароднай арганiзацыяй па мiграцыi. На што спадар МакКiнлi адказаў:

— Наша арганiзацыя апалiтычная, i мы аддаём перавагу непасрэдна тым пытанням, што ўзнiкаюць, i не канцэнтруемся на палiтыцы. Але паколькi мы жывём у палiтычным свеце i не можам поўнасцю абстрагавацца ад палiтыкi, то давайце скажам, што нашы сумесныя праграмы ўжо дакладна не замiнаюць пацяпленню адносiнаў памiж Беларуссю i Еўрасаюзам. Мне шчыра хацелася б верыць, што яны i ў будучым будуць дапамагаць наладжваць кантакты памiж нашымi краiнамi.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны дырэктар Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi (МАМ) Брунсан МакКiнлi ў гэтыя днi знаходзiцца ў Мiнску з афiцыйным вiзiтам. Учора спадар МакК
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика