Вясельнае застолле: дык
Вясельнае застолле: дык
Крок за крокам мы разглядалi розныя складнiкi даволi працяглага па часе перадвясельнага перыяду, затым паступова, надаючы значную ўвагу шматлiкiм дэталям, пачалi разгляд пачатковага этапа ўласна самога вяселля: вызначылi форму святочнага стала, патлумачылi прынцыповую схему пасадкi гасцей, акрэслiлi кола найбольш тыповых рытуальных страў, размеркавалi функцыянальныя абавязкi галоўных вясельных чыноў. Можна з палёгкай уздыхнуць — усё гатова. Здавалася б, засталося толькi пачуць доўгачаканую каманду-бласлаўленне свата: "З Богам!" або "Дай, Божа, у добры час!". Аднак перш чым паважаны сват-тамада возьме сябе ў рукi, справiцца з эмоцыямi i абвесцiць вясковаму люду, з якой нагоды ён сабраўся за званым сталом, мы зробiм яшчэ некалькi заўваг, якiя датычацца нашага нацыянальнага менталiтэту. Па-першае, паўсюдна лiчылася, што ладзiць святочнае застолле нi ў якiм разе нельга на пазычаныя грошы. Гэтая забарона напрасткi звязана з адным з галоўных правiлаў народнай культуры, якое патрабуе: аддай усе пазыкi перад Новым годам. У маладых людзей скончыўся адзiн цыкл жыцця i распачынаўся новы, яшчэ больш працяглы i адказны. Таму распачынаць яго нельга было з праблемамi, якiя вяжуць па нагах яшчэ з давясельнага часу. А з iншага боку, пачатак новага цыкла жыцця неабходна было маркiраваць рытуалам, якi скiраваны быў на праграмаванне сямейнага дабрабыту. Тут ужо правамоцную сiлу набiрае яшчэ правiла беларускай традыцыi, якое мы добра памятаем па нашых паводзiнах у веснавы час. Пачулi ўпершыню зязюлю, патрасiце ў кiшэнi манеты, якiя будуць з вамi на гэты час. Казалi, што пустая кiшэня прадракала на ўвесь будучы год недахоп фiнансавых сродкаў. Вясельны абрад у значнай ступенi быў тоесным моманту зязюльчыных прадказанняў. Па сутнасцi ў iм закадзiравана ўся гiсторыя будучага жыцця заручанай пары, таму iснавала глыбокая перакананасць, што гучнае вяселле на пазычаныя грошы не прынясе маладым шчасця. Дарэчы, гэты ж самы рэгламентуючы прынцып пашыраецца i на паводзiны сваякоў у кантэксце пахавальнага абраду. Крайне непажаданым лiчылася пазычаць у суседзяў адзенне для нябожчыка або нейкiя атрыбуты, якiя павiнны будуць суправаджаць яго ў момант пераходу ў iншасвет. Па-другое, адным з краевугольных камянёў нашага менталiтэту з’яўляецца правiла, сэнс якога сфармуляваны ў паслявясельным дыялогу памiж госцем i тым, хто не прысутнiчаў на ўрачыстасцi: "Ну, як вяселле?" — "Ой, усё добра, усё добра. Адно кепска — прымусу не было!" Сярод беларусаў iснавала няпiсанае правiла, у адпаведнасцi з якiм госцi павiнны былi спяваць, весялiцца, жартаваць, танцаваць, але пры гэтым не напiвацца i стрымлiваць сябе ад пераядання. Беларускае традыцыйнае вяселле было не толькi строга рэгламентаваным абрадам, падзеi якога наперад ведаў кожны запрошаны госць i дакладанага выканання якога ён бясспрэчна прытрымлiваўся, але яшчэ i драматычнай дзеяй, псiхалагiчным спектаклем, у якiм кожны персанаж дакладна ведаў сваю ролю, месца, статус, за якiмi, у сваю чаргу, стаялi агульнаграмадскiя жыццёвыя стасункi. Вясельнае застолле — гэта шматпланавы дыялог, у цэнтры якога былi маладыя, але разам з тым кожны госць быў звязаны з iмi, а найперш з iх бацькамi сотнямi нябачных, але вельмi адчувальных нiтачак-сувязяў. Вось гэты пульсуючы нерв i трэба было не парушыць нi сватам, нi бацькам жанiха i нявесты. Калi сват i свацця трымалi руку на пульсе ўсёй святочнай