Вадзім Папоў: "Мэта законаў — паляпшэнне жыцця"
Вадзім Папоў: "Мэта законаў — паляпшэнне жыцця"
2 кастрычнiка адкрыецца дзявятая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi трэцяга склiкання. Пра заканатворчыя прыярытэты сесiйнай тэматыкi "Звяздзе" расказаў Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў. — Вадзiм Аляксандравiч, кожная парламенцкая сесiя мае тэматычныя асаблiвасцi. Якiмi яны бачацца Вам у гэты сесiйны перыяд, тым больш што ён будзе карацейшым, чым звычайна, у сувязi з заканчэннем паўнамоцтваў цяперашнiх дэпутатаў? — Цi не пашкодзiць высокая аператыўнасць абмеркавання законапраекта "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год" i карэкцiроўкi падаткаабкладання якасцi гэтага надзвычай важнага нарматыўнага акта? — За такой аператыўнасцю трэба бачыць вельмi вялiкую i складаную папярэднюю працу, праведзеную парламентарыямi сумесна з Саветам Мiнiстраў, Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i iншымi ўдзельнiкамi бюджэтнага працэсу. Асноўныя паказчыкi, зафiксаваныя ў рэдакцыi бюджэту, унесенай на разгляд Палаты прадстаўнiкоў, i напрамкi бюджэтна-падатковай палiтыкi прайшлi сур’ёзную экспертызу i абмеркаванне не толькi на ўзроўнi мiжведамаснай рабочай групы i Мiнфiна, але i на неаднаразовых пасяджэннях Савета Мiнiстраў, яго Прэзiдыума, профiльных парламенцкiх камiсiй, у тым лiку сумесных з удзелам адказных работнiкаў органаў дзяржаўнага кiравання. Выказвалiся розныя заўвагi i прапановы, найбольш канструктыўныя з якiх улiчаны. Вялiкае значэнне ў дапрацоўцы законапраектаў мела нарада па гэтых пытаннях, праведзеная ў кiраўнiка дзяржавы А.Р. Лукашэнкi. Думаю, што вынiкам шматлiкiх абмеркаванняў, кансультацый i ўзгадненняў стане прыняцце на дзявятай сесii Палаты прадстаўнiкоў усебакова ўзважанага, рэалiстычнага фiнансавага дакумента, што дазволiць забяспечыць нармальную жыццядзейнасць i далейшае развiццё Беларусi ў 2009 годзе. Гэтаму, безумоўна, паспрыяюць новыя меры па аптымiзацыi падатковай сiстэмы краiны, якiя будуць зафiксаваны ў заканадаўстве аб падаткаабкладаннi. — Плануецца пераход да адзiнай 12-працэнтнай стаўкi падаходнага падатку з фiзiчных асобаў. Цi не палягчэюць ад гэтага заканадаўчага новаўвядзення кашалькi людзей з невысокiмi заробкамi? — Пры абмеркаваннi дэпутатамi новага парадку i ўмоў прымянення падаходнага падатку з фiзiчных асобаў спецыялiсты Мiнiстэрства фiнансаў грунтоўна патлумачылi, што з увядзеннем адзiнай стаўкi падаходнага падатку ў памеры 12 працэнтаў падатковая нагрузка на грамадзян з нiзкiм i сярэднiм узроўнямi даходаў не павялiчыцца. Так што падстаў для апасення няма. Удасканаленне падаходнага падаткаабкладання павiнна спрасцiць парадак налiчэння падаходнага падатку i дэкларавання. — Па зразумелай прычыне найбольшую грамадскую цiкавасць выклiкае сацыяльны складнiк рэспублiканскага бюджэту. На чым тут зроблены акцэнты? — Нягледзячы на рост цэнаў на iмпартуемыя ў нашу краiну палiўна-энергетычныя рэсурсы, пры фармiраваннi расходных артыкулаў законапраекта "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год" захавана сацыяльная накiраванасць. Запланавана павялiчыць выдаткi на заработную плату як для работнiкаў эканомiкi, так i бюджэтнай сферы. Узрасце бюджэтнае фiнансаванне аховы здароўя, адукацыi, культуры, фiзiчнай культуры i спорту, сродкаў масавай iнфармацыi. Павялiчацца расходы на сацыяльную палiтыку. Яны будуць накiраваны на ўтрыманне ўстаноў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны i Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва, выплату матэрыяльнай дапамогi ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны i асобным катэгорыям грамадзян, на забеспячэнне iнвалiдаў тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi, забеспячэнне iнвалiдаў i ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама пенсiянераў санаторнымi пуцёўкамi, i на iншыя сацыяльныя мэты, у тым лiку на рэалiзацыю Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Усё гэта i iншыя меры, прадугледжаныя ў праекце закона аб бюджэце, дазволяць палепшыць якасць жыцця ў Беларусi. — Вы сказалi, Вадзiм Аляксандравiч, што ў сесiйным партфелi ёсць пакет новых законапраектаў. Якая iх тэматыка? — У прыкладную праграму сесii ўключаны праекты нарматыўных прававых актаў "Аб органах пагранiчнай службы Рэспублiкi Беларусь", "Аб асновах дзейнасцi па прафiлактыцы правапарушэнняў", "Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур", "Аб iнфармацыi, iнфарматызацыi i абароне iнфармацыi", "Аб таварных бiржах", "Аб крэдытных гiсторыях", "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый". Яны будуць абмяркоўвацца ў другiм чытаннi. Да разгляду ў першым чытаннi падрыхтаваны праект Закона "Аб ахове атмасфернага паветра". — Дэпутаты спадзяюцца, што калi ў краiне з’явяцца крэдытныя гiсторыi, то гэта ўмацуе плацёжную дысцыплiну тых, хто бярэ крэдыты ў банках? — Я не сумняваюся ў тым, што закон "Аб крэдытных гiсторыях" павысiць зацiкаўленасць, гаворачы юрыдычнай мовай, фiзiчных i юрыдычных асобаў у належным выкананнi сваiх абавязкаў перад банкамi i крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi. У вынiку знiзiцца крэдытная рызыка, банкаўская сiстэма будзе працаваць больш эфектыўна. Гэта пацвярджае i вопыт замежных краiн. — Цi не дублюе праект Закона "Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур" раней прынятыя парламентам заканадаўчыя рашэннi аб дэбюракратызацыi работы па выдачы людзям даведак i iншых дакументаў? — Не дублюе, а развiвае. У iм комплексна i сiстэмна акумуляваны патрабаваннi да ўпаўнаважаных органаў, якiя ажыццяўляюць адмiнiстрацыйныя працэдуры па зваротах грамадзян, i ўстанаўлiваецца адказнасць за парушэнне заканадаўства ў дадзенай сферы. Гэты дакумент стане базавым для работы дзяржаўных i iншых устаноў i арганiзацый з грамадзянамi. — Яшчэ адна "цаглiнка" ў падмурак дзяржавы для народа? — Менавiта так. — Якiх прававых навацый, калi гаварыць абагульнена, можна чакаць ад карэкцiроўкi на сесii шэрагу нарматыўных актаў дзеючага заканадаўства? — Будзе створана сiстэмная прававая аснова дзейнасцi свабодных эканамiчных зонаў, у якой прадугледжаны i дзяржаўныя гарантыi замежным iнвестарам. Устанаўлiваюцца роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання на рынку паслуг электрасувязi. Вызначаюцца патрабаваннi да радыяцыйнай бяспекi пры выкарыстаннi радыяцыйных адходаў i меры забеспячэння радыяцыйнай бяспекi пры трансгранiчным перамяшчэннi крынiц iанiзуючага выпраменьвання. Аптымiзуюцца i скарачаюцца адмiнiстрацыйныя працэдуры па заключэннi здзелак з нерухомай маёмасцю. Уводзяцца крымiнальныя санкцыi за выкарыстанне рабскай працы, распаўсюджванне дзiцячай парнаграфii i прастытуцыi. Гэта толькi некаторыя змяненнi i дапаўненнi, прапанаваныя ў дзеючае заканадаўства, якiя дэпутаты абмяркуюць на сесii. Увогуле ж папраўкi iдуць ад жыццёвых праблем. Мы разглядаем усе прававыя новаўвядзеннi з таго пункту гледжання, цi зменяць яны да лепшага стан спраў у той цi iншай сферы грамадскiх адносiнаў i наколькi прынясуць карысць людзям. Акрамя новых заканадаўчых iнiцыятыў дэпутаты разгледзяць i шэраг дэкрэтаў кiраўнiка дзяржавы, сярод якiх — "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь", "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi". Значная ўвага на сесii будзе нададзена таксама ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў i пагадненняў. Я ўжо назваў Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб урэгуляваннi пытанняў уласнасцi Саюзнай дзяржавы. У сесiйным партфелi ёсць i iншыя дакументы мiжнароднага характару. У iх лiку мiжурадавыя пагадненнi з В’етнамам i Карэяй аб паветраных зносiнах, Пагадненне з Мiжнароднай фiнансавай карпарацыяй аб Прадстаўнiцтве гэтай структуры ў Беларусi, Асноўнае пагадненне нашай краiны з Дзiцячым фондам ААН, Дагавор з Латвiяй аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння. — Што дасць Пагадненне аб уласнасцi Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii? — Гэта яшчэ адзiн крок да ўмацавання супрацоўнiцтва нашых краiн. Пагадненне паспрыяе развiццю iнтэграцыйных працэсаў, паслядоўнаму вырашэнню задач саюзнага будаўнiцтва. — Па тым, што вы расказалi, Вадзiм Аляксандравiч, можна зрабiць выснову, што дзявятая сесiя Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання будзе даволi працаёмкай. Перадфiнiшны час не расхаладзiў дэпутатаў? — Я ўпэўнены, што на сесii мы будзем працаваць у прывычным рытме — напружана i iнтэнсiўна. У дэпутатаў дастаткова прафесiяналiзму i адказнасцi, каб дастойна завяршыць свае парламенцкiя паўнамоцтвы. Аляксандр ФIЛIМОНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 кастрычнiка адкрыецца дзявятая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi трэцяга склiкання. Пра заканатворчыя прыярытэты сесiйнай тэма
|
|