...
...
Член алiмпiйскай зборнай ЗША па плаваннi Брэндан Хансэн, якi атрымаў залаты медаль
за перамогу ў эстафеце 4х100 метраў, згубiў сваю ўзнагароду ў самалёце. Яна ляжала
ў бакавой кiшэнi рукзака, якi падчас палёту стаяў ля яго ног. Хансэн паведамiў
аб страце прадстаўнiкам авiякампанii, мясцовай палiцыi i федэрацыi плавання. На
шчасце, медаль выявiла на падлозе ў канцы салона адна з пасажырак i адразу паведамiла
аб знаходцы ў палiцыю. Жанчына асабiста вярнула ўзнагароду ўладальнiку ў ходзе
спецыяльна арганiзаванай сустрэчы. У падзяку яна атрымала ад героя Алiмпiяды чэк.
Сума ўзнагароджання не называецца.nУ сераду ў штаце
Фларыда перавярнуўся грузавiк, якi перавозiў 5-цэнтавыя манеты на суму каля 187
тыс. долараў. Інцыдэнт адбыўся ў вынiку сутыкнення двух грузавiкоў, загiнуў адзiн
ахоўнiк, што суправаджаў манеты. Вадзiцелi абедзвюх машын шпiталiзаваныя. Шаша,
на якой адбылося сутыкненне, была перакрытая на працягу многiх гадзiн, пакуль
супрацоўнiкi праваахоўных органаў збiралi амаль тры мiльёны пяцiцэнтовiкаў.
На ХV Мiжнародную спецыялiзаваную выставу-кiрмаш "Вiно-гарэлка-2008" прадстаўнiкi Гомельскага лiкёра-гарэлачнага завода экспанавалi пяць вiдаў сваёй прадукцыi. I ўсе яны былi адзначаны медалямi: гарэлка "Радамiр Прэмiум" i "Радзiмiчы", этылавы спiрт "Люкс", бальзам "Палессе" — залатымi, настойка горкая "Палессе з зубровачкай" — сярэбраным. Чым не поспех, калi ў кiрмашы тым бралi ўдзел многiя дзясяткi прадпрыемстваў падобнага профiлю з розных краiн. Супрацоўнiкi Баранавiцкага аддзела па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю звярнулi ўвагу на кладаўшчыка, якi адказваў за склад аднаго мiнскага прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю безалкагольных напояў. Кладаўшчык рэалiзаваў прадукцыю прадпрыемства як сваю за наяўныя грошы i паклаў у кiшэню 87 мiльёнаў рублёў. У мiлiцыю звярнуўся дырэктар Ястрамбельскай школы-iнтэрната, што пад Баранавiчамi. На вучобу пасля летнiх канiкулаў не з’явiлiся чатыры вучнi. Дзе яны знаходзяцца — нiхто не ведае. Нiзкая зарплата робiць людзей дурнейшымi. Да такой высновы прыйшлi эксперты з амерыканскага Сеntrе fоr Аddiсtiоn аnd Mеntаl Hеаlth. Яны ўстанавiлi, што сумнеўныя часовыя кантракты, частковая занятасць, нiзкая заработная плата i адсутнасць сацыяльных iльгот пагаршаюць разумовыя здольнасцi. Акрамя таго, як зафiксавалi даследчыкi, моцнае псiхалагiчнае напружанне на працы асацыявалася з 50-працэнтнай рызыкай iшэмiчнай хваробы сэрца. Нестабiльная i ненадзейная праца выклiкае дэпрэсiю, сiндром хранiчнага неспакою i злоўжыванне лекавымi прэпаратамi. ПОЎНЫ АБЗАЦ nУ адной з iтальянскiх латарэй разыгралi незвычайны прыз — бясплатнае пахаванне. Аднак гэты выйгрыш пакуль застаецца незапатрабаваным. Уладальнiк выйгрышнага бiлета, якi пакуль не з’явiўся, зможа атрымаць бясплатнае месца на могiлках, бясплатную дамавiну, магiльны камень i два медныя падсвечнiкi. Крайняга тэрмiну для атрымання прыза не прадугледжана, адзначаюць арганiзатары латарэi, акрамя таго, уладальнiк бiлета можа перадаць яго другой асобе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Член алiмпiйскай зборнай ЗША па плаваннi Брэндан Хансэн, якi атрымаў залаты медаль за перамогу ў эстафеце 4х100 метраў, згубiў сваю ўзнагароду ў самал
|
|