дзеi, надаючы ёй адпаведную дынамiку, ствараючы атмасферу весялосцi (у пэўнай ступенi штучнай), то бацькi маладых штохвiлiнна разыгрывалi мiнi-спектаклi з удзелам кожнай запрошанай сям’i. Яны ўзгадвалi нейкiя цiкавыя выпадкi, здарэннi з удзелам таго цi iншага госця, iмкнулiся выказаць сваю павагу, пачцiвасць, падзяку за прынятае запрашэнне. А самае галоўнае было ў тым, што кожны з гэтых адрасных дыялогаў быў скiраваны на тое, каб угаварыць-упрасiць госця падняць кiлiшак, выпiць за здароўе маладых i пасля гэтага закусiць тым, "што Бог паслаў". І толькi пасля працяглых угавораў госцi пачыналi налягаць на прыгатаваныя прысмакi. Уласна кажучы, вось гэты псiхалагiчны падтэкст i яго ўдалае вырашэнне i былi гарантам таго, што пра такое вяселле будуць доўга гаварыць: "Удалося на славу!" Калi ж бацькi не здолеюць дасканала выканаць ролю мясцовых дыпламатаў, пра такое вяселле скажуць: "Прымусу не было". Беларускае традыцыйнае вяселле было не толькi строга рэгламентаваным абрадам, падзеi якога наперад ведаў кожны запрошаны госць i дакладанага выканання якога ён бясспрэчна прытрымлiваўся, але яшчэ i драматычнай дзеяй, псiхалагiчным спектаклем, у якiм кожны персанаж дакладна ведаў сваю ролю, месца, статус, за якiмi, у сваю чаргу, стаялi агульнаграмадскiя жыццёвыя стасункi. Вясельнае застолле — гэта шматпланавы дыялог, у цэнтры якога былi маладыя, але разам з тым кожны госць быў звязаны з iмi, а найперш з iх бацькамi сотнямi нябачных, але вельмi адчувальных нiтачак-сувязяў. Вось гэты пульсуючы нерв i трэба было не парушыць нi сватам, нi бацькам жанiха i нявесты. Калi сват i свацця трымалi руку на пульсе ўсёй святочнай дзеi, надаючы ёй адпаведную дынамiку, ствараючы атмасферу весялосцi (у пэўнай ступенi штучнай), то бацькi маладых штохвiлiнна разыгрывалi мiнi-спектаклi з удзелам кожнай запрошанай сям’i. Яны ўзгадвалi нейкiя цiкавыя выпадкi, здарэннi з удзелам таго цi iншага госця, iмкнулiся выказаць сваю павагу, пачцiвасць, падзяку за прынятае запрашэнне. А самае галоўнае было ў тым, што кожны з гэтых адрасных дыялогаў быў скiраваны на тое, каб угаварыць-упрасiць госця падняць кiлiшак, выпiць за здароўе маладых i пасля гэтага закусiць тым, "што Бог паслаў". І толькi пасля працяглых угавораў госцi пачыналi налягаць на прыгатаваныя прысмакi. Уласна кажучы, вось гэты псiхалагiчны падтэкст i яго ўдалае вырашэнне i былi гарантам таго, што пра такое вяселле будуць доўга гаварыць: "Удалося на славу!" Калi ж бацькi не здолеюць дасканала выканаць ролю мясцовых дыпламатаў, пра такое вяселле скажуць: "Прымусу не было".Узнiкненне ўзгаданага фразеалагiзма зусiм невыпадковае. На жаль, у практыцы правядзення святочных застолляў сустракалiся i непрадбачаныя абставiны. Побач з адкрытасцю душы, шчырасцю, гасцiннасцю, шчодрасцю iснавалi i сквапнасць, скупасць, якiя не прымалiся аднавяскоўцамi. Здаралася, гаспадары iшлi на розныя хiтрыкi, каб стрымаць апетыт гасцей. Сярод iх былi i зусiм нечаканыя (аб чым сведчаць звесткi фалькларыстаў ХIХ ст.): "I на вясельнай бяседзе i на iншых ашчадныя гаспадары хочуць, каб iх госцi менш пiлi i елi ды хутчэй разыходзiлiся па хатах, не тлумiлi б галавы. Дзеля гэтага стол засцiлаюць тым абрусам, якi ляжаў тут пры нябожчыку, а знiзу ў яго ўтыркаюць нож: тады госцi хутка захочуць спаць i разыдуцца. Калi госцi ведаюць гэткiя гаспадарскiя хiтрыкi, зайшоўшы ў хату, яны найперш падыходзяць да печы i глядзяць у комiн: тады чары гаспадароў губляюць сiлу". Нарэшце i гэты падводны рыф святочнай урачыстасцi мы мiнулi. Сват даў знак, каб усе сцiшылiся, i з разуменнем выключнай значнасцi падзеi блаславiў яе пачатак: "З Богам". У iмгненне вока ў хаце ўсталявалася цiшыня. Галоўны цырыманiял-майстар абвясцiў аб тым, дзеля чаго сабраўся вясковы люд. Не паспеў ён дагаварыць сваю прамову да канца, як прастора хаты напоўнiлася спевам жаночага гурта. Трэба сказаць, што характэрнай асаблiвасцю беларускiх традыцыйных вяселляў з’яўляецца амаль пастаяннае i абавязковае суправаджэнне кожнага вiншавання спецыяльнымi песнямi ў выкананнi лепшых вясковых спявачак. Даволi часта сэнс песнi зводзiўся да прамой iлюстрацыi чарговага абрадавага дзеяння або шчырага вiншавання якога-небудзь госця. Не паспеў сват абвясцiць аб тым, што сённяшнi агульнародавы фэст прысвечаны вельмi адказнай падзеi ў жыццi не толькi жанiха i нявесты, але i усiх прадстаўнiкоў двух пародненых родаў, як хор жанчын перахапiў iнiцыятыву i па-свойму пракаментаваў гэты этап святочнай урачыстасцi: Ляцелi гусi з далёкай Русi, Наехалi госцi з нашай Беларусi. Гэта сватоўе — знаць, што паноўе, Знаць, што паноўе, панскага роду — Не п’юць гарэлкi, чакаюць мёду. — А ў нас пчолкi не параiлi, Для Вас мядочку не нанасiлi. Тут жа самыя актыўныя памочнiкi сватоў падхоплiвалi яшчэ адну песню, словы якой запрашалi гасцей распачаць святочны абрадавы дыялог i служылi адным з першых "прымусаў" з боку сваякоў нявесты: Пiце, госцейкi, дужа У добрага мужа. Пiце i гуляйце, Добрыя мыслi майце, Добрыя, дабрэнькiя, Госцейкi мiленькiя. Сёння, на жаль, шмат што ў нашых вяселлях пераасэнсавана на сучасны манер, але зусiм не ў лепшы бок. Часцей за ўсё гэтыя змены — вынiк нашага элементарнага няведання прынцыпаў пабудовы старой традыцыi, а таксама перастаноўкi прадугледжаных абрадам акцэнтаў. На самым пачатку вясельнага застолля сват прапанаваў падняць кiлiшак i ўшанаваць не самiх вiноўнiкаў урачыстасцi, а выпiць за тых, хто стаяў каля вытокаў радаводнай кнiгi быцця — за продкаў ганаровага Роду, жывым увасабленнем якога з’яўлялiся бабулi i дзядулi заручанай пары i, вядома ж, перш за ўсё з таго боку, якi распачаў вясельную дзею — з боку нявесты. Другiм тостам госцi жадалi ўшанаваць бацькоў нявесты. Як правiла, гама пачуццяў, якiмi былi напоўнены песнi ў адрас мацi маладой, была мiнорнай. Гэта зразумела — мацi, якая ўзгадавала сваю "доню", развiтвалася з ёю, адпраўляла ў чужую сям’ю. Таму i песнi, адрасаваныя ёй, былi напоўнены смуткам i думкамi аб развiтаннi: Будзе ж табе, мая мамачка, Да без роднае дачкi. Пойдзеш у поле шырокае Ды буйное жыта жацi, Зоймеш постацьку шырокую — Да некаму паджынацi. Нажнеш снапок, нажнеш другi — Да некаму i звязацi. Скажаш слоўца да другое — Да некаму адказацi. Гэта ж табе, мая мамачка, Да без роднага дзiцяцi. I толькi трэцi тост быў адрасаваны непасрэдным вiноўнiкам урачыстасцi — жанiху i нявесце. I вось тут у развiццi вясельнага рытуалу адбываўся iстотны псiхалагiчны пералом. Не паспелi госцi прыгубiць кiлiшак, як дом у лiтаральным сэнсе слова выбухаў ад нечаканых эмоцый. Услед за сватам усе дружна пачыналi крычаць урачыстае зычэнне: "Горка!". Абрадавы сэнс гэтага зычэння-заклiку ў дадзеным кантэксце далёка неадназначны. (Працяг будзе.) Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крок за крокам мы разглядалi розныя складнiкi даволi працяглага па часе перадвясельнага перыяду, затым паступова, надаючы значную ўвагу шматлiкiм дэта
|
|