21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Звязда" — найлепшая газета! Цяпер усім скажу пра гэта!"

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Звязда" — найлепшая газета! Цяпер усім скажу пра гэта!"

Як лёгка вярнуцца ў мiнулае — варта... пераблытаць касеты, нацiснуць на дыктафоне кнопачку "пуск" i...

І адразу "ўбачыш" запоўненую залу Клiчаўскага райвыканкама, пачуеш галасы чытачоў-падпiсчыкаў, успомнiш твары людзей — рознага веку: сталага (скажам так), сярэдняга (iх там найболей было), зусiм маладыя. Прынамсi, адна з дзяўчат свае ўражаннi ад сустрэчы сфармулявала так: "Звязда — найлепшая газета! Цяпер усiм скажу пра гэта".

Тады, як цяпер помнiм, яна цвёрда рашыла падпiсацца. I напэўна ж не перадумала! А вось цi спадабалася ёй газета, цi апраўдала надзеi, цi прыжылася?..

Не трэба, мусiць, казаць, што мы прыедзем у Клiчаў яшчэ (i, магчыма, не раз); дасць бог, сустрэнемся i распытаем. Пакуль жа — маршрут быў трохi iнакшы. Да таго ж... iнакшым быў позiрк. Чаму? Пра гэта трошкi пазней, цяпер...  

Аб тым, што прыедзем, што хацелi б сустрэцца, нiкога загадзя не папярэджвалi. Па-першае, таму, што дарога яна i ёсць дарога з усiмi адсюль наступствамi, а па-другое — няма ў тым вялiкага сэнсу, бо даўно пераканалiся: не будзе на месцы старшынi рай- цi гарвыканкама, яго намеснiкаў, будуць iдэолагi, не застанем кiраўнiкоў вузлоў паштовай сувязi, будуць супрацоўнiкi аддзела падпiскi.

— Мяне ноччу падымi, я скажу, што ў нас на "Звязду" 365 падпiсчыкаў, — пачулi ў Бабруйску ад Сафii Сямёнаўны Булах. — Гэта ў нашай вобласцi, мусiць, найболей? У Бортнiках "Звязда" ў пашане, у Хiмах, у Мiхалёве, у Ламбаве... Там невялiчкае зусiм аддзяленне сувязi, а падпiсчыкаў — 7. З гарадскiх — у 27-м найбольш, на "Белшыне"... Настаўнiкi, ведаю, чытаюць. А наогул, адвучылi нас ад беларускай мовы. Адсюль i лiчбы.

У чатыры (з 28...) аддзяленняў паштовай сувязi ў Бабруйскiм раёне наша газета не прыходзiць наогул. Што, зразумела ж, засмучае, бо хоць адзiн пастаянны чытач нешта казаў бы пра "Звязду" iншым, мо, асобныя нумары цi артыкулы даваў бы суседзям i сябрам. Газета мела б шанцы знайсцi сабе новых падпiсчыкаў...

Зрэшты, яны застаюцца i так. Сведчанне таму знайшлi выпадкова i ўжо ў iншых аддзелах падпiскi, у iншых гарадах, бо, везучы ў Рэчыцу сумленна выйграныя халадзiльнiк "Атлант", а ў Лельчыцы "Вiцязь", не маглi не прыхапiць i больш дробныя прызы — фiрменныя гадзiннiкi, майкi, па якiя, ну зразумела ж, не паехалi б у Мiнск Ева Сцяпанаўна Голуб з вёскi Макаравiчы Бабруйскага раёна, Іосiф Нiчыпаравiч Журавель з вёскi Раманаўка Мазырскага, Нiна Аляксандраўна Казакова з вёскi Коўчыцы Светлагорскага. Даставiць i ўручыць iх падрадзiлiся паштавiкi. А ў нас была магчымасць пагаварыць з iмi — хоць па тэлефоне. Цi (як у Рэчыцы) "жыўцом".

...Ля прыступак райвыканкама чакаў нас Анатоль Васiльевiч Коваль — лiквiдатар наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, пенсiянер. Адразу прызнаўся, што ў пошуках сваёй перабраў нямала газет — i расiйскiх, i беларускiх, прычым розных узроўняў. "Усе нейкiя не тыя былi", а вось са "Звяздой"...

— Спынiўся: гады чатыры ўжо пастаянна выпiсваю i знаходжу ўсё, што мне трэба — навiны, законы, падставы для роздумаў, — прызнаўся Анатоль Васiльевiч. — Кнiжку з "Радзiнным" з задавальненнем купiў бы. Пытаўся ў нашым кнiжным — няма... Дык хоць па газеце, ды ведаць буду.

Сустрэлi мы ў зале (дзякуй паштавiкам: усiм нашым падпiсчыкам яны даслалі невялiчкія паведамленні аб тым, дзе i калi адбудзецца сустрэча) яшчэ адну адданую чытачку — Iрыну Чыркову. Ёй "Звязда" дасталася ў спадчыну: усё жыццё газету выпiсваў нябожчык-бацька... Жыў ён у Веткаўскiм раёне. Ад яго ў дачкi, ва ўнукаў (адзiн з iх быў на сустрэчы) чысцюткае беларускае вымаўленне, мова. Хоць, па вялiкiм рахунку, гэта здзiўляць не павiнна...

Дзiўна было, што па-беларуску гэтак жа хораша гаворыць уладальнiца звяздоўскага суперпрыза Людмiла Дзмiтрыеўна Бондар, бацькi якой карэнныя расiяне. Адпаведна — дачка яшчэ ў школе мела права адмовiцца ад "лiшняга" прадмета, але...

— Беларуская мова мне заўжды падабалася. У маленстве, у Рэчыцы яна, сапраўдная, гучала яшчэ... Я нават рускiх класiкаў па-беларуску чытала. Вельмi добрыя пераклады траплялiся. Ды i лягчэй мне было, нават цiкавей... Што да "Звязды", то спачатку я купляла яе ў шапiках, чытала на рабоце. А гадоў з 15 выпiсваю. Я i гаварыла б па-беларуску, каб было з кiм.

Праблема гэта ў нашай (а якой жа прыгожай!) Рэчыцы, як i ў iншых гарадах, на вялiкi жаль, iснуе: не бачна, лiчы, беларускiх назваў, не чутна на вулiцах мовы.

— Калi б не газета, яе, напэўна, б, многiя забылiся, — зазначыла Людмiла Дзмiтрыеўна.

Яна ў свой час скончыла Мазырскi педынстытут, працавала ў школе, у дзiцячых садках. Выхавала траiх дзяцей, дапамагае цяпер гадаваць унукаў. Што да прыза, — то (як прызналася) аб такiм — новым двухкамерным халадзiльнiку — нават марыць баялася. Хоць i вельмi патрэбен быў. Справа балючая, але ж жыццёвая: апошнiм часам — разлад у сям’i. З мужам яны ў адной кватэры жывуць, але ж кожны сам па сабе. Што добра — тэлевiзары два, а вось халадзiльнiк дагэтуль адзiн быў.

— Не ведаю, хто там мой купончык выцягнуў, але ж ён як пачуў, што без халадзiльнiка мне далей нiяк, — казала шчаслiвая ўладальнiца.

У розныя часы выйгрывалi звяздоўскiя прызы i iншыя падпiсчыкi — хто радыёпрыёмнiк, хто шалiк, хто падпiску на газету. А большасць — нават не прэтэндавала, бо не вельмi верыла, што гэта рэальна.

— Цяпер i я буду карткi пасылаць, — прызнаўся Анатоль Васiльевiч Коваль. — Мо i я што выйграю...

Мы ж, праводзячы чарговую прэзентацыю, таксама спадзявалiся — знайсцi новых чытачоў.

— На 1 студзеня ў горадзе, у раёне было 262 падпiсчыкi "Звязды", на 1 лiпеня 232, — падзялiў наш клопат начальнiк раённага вузла паштовай сувязi Вячаслаў Георгiевiч Папоў. — Тут шмат прычын. На вялiкi жаль, сыходзiць пакаленне людзей, для якiх газета была абавязковым атрыбутам жыцця. Цяпер — паглядзiце — у многiх дамах, нават у вёсках, спадарожнiкавыя антэны, камп’ютары, мабiльныя тэлефоны. Да паслуг — iншыя крынiцы iнфармацыi. Але ж без друкаванага слова таксама нельга. I нашы паштальёны, начальнiкi аддзяленняў сувязi гэта разумеюць.

Як прызнаў Вячаслаў Георгiевiч, лепшыя паказчыкi па нашай газеце ў 10, 9 i 3 гарадскiх аддзяленнях паштовай сувязi, у сельскiх — Каравацiчы (начальнiк Надзея Iгнатаўна Мiхалка), Ведрыч (Эмiлiя Васiльеўна Зоб-Белая), Заходы (Нiна Канстанцiнаўна Пархоменка); у паштальёнаў Вольгi Фёдараўны Сiтнiк, Зiнаiды Васiльеўны Ярэц, Зоi Мiкалаеўны Бельскай. Мы рады былi адзначыць iх працу фiрменнымi звяздоўскiмi дыпломамi, нагадаць, што ў самых руплiвых (здольных iстотна павялiчваць колькасць падпiсчыкаў на паўгоддзе) па-ранейшаму застаецца шанц у якасцi ўзнагарод атрымаць той жа электрачайнiк, пыласос, нават халадзiльнiк "Атлант".

А наогул — са "Звяздой", як гаварылi чытачы, выйгравалi ўсе, бо мелi аператыўную iнфармацыю, бо карысталiся нашымi парадамi, бо знаходзiлi адказы на свае пытаннi, знаходзiлi словы песень, чыталi анекдоты, разгадвалi сканворды-крыжаванкi, помнiлi СВАЮ МОВУ.

I шкада было тых, хто гэтага не меў.   Валянцiна Доўнар, Уладзiмiр Здановiч.

(Заканчэнне будзе.)

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як лёгка вярнуцца ў мiнулае — варта... пераблытаць касеты, нацiснуць на дыктафоне кнопачку "пуск" i... І адразу "ўбачыш" запоўнену
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика