Сяргей Сідорскi чакае iстотнага павелiчэння тавараабароту Беларусi з Растоўскай вобласцю
Сяргей Сідорскi чакае iстотнага павелiчэння тавараабароту Беларусi з Растоўскай вобласцю
Сяргей Сiдорскi лiчыць мэтазгодным абмеркаваць на блiжэйшым пасяджэннi саюзнага Саўмiна новую праграму сельгасмашынабудавання. Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi лiчыць мэтазгодным абмеркаваць на блiжэйшым пасяджэннi саюзнага Саўмiна новую праграму сельгасмашынабудавання. Аб гэтым ён заявiў у час наведвання ТАА "Камбайнавы завод "Растсельмаш". Беларускi прэм’ер таксама адзначыў, што неабходна прапрацаваць пытанне фiнансавання адпаведных праграм у рамках бюджэту Саюзнай дзяржавы. У ходзе перагавораў з кiраўнiцтвам "Растсельмаша" па пытаннях перспектыў развiцця партнёрскiх адносiнаў з ВА "Гомсельмаш" было закранута пытанне неабходнасцi аб’яднання намаганняў прадпрыемстваў для больш паспяховага прасоўвання прадукцыi на рынках СНД. Сяргей Сiдорскi чакае iстотнага павелiчэння тавараабароту Беларусi з Растоўскай вобласцю. Аб гэтым кiраўнiк беларускага ўрада заявiў на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiрам Чубам. Растоўская вобласць цяпер з’яўляецца адным з вядучых гандлёва-эканамiчных партнёраў Беларусi. Сяргей Сiдорскi выказаў на-дзею, што яго цяперашнi вiзiт у расiйскi рэгiён будзе садзейнiчаць актывiзацыi кантактаў памiж бакамi, нарошчванню ўзаемнага тавараабароту. У сваю чаргу губернатар Растоўскай вобласцi Уладзiмiр Чуб, гаворачы аб перспектывах узаемадзеяння бакоў, адзначыў, што "Галоўнае, каб супрацоўнiчалi прадпрыемствы, людзi. Мне iмпануе тое, што мы ўжо сапернiчаем, хто больш адзiн у аднаго набудзе. Пакуль перавага на беларускiм баку", — дадаў Уладзiмiр Чуб. Тавараабарот Беларусi i Растоўскай вобласцi за сем месяцаў гэтага года склаў $206,4 млн i ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года павялiчыўся на 39,1 працэнта. Пры гэтым экспарт дасягнуў $136,7 млн i павялiчыўся на 48,9 працэнта, iмпарт — $69,7 млн i ўзрос на 23,2 працэнта. Сальда знешняга гандлю склалася дадатнае ў памеры $67 млн. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Сiдорскi лiчыць мэтазгодным абмеркаваць на блiжэйшым пасяджэннi саюзнага Саўмiна новую праграму сельгасмашынабудавання. Прэм’ер-мiнiстр Белару
|
|