21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Шаўгеня: "Наш калектыў прымнажае працоўныя здабыткi"

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Шаўгеня: "Наш калектыў прымнажае працоўныя здабыткi"

Прадстаўляем суразмоўцу

Нарадзiўся ў гарадскiм пасёлку Тураў Жыткавiцкага раёна ў сям’i настаўнiкаў, але дзiцячыя гады прайшлi ў вёсцы Глыбаў, куды перавялi на работу яго бацькоў. Там ён закончыў сярэднюю школу i паступiў у тэхналагiчны ўнiверсiтэт, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1992 годзе некалькi месяцаў працаваў на пасадзе iнжынера-лесапатолага Рэчыцкага доследнага лясгаса, пасля чаго быў прызваны на службу ў армiю. Наступныя яго пасады — у тым жа прадпрыемстве: iнжынер па перапрацоўцы драўнiны, iнжынер па знешнеэканамiчнай дзейнасцi, галоўны iнжынер. У 2004 годзе быў прызначаны дырэктарам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Васiлевiцкi лясгас". З’яўляецца адным з маладых кiраўнiкоў падобных прадпрыемстваў рэспублiкi.

 

— Сяргей Уладзiмiравiч, калi характарызаваць вашу ўстанову, яе адметнасцi, што б вы ў першую чаргу адзначылi?

— Бадай, тое, што ўладаннi лясгаса знаходзяцца на тэрыторыi трох тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйных раёнаў: Рэчыцкага, Калiнкавiцкага i Светлагорскага. Плошчы ўнушальныя — каля дзевяноста тысяч гектараў.

— А якая яго структура?

— Дзесяць ляснiцтваў: Узнажскае, Дуброўскае, Зеляноцкае, Навiнкаўскае, Бабiцкае, Лiскоўскае, Нахаўскае, Васiлевiцкае, Каравацiцкае i Мiканавiцкае. Пяць лясных гадавальнiкаў, дрэваапрацоўчы i рамонтна-механiчны цэхi i лесапаляўнiчая гаспадарка. Спецыфiкай лясгаса з’яўляецца тое, што ў нас пераважае лiсцёвая парода дрэў. Калi сасна займае 30 482 гектары, дык бяроза, вольха чорная, дуб i асiна адпаведна 23 213, 12 841, 8241 i 908. У суседнiх лясгасах раскладка iншая. Вольха, як вядома, расце ў нiзкiх i балоцiстых месцах, i яна цяжкадаступная ў нарыхтоўцы. Каб выбраць яе адтуль, патрабуецца шмат затрат. Работы з ёй сезонныя.

— Некалькi разоў давялося мне быць у Гомельскiм дрэваапрацоўчым аб’яднаннi. Там казалi, што вольха — каштоўны матэрыял для вырабу мэблi, якая цэнiцца i карыстаецца попытам у спажыўцоў.

— Гэта сапраўды так. Яна лiчыцца беларускiм чырвоным дрэвам, а дакладней, яе драўнiна. Кошт аднаго яе кубаметра, рэалiзаванай на бiржы, складае каля ста тысяч рублёў.

— Вы сказалi, што ў вас пяць гадавальнiкаў. Значыць, самi нарыхтоўваеце для сябе насенны матэрыял i нiдзе не набываеце? Летась быў я ў Калiнкавiцкiм лясгасе, i дырэктар яго паказваў базiсны гадавальнiк, насенны матэрыял дрэў якога прадаецца iншым лясным гаспадаркам. А як у вас?

У нас гадавальнiкi ў розных ляснiцтвах, i задзейнiчаны яны ў вырошчваннi пасадачнага матэрыялу хвойных i лiсцёвых парод.Насенне мы адпраўляем у лесанасенны цэнтр, у Мiнску ён знаходзiцца. Там яго правяраюць на заражанасць i даюць рэкамендацыi па апрацоўцы, што мы i робiм. А потым высяваем на дзялянках.

— У тым лiку i вольхi? Дык гэта ж такая культура, што сама вырасцi можа.

