Аляксандр Лукашэнка: "На выбарах павінны быць максiмальна забяспечаны ўмовы для свабоднага воле
Аляксандр Лукашэнка: "На выбарах павінны быць максiмальна забяспечаны ўмовы для свабоднага волевыяўлення грамадзян"
У Беларусi праводзiцца беспрэцэдэнтна адкрытая выбарчая кампанiя. Пры гэтым прынцыпы сумленнасцi i дэмакратычнасцi павiнны быць няўхiльна захаваны i на заключных этапах выбараў. Аб гэтым заявiў 22 верасня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час нарады аб ходзе выбарчай кампанii ў краiне. Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, выбарчая кампанiя па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склiкання выйшла на фiнiшную прамую. З 23 верасня пачынаецца датэрмiновае галасаванне. "Мы зрабiлi ўсё, каб выбарчы працэс праходзiў адкрыта, сумленна, дэмакратычна, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — Гэтыя прынцыпы павiнны быць няўхiльна захаваны i на заключных этапах выбараў. Менавiта таму на цяперашнюю нараду запрошаны губернатары i ўпаўнаважаныя прадстаўнiкi Прэзiдэнта па абласцях i гораду Мiнску, якiя непасрэдна павiнны стварыць усе неабходныя ўмовы для свабоднага волевыяўлення грамадзян". "Яшчэ да пачатку выбарчай кампанii я абяцаў, што мы яе правядзём узорна. Не буду ўтойваць: мы зацiкаўлены ў тым, каб новы парламент быў прызнаны на мiжнароднай арэне. Але гэта не самамэта. Больш важна, каб нававыбраны парламент быў сапраўды народным i карыстаўся аўтарытэтам, перш за ўсё ў нашых грамадзян. Выбары мы праводзiм для сябе, таму яны павiнны прайсцi ў строгай адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аналiзуючы мiнулы перыяд выбарчай кампанii, можна сцвярджаць, што патрабаваннi да яе цывiлiзаванага правядзення выкананы, перакананы Прэзiдэнт. "Мы стварылi беспрэцэдэнтныя ўмовы адкрытасцi гэтай кампанii, запрасiўшы практычна ўсiх жадаючых ажыццяўляць назiранне за ходам выбараў. Сёння акрэдытавана больш за 400 мiжнародных наглядальнiкаў, i гэта лiчба да нядзелi павялiчыцца ў 2,5 раза. Гэта значыць iх будзе больш за тысячу", — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэслiў, што беларускi бок не абмяжоўваў час знаходжання наглядальнiкаў у краiне, не карэктаваў персанальны склад мiсiй, хоць меў на гэта поўнае права, паколькi асобным наглядальнiкам уезд у краiну быў закрыты "ў сувязi з iх беспардоннымi паводзiнамi ў час папярэдняга знаходжання ў нашай краiне". Кiраўнiк дзяржавы заўважыў, што выбарчым органам, "мякка кажучы, давялося заплюшчыць вочы на некаторыя хiбы ў афармленнi дакументаў кандыдатамi ў дэпутаты для таго, каб у выбарах магла прыняць удзел максiмальна магчымая колькасць кандыдатаў, прадстаўнiкоў шырокага спектра палiтычных партый". "Больш за ўсё заплюшчвалi вочы на "выхадкi" кандыдатаў ад так званай апазiцыi, каб яны не бегалi i не плакалi, што iх не зарэгiстравалi, — сказаў Прэзiдэнт. — У вынiку зарэгiстравана амаль 80 працэнтаў ад агульнай колькасцi вылучаных кандыдатаў. Для параў- нання: у 2004 годзе гэта лiчба складала каля 47 працэнтаў"."Мы пайшлi насустрач пажаданням кандыдатаў у дэпутаты i наглядальнiкаў i ў два разы павялiчылi час для агiтацыi па тэлебачаннi i радыё. Прычым бясплатна — усё гэта аплачваецца дзяржавай!" — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што Мiнiстэрству замежных спраў дадзена дакладнае ўказанне "забяспечыць своечасовую выдачу вiз кароткатэрмiновым наглядальнiкам i прадстаўнiкам СМI, а таксама аператыўна акрэдытоўваць журналiстаў, якiя прыбываюць асвятляць выбары". Прэзiдэнт таксама адзначыў, што ён "свядома абсалютна не ўмешваўся i не ўмешваецца ў выбарчы працэс, каб не даць падставу папракнуць уладу нават у самым малым нацiску". Акрамя таго, было катэгарычна забаронена якое-небудзь умяшанне з боку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта i iншых дзяржаўных органаў. "Мы дамовiлiся, што штабам на гэты перыяд у краiне становiцца ЦВК i яе старшыня", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым з губернатараў i мэра Мiнска не здымаецца адказнасць за строгае захаванне парадку i дысцыплiны. Звяртаючыся да ўдзельнiкаў нарады, Прэзiдэнт паставiў задачу: "Забяспечыць парадак з заўтрашняга дня, паколькi з 23 верасня пачынаецца датэрмiновае галасаванне, i асаблiва ў нядзелю, а таксама роўныя правы ўсiх кандыдатаў у дэпутаты i выбаршчыкаў". "Любыя намеры, якiя парушаюць мiр, стабiльнасць, спакой грамадзян, павiнны спыняцца неадкладна", — заявiў ён. — Звяртаю асаблiвую ўвагу на тое, што дзейнiчаць вы павiнны, зыходзячы не з мясцовых iнтарэсаў, а з дзяржаўных пазiцый. Нiякай самадзейнасцi i самавольства быць не павiнна! Кiравацца трэба толькi Канстытуцыяй i дзеючымi законамi". Задача праваахоўных органаў — падтрыманне дысцыплiны, парадку i стабiльнасцi ў краiне. "Разладзiць абстаноўку ў Беларусi ў час выбарчай кампанii нiкому не будзе дазволена, нягледзячы на мiжнародную рэакцыю. Мы не дапусцiм нiякiх беспарадкаў нiдзе — нi ў Мiнску (хоць вы ведаеце, што калi спробы будуць, то гэта будзе толькi ў Мiнску, нiдзе ў iншых гарадах гэтага не будзе), — сказаў Прэзiдэнт. А тут вось могуць паспрабаваць паказаць: глядзiце, "улады зноў нас задушылi". Таму адразу папярэджваю: усё, што дазволена законам, — калi ласка". "Паглядзiце, выбары яшчэ не пачыналiся, а апазiцыя пагражае ўжо байкотам i збiрае палаткi для арганiзацыi другога "майдана" ў той час, як толькi закрыюцца ўчасткi для галасавання. Яшчэ вынiкаў не будзе, а яны ўжо гатовы зрабiць нешта накшталт "украiнскага варыянта", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Яны не ведаюць, як прыкрыць сваю бездапаможнасць i канчаткова не абняславiцца перад усiм светам сваiм нiзкiм аўтарытэтам ва ўласнай краiне. Трэба ж як-небудзь перад спонсарамi апраўдвацца", — дадаў Прэзiдэнт. У час нарады кiраўнiк дзяржавы прывёў даныя сацыялагiчных апытанняў, згодна з якiмi каля 85 працэнтаў грамадзян Беларусi гатовы прыняць удзел у маючых адбыцца парламенцкiх выбарах. "Гэта вельмi вялiкi працэнт. Большая частка людзей лiчыць гэта сваiм грамадзянскiм абавязкам, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Грамадзяне Беларусi не падвялi нас нi ў адной з выбарчых кампанiй, заўсёды дэманстравалi высокую яўку i дысцыплiну. Упэўнены, што так будзе i на гэты раз". Прэзiдэнт упэўнены, што "народ даўно вызначыўся i ведае, за каго галасаваць". "Беларусы нiколi не куплялiся на пустыя словы i абяцаннi, яны могуць адрознiць палiтычнага авантурыста ад дастойнага чалавека. Нашы людзi галасуюць за кандыдатаў "ад жыцця", за тых, хто паказаў сябе прафесiяналам на сваiм рабочым месцы, хто ведае чаканнi i праблемы простага народа, здольны iх вырашаць", — сказаў ён. Спасылаючыся на даныя сац- апытанняў, Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што "беларусы хочуць бачыць у парламенце дэпутатаў, якiм уласцiвы сумленнасць, паважлiвае стаўленне да людзей, вернасць слову i дзяржаўнае мысленне". "Народ правiльна лiчыць. У парламенце павiнны быць прыстойныя людзi. Я не сумняваюся, што выбаршчыкi аддадуць свае галасы за кандыдатаў, якiя будуць прыносiць рэальную карысць краiне, яе грамадзянам, а не прыйдуць у парламент з мэтай набiць сабе кiшэнi i пакрычаць. Крыкуны там не патрэбны", — заявiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуўся да людзей з просьбай не прад’яўляць да дэпутатаў залiшнiя патрабаваннi. "Дэпутаты павiнны ствараць законы, прадстаўляючы iнтарэсы людзей у парламенце. Яны не будуць працаваць нi за ўрад, нi за губернатараў, нi за старшынь райвыканкамаў i ўказваць iм, як працаваць, таксама не будуць. У нас дзейнасць заканадаўчай i выканаўчай галiн улады строга рэгламентавана, iх паўнамоцтвы падзелены", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым дэпутат, адстойваючы iнтарэсы сваiх выбаршчыкаў, абавязаны звяртаць увагу ўлады на праблемныя пытаннi, якiя хвалююць людзей, лiчыць Прэзiдэнт. На выбарчых участках павiнны быць створаны камфортныя ўмовы, каб людзi iшлi на выбары, як на свята, бо менавiта ў гэтым павага да выбаршчыка, дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка зноў акцэнтаваў увагу на тым, што беларусы праводзяць выбары для сябе, для сваёй краiны i ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам, сумленна i адкрыта. "Падкрэслiваю: я задаволены ходам выбарчай кампанii. Мне гавораць: цiха, спакойна, амаль нячутна, што выбары iдуць. I дзякуй Богу, што цiха i спакойна. Папрашу губернатараў расказаць аб тым, якiя ёсць праблемы. Але ведаеце, мы ўжо так пад дудку наглядальнiкаў i Захаду скакалi, што на месцах некаторыя кiраўнiкi ўчастковых, акруговых камiсiй пацiскаюць плячамi i задаюць пытанне: "Так можа, ужо Захад камандаваць i надалей будзе?" — я вобразна гавару. Таму хачу яшчэ раз папярэдзiць усiх: няхай гэта пачуюць кiраўнiкi камiсiй на ўчастках, у Цэнтрвыбаркаме, у акруговых камiсiях. Ва ўчастковых камiсiях гаспадары — члены ўчастковых камiсiй i старшынi! Вось як яны скажуць — так павiнна i быць. I той, хто сёння ставiць пытанне, што ўчастковыя камiсii — гэта, маўляў, другарадна, а вось мы, наглядальнiкi i iншыя, прыйдзем, закасаем рукавы i будзем за некага там лiчыць галасы, то скажу: у нас гэта ўсё рэгламентавана законам! Мы нi ад кога вынiкаў не ўтойваем. Але гаспадары — старшынi ўчастковых камiсiй. Яны перш за ўсё адказныя за тое, як пройдуць выбары, як будзе забяспечаны падлiк галасоў. Таму ўмешвацца нiякiм наглядальнiкам у сiтуацыю не будзе дазволена! Хочаце як наглядальнiкi вырашыць якое-небудзь пытанне — iдзiце да старшынi ўчастковай камiсii. Там Лiдзiя Мiхайлаўна (Ярмошына) давяла ўсiм: як сябе паводзiць, што рабiць згодна з законамi. I там вырашайце. Патрэбна якая-небудзь практычная дапамога, падтрымка — калi ласка, старшынi райвыканкамаў, сельскага Савета, кiраўнiкi гаспадарак прымуць рашэннi аб яе аказаннi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт яшчэ раз нагадаў удзельнiкам нарады аб тым, што iх галоўная задача на блiжэйшыя днi — максiмальна забяспечыць усе неабходныя ўмовы для волевыяўлення грамадзян, дзейнiчаць выключна ў рамках закона. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi праводзiцца беспрэцэдэнтна адкрытая выбарчая кампанiя. Пры гэтым прынцыпы сумленнасцi i дэмакратычнасцi павiнны быць няўхiльна захаваны i н |
|