Скрыжаванне дарог
Скрыжаванне дарог
Скрыжаванне дарог — месца перасячэння дзвюх, трох цi болей дарог, усемагчымыя раздарожжы, месцы перасячэння дарогi i варотаў, межаў вёскi, мастоў i iншых перашкод i рубяжоў, у народнай культуры заўсёды лiчылася дрэнным i нават небяспечным месцам. Скрыжаванне дарог было сiмвалiчнай мяжой, за якой пачынаецца другое (чужое) жыццё. Нашы продкi свята верылi, што пера-крыж-аванне ахоўвае месца жыхарства людзей ад нячыстай сiлы, якая нiколi не зможа яго пераступiць, перайсцi. Насамрэч, у самiм слове "скрыжаванне", утвораным