21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нас 20 мільёнаў — мы што хочаш з’ядзiм, нам толькi дай

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нас 20 мільёнаў — мы што хочаш з’ядзiм, нам толькi дай

— менавiта так акрэслiў магчымасцi Беларусi на рынку Маскоўскай вобласцi намеснiк старшынi Урада вобласці В. Громаў на сумесным пасяджэннi рабочай групы па супрацоўнiцтве Беларусi i Маскоўскай вобласцi ў Гомелi.

За апошнiя гады спажыўцы з Маскоўскай вобласцi прызвычаiлiся да беларускiх малочных прадуктаў, а вытворцы — да трактароў i вырабаў з жалеза i сталi. Аснова ж iмпарту з Маскоўскай вобласцi ў Беларусь — хiмiчныя сродкi абароны раслiн, вырабы для транспарцiроўкi або ўпакоўкi з пластмас, а таксама пральныя машыны. Больш чым на 54 працэнты павялiчыўся сёлета таваразварот памiж нашай краiнай i Расiяй. Ён склаў звыш 1. 565 мiльёнаў долараў. Адпаведна павялiчылiся лiчбы экспарту (1 009,4 млн долараў) i iмпарту (556,2 млн долараў). Але ж каб рынак абедзвюх краiн не маглi захапiць настойлiвыя гандляры з Усходу, сувязi памiж нашымi краiнамi павiнны станавiцца больш цеснымi, — лiчаць удзельнiкi восьмага сумеснага пасяджэння рабочай групы. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў намеснiк Прэм’ер-мiнiстра А. Кабякоў.

Вытворцаў з абодвух бакоў прадстаўлялi кiраўнiкi шэрагу буйнейшых прадпрыемстваў як дзяржаўнай, так i прыватнай формы ўласнасцi. На "круглых сталах" былi абмеркаваны ўмовы ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў малых i сярэднiх гарадах Беларусi, пытаннi стварэння гандлёва-лагiстычных цэнтраў...

Як адзначыў А. Кабякоў: "Мы, на жаль, не ў поўнай меры выкарыстоўваем тыя магчымасцi, якiя нам прадастаўляе расiйскi рынак. Нам цяпер трэба працаваць не ў тры змены, а, як у вайну, арганiзоўваць новыя вытворчасцi, каб беларуская тэхнiка, вырабленая сумесна з расiйскiмi партнёрамi, была асноўнай на прасторы Беларусi i Расii. Мы павiнны нарошчваць аб’ёмы вытворчасцi, каб закрыць рынак".

В. Громаў адзначыў, што "Маскоўская вобласць — вельмi шырокi рынак i ён не канкурыруе з рынкам Масквы. Мы хацелi б, каб беларусы трымалi на ім сельгастэхнiку, транспарт, харчовыя тавары, мэблю. Але хацелася б, каб прыходзiлi i новыя вытворцы з самымi сучаснымi тэхналогiямi, каб на нашым рынку з’яўлялiся тавары сумеснай вытворчасцi".

В. Аўраменка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— менавiта так акрэслiў магчымасцi Беларусi на рынку Маскоўскай вобласцi намеснiк старшынi Урада вобласці В. Громаў на сумесным пасяджэннi рабочай гру
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика