Зарабілi на рамонт музея
Зарабілi на рамонт музея
Раённыя i гарадскiя арганiзацыi БРСМ Вiцебскай вобласцi пералiчылi больш за 40 мiльёнаў беларускiх рублёў на рамонт будынка музея "Обальскае падполле" i аднаўленне экспазiцыi. Зарабiлi грошы падчас спецыяльна праведзеных суботнiкаў. Музей у гарадскiм пасёлку Обаль быў адкрыты 29 кастрычнiка 1965 года як Рэспублiканскi музей камсамольскай славы. Праз дваццаць гадоў атрымаў новую назву "Обальскае камсамольскае падполле"... У лiку маладых падпольшчыкаў, якiя ўчынiлi больш як 20 буйных дыверсiй супраць фашысцкiх акупантаў, былi легендарныя Ефрасiння Зянькова — кiраўнiк падпольнай арганiзацыi i Зiнаiда Партнова. Апошняя за гераiзм атрымала званне Героя Савецкага Саюза. Добрай традыцыяй у музеi стаў прыём у ганаровай абстаноўцы ў пiянеры i члены БРСМ. Тут праводзяцца сустрэчы з ветэранамi, iншыя патрыятычныя мерапрыемствы. Напярэдаднi 90-гадовага юбiлею камсамолу гэты ўтульны музей зноў адкрые свае дзверы. На святочную цырымонiю запрасiлi ветэранаў камсамольскага руху — усiх тых, хто ў розныя гады ўзначальваў райкам камсамолу, ветэранаў вайны, ганаровых гасцей. Яны самымi першымi пасля рамонту змогуць азнаёмiцца з унiкальнымi экспанатамi, падзялiцца ўспамiнамi. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённыя i гарадскiя арганiзацыi БРСМ Вiцебскай вобласцi пералiчылi больш за 40 мiльёнаў беларускiх рублёў на рамонт будынка музея "Обальскае падп |
|