— Дык i дуб сам можа вырасцi. Ды толькi справа ў iншым. Даўно даказана, што тыя дрэвы, якiя вырастаюць з насення, да моманту яго выкарыстання маюць куды больш якасныя характарыстыкi. А што да Калiнкавiцкага лясгаса, дык там сапраўды ёсць базiсны гадавальнiк. Пад яго выдзелена пэўная плошча, тэхнiка, персанал. Там праводзiцца набор усiх неабходных мерапрыемстваў для атрымання палепшанага насення сасны звычайнай. Калi яго ў нас недастаткова, мы купляем там i высяваем. А потым з пасадачнага матэрыялу ствараем культуру.

— Калi ўжо зайшла аб гэтым гаворка, то трэба тут прыгадаць пра рэспублiканскую добраахвотную акцыю "Тыдзень лесу-20008", якую ў красавiку арганiзавала Мiнiстэрства лясной гаспадаркi i якая праходзiла пад дэвiзам "Новыя лясы — нашчадкам у спадчыну". Як яна прайшла ў вас?

Лiчу, што добра. Як вядома, кожны год у нашай краiне праводзiўся Дзень лесу. Традыцыя была такая. А тут — Тыдзень лесу. Вельмi карыснае мерапрыемства, у якога — будучыня. Мэта яго не толькi пасадка лесу, добраўпарадкаванне тэрыторый, ачышчэнне ад смеццевых звалак i г.д., але i выхаванне ў людзей пачуцця гаспадара, прывiцця iм, асаблiва моладзi, пачуцця прыгожага. Да акцыi мы добра падрыхтавалiся, для чаго забяспечылi яе ўдзельнiкаў пасадачным матэрыялам, неабходным рыштункам для работы. Я не кажу ўжо, што самааддана працаваў наш калектыў лесаводаў, бо гэта зразумела, але вось аб тым, што на работу выйшла больш за сто чалавек з iншых калектываў горада, напрыклад, адкрытага акцыянернага таварыства "Элiтпаркет", дзiцячага садка, дзвюх школ Васiлевiч, Бабiцкай i Каравацiцкай i г.д., заслугоўвае асобных слоў. На Тыднi лесу добра папрацавалi i былыя дырэктары лясгаса Уладзiмiр Мiхайлавiч Пырко (зараз ён старшыня гарадскога Савета) i Сяргей Данiлавiч Данiльчук. Што было зроблена тады? Хвойнымi пародамi i бярозай было засаджана 32 гектары новых плошчаў, а гэта звыш дзвюх тысяч дрэў. На дзевяцi гектарах была зроблена iх падсадка. З’явiлiся чатыры новыя месцы адпачынку з альтанкамi каля вадаёмаў, i некалькi iх было абноўлена на аўтатрасах, якiя праходзяць праз лясы. Ва ўсiх ляснiцтвах разбiлi кветнiкi, клумбы, а каля адмiнiстрацыйнага будынка лясгаса пасадзiлi 180 яблынь, якiя закупiлi ў адной з сельскагаспадарчых арганiзацый Гомельскага раёна. Ад захламленасцi i бытавога смецця ачысцiлi прыдарожныя лясныя палосы. Выканана i iншая работа.

— Лесааднаўленне, вядома ж, — адна з самых галоўных задач вашага калектыву, гэтак жа, як i iншых аналагiчных устаноў. Але ж, як бачна, ёсць i такi бок справы, як i перапрацоўка драўнiны, продаж яе. Што ў гэтых адносiнах можаце сказаць?

— Усё правiльна, ёсць гэта. Мы не адмовiлiся ад лесапiлавання, перапрацоўваем драўнiну, хоць з эканамiчнага пункту гледжання ад гэтага няма той выгады, як, скажам, ад продажу драўнiны ў круглым выглядзе. Але ж не трэба забываць пра тое, што Васiлевiчы — гэта населены пункт, дзе пытаннi працаўладкавання стаяць даволi адкрыта i закрыць цэх азначала б не што iншае, як пазбавiць работы сарака чалавек.

— Тут я павiнен перапынiць вас, Сяргей Уладзiмiравiч. Больш як паўгода таму мне давялося быць у Васiлевiчах i рыхтаваць матэрыял аб далейшым развiццi населенага пункта, якi ўваходзiць у Дзяржаўную комплексную праграму развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх пасяленняў на 2007—2010 гады. Гутарыў тады з упамянутым вамi старшынёй гарадскога Савета Уладзiмiрам Мiхайлавiчам Пырко, i ён расказваў, што ваша прадпрыемства з’яўляецца горадаўтваральным, якое дае новыя рабочыя месцы, будуе жыллё, умацоўваецца фiнансава ды i наогул вырашае ўсе задачы i праблемы. Таму курс на перапрацоўку драўнiны правiльны. Якую прадукцыю з яе выпускае калектыў?

— Дошку абразную i неабразную, сталярныя вырабы, нарыхтоўкi для еўрападдонаў i iнш. Апошняе, а таксама балансавая драўнiна адпраўляецца ў замежныя краiны. За мiнулы год вытворчасць таварнай прадукцыi ў супастаўных цэнах, напрыклад, склала 3082 мiльёны рублёў, экспарт — 889 тысяч долараў, а прыбытак — 1067 мiльёнаў рублёў, рэнтабельнасць — 28,07 працэнта. Як мы спрацавалi сёлета за восем месяцаў, можна даведацца з таблiцы, якая змешчана ў гэтым матэрыялу газеты. Прабачце, а вы не паспелi паглядзець, пакуль я заняты быў з ранiцы, як мы ўпарадкавалi сваю тэрыторыю, якi там парадак?

— Не, не паспеў.

— Тады прапаноўваю прайсцi па ёй разам з намеснiкам дырэктара па iдэалагiчных пытаннях Сяргеем Гурскiм. Ён па гэтых пытаннях самы, як кажуць, завадатар.

I вось мы на тэрыторыi, якая займае дзевяць гектараў. На многiх прадпрыемствах даводзiлася мне быць, але такога хараства, такой прыгажосцi, прызнаюся, нiдзе не бачыў. Самае ж галоўнае ў тым, што ўсё гэта зроблена клапатлiвымi рукамi рабочых i iнжынерна-тэхнiчнага персаналу.

Па-першае, шмат зелянiны тут: елкi, бярозы. А пад iмi цi побач чаго (цi каго) толькi няма. Вось спалохана азiраецца казуля, якая кормiць свайго сынка цi дачушку. Вось буслы змайстравалi гняздо на высачэзным, засохлым ужо дубе i з вышынi аглядаюць наваколле. Далей — вожыкi, зайцы. А вунь кот натапырыўся на вялiзным камянi-гранiце i цiкуе за мышшу, якая нiчога не падазрае. Каля ўезда на тэрыторыю застаў вартаўнiк з дубальтоўкай, а каля фантана "разлеглася" русалка. Калi фантан уключаны, вада збягае ў азярцо, праз якое пракладзены ажурны мосцiк, затым напаўняе сабой вялiзны жбан i цурчыць ужо ручайком па каменьчыках, па спецыяльным жалабку, каб улiцца ў сотню метраў у вадаём. Хараство дый годзе!

А клумбаў тут колькi! Вада падведзена да iх, таму кветкi заўсёды жывыя, свежыя, вясёлыя. Зноў жа бабёр, лягушка, калодзеж...

— Сяргей Васiльевiч, я разумею, што кожную пятнiцу ў вас так званы санiтарны дзень па навядзеннi чысцiнi i парадку, што за кожным аддзелам замацаваны пэўныя абавязкi ў гэтым накiрунку. Але, i вы ведаеце гэта самi, каб стварыць з такiм мастацкiм густам, з такiм майстэрствам усе малыя, скажам так, архiтэктурныя формы, якiх шмат на тэрыторыi, патрэбен талент.

— Зразумеў вас i скажу, што ў калектыве ёсць умельцы, якiя i твораць гэтыя цуды. Адзiн з iх — слесар па абслугоўваннi аўтатранспарту Анатоль Стрэж. Талент яму дадзены ад Бога. З простага кавалка драўнiны ён можа выразаць то Змея-Гарыныча, то кракадзiла, то ваўка. Каго хочаш, адным словам. Вось цяпер рыхтуецца вырабiць фiгуру лася ў поўны яго рост. Для гэтага мы падабралi ўжо заказаны iм матэрыял. А хочаце, пазнаёмлю з iм?

Анатоль аказаўся маладым чалавекам. У лясгасе працуе каля пяцi гадоў. На маё пытанне, як гэта ў яго ўсё так добра атрымлiваецца, адказаў: "Усё проста. Спачатку малюю, раблю эскiз, затым з той прывезенай з лесу драўнiны зробленым самiм iнструментам выдаляю ўсё лiшняе. Вось i ўсё!"

Дарэчы, Сяргей Гурскi расказаў, што на тэрыторыi шмат дэкаратыўных насаджэнняў i паказаў iх. Матэрыял гэты быў закладзены ў адной з арганiзацый Мiнскай вобласцi, i была дасягнута дамоўленасць, каб спецыялiсты яе дапамаглi распрацаваць ландшафт тэрыторыi. Прычым было гэта зроблена не проста так, а з вялiкiм сэнсам, з павагай да ветэранаў працы, былых кiраўнiкоў прадпрыемства. Сяргей Васiльевiч паказаў мне некалькi такiх экзатычных дрэўцаў, каля якiх мацавалася спецыяльная таблiчка з указаннем прозвiшча таго, хто пасадзiў iх.

Выпадкова ўдалося сустрэцца па дарозе на вакзал, куды падвозiў мяне намеснiк дырэктара на легкавушцы, з адным такiм чалавекам, якi выйшаў са свайго двара на вулiцу. Сяргей Васiльевiч спынiў машыну. "Як здароўечка, Захаравiч?" — "Дзякуй Богу, усё нармальна. I вам, кiраўнiкам лясгаса, вялiкi дзякуй. За тое, што не пакiнулi ў бядзе, што "лясню газету" выпiсваеце, што запрасiлi на святочнае мерапрыемства — Дзень работнiкаў лесу".

Знаёмiмся. Уладзiмiр Захаравiч Паўленка, 26 гадоў аддаў прадпрыемству. Розны профiль работы быў у яго. I касiрам працаваў, i майстрам на пагрузцы вагонаў. Адзiнаццаць гадоў на пенсii ўжо знаходзiцца, але ад калектыву, як, дарэчы, i iншыя ветэраны працы, што пайшлi на заслужаны адпачынак, не адарваны. I на сходы з лясгаса запрашаюць, i на святочныя мерапрыемствы. Вось нядаўна дровы гатовыя, хоць адразу ў печ iх кладзi, прывезлi. Не што-небудзь, а ясень. Калi мне зрабiлi ў бальнiцы дзве хiрургiчныя аперацыi, наведвалi там, матэрыяльную дапамогу аказалi. Ды i гэта яшчэ не ўсё. Паглядзiце на вароты i браму майго дома. Лясгас зрабiў, нават пафарбавалi iх. Яшчэ раз шчыра ўдзячны кiраўнiкам i прафсаюзнаму калектыву за такую падтрымку.

Вяртаюся да размовы з дырэктарам Сяргеем Шаўчэнем, i ён распавядае аб тым, якiя створаны ўмовы для работнiкаў прадпрыемства, якi размах атрымалi заняткi фiзкультурай i спортам, якая мастацкая самадзейнасць у калектыве, якiя планы на будучыню, як iшла падрыхтоўка да свята, з якiмi здабыткамi калектыў падышоў да яго. З усяго вынiкала, што васiлевiцкiя лесаводы жывуць шматгранным жыццём, робяць упэўненыя крокi наперад, бяруць адну вышыню за другой.

— Якiя пажаданнi, Сяргей Уладзiмiравiч, працаўнiкам лясгаса, партнёрам па агульнай справе?

Усiм добрага настрою, моцнага здароўя, веры ў будучыню, шчасця.

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

УНН 490000683

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўляем суразмоўцу Нарадзiўся ў гарадскiм пасёлку Тураў Жыткавiцкага раёна ў сям’i настаўнiкаў, але дзiцячыя гады прайшлi ў вёсцы Глыбаў, куды п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика