21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кaмарын быў першым

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кaмарын быў першым

Сёння ў Камарыне пройдзе ўрачысты мiтынг, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецкай навалы. Цiкава, што менавiта гэты невялiкi населены пункт у Брагiнскiм раёне стаў першым з вызваленых у далёкiм 1943 годзе на тэрыторыi Беларусi.

Пасля разгрому фашыстаў на Курскай дузе немцы прыступiлi да будаўнiцтва так званага "Усходняга вала", якi праходзiў па лiнii Орша—Гомель i далей па рэках Сож i Днепр. Галоўнай перашкодай для савецкiх войскаў нямецкае камандаванне лiчыла Днепр. Кажуць, Гiтлер сказаў: "Хутчэй, Днепр пацячэ ў адваротны бок, чым рускiя яго пераадолеюць".

Перад Савецкай армiяй стаяла задача не даць гiтлераўцам замацавацца на правым беразе ракi. З гэтай мэтай войскi Цэнтральнага фронту пад камандаваннем генерала Ракасоўскага пачалi 26 жнiўня 1943 года Чарнiгаўска-Прыпяцкую наступленчую аперацыю. Падчас яе, 21 верасня, быў вызвалены Чарнiгаў. Ворагi падрыхтавалiся да абароны Дняпра ля Камарына — тут быў размешчаны буйны гарнiзон, але не чакалi, што атака савецкiх войскаў будзе так хутка. Першымi на плытах i лодках у ноч на 22 верасня ў Камарын пераправiўся атрад разведчыкаў 360-га стралковага палка 74-й дывiзii на чале з капiтанам М. Паўлоцкiм.

Адначасова партызаны на валах прыцягнулi да Дняпра гарматы i прыцэпы з боепрыпасамi, а таксама лодкi. Дзякуючы гэтай дапамозе 229-ы полк разам са знiшчальна-супрацьтанкавым дывiзiёнам i батарэяй артылерыi не- заўважанымi перабралiся на правы бераг Дняпра. У тыя днi газета "Правда" пiсала: "Гiтлераўскiя разбойнiкi не разумелi, што для ўсяго савецкага народа Днепр — не проста шырокая i глыбокая рака, а рака — святыня, рака — калыска нашай культуры, рака — носьбiт народных былiн i думак. Пачалася расплата немцаў за спробу выкарыстаць Днепр для сваёй абароны".

Ранiцай 23 верасня Днепр у раёне Камарына пераадолеў 78-ы стралковы полк 74-й дывiзii. Захапiўшы i ўтрымаўшы ў кровапралiтным баi, якi iшоў чатыры гадзiны, плацдарм, полк забяспечыў пераправу галоўных сiлаў дывiзii. Варожы гарнiзон у Камарыне быў разгромлены, i хоць немцы рабiлi спробы лiквiдаваць гэты плацдарм, поспеху не дабiлiся. Больш чым 20 воiнам, якiя вылучылiся пры фарсiраваннi Дняпра ў раёне Камарына, Указам Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычнiка 1943 года было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза. Перамога дасталася дарагой цаной. У цэнтры пасёлка Камарын, у брацкай магiле пахавана 627 савецкiх воiнаў i партызан, сярод iх — 6 Герояў Савецкага Саюза. Менавiта тут i праходзяць усе жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

В. Аўраменка.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Камарыне пройдзе ўрачысты мiтынг, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецкай навалы. Цiкава, што менавiта гэты невялiкi населены пун
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика