На магнітным праязным — "дадатковы" дзень
Пасля вяртання ў сталiцу студэнтаў, школьнiкаў, з заканчэннем сезона летнiх водпускаў многiя, напэўна, звярнулi ўвагу, якiя чэргi ўтварылiся на пачатку месяца ў касы метрапалiтэна.
З гэтай нагоды работнiкi сталiчнай падземкi вырашылi нагадаць пасажырам: тэрмiн дзеяння праязнога за бягучы месяц распаўсюджваецца i на першы дзень наступнага. — Такое палажэнне дзейнiчае даўно, яно было ўведзена яшчэ з укараненнем самой магнiтнай карткi. Магчыма, проста не ўсе пра гэта ведалi, — сказаў начальнiк службы руху Мiнскага метрапалiтэна Рыгор Якiмкоў. Варта ўдакладнiць, што такi бонус у выглядзе дадатковага дня распаўсюджваецца толькi на месячныя праязныя i толькi на набытыя для праезду ў самiм метро. На сумешчаных з iншымi вiдамi грамадскага транспарту праязных бiлетах такой "iльготы" няма. Гэтак жа як i на нядаўна ўведзеных бескантактных месячных праязных на метро. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля вяртання ў сталiцу студэнтаў, школьнiкаў, з заканчэннем сезона летнiх водпускаў многiя, напэўна, звярнулi ўвагу, якiя чэргi ўтварылiся на пачатку месяца ў касы метрапалiтэна.З гэтай нагоды работнiкi сталiчнай падземкi вырашылi нагадаць пасажырам: тэрмiн дзеяння праязнога за бягучы месяц распаўсюджваецца i на першы...
|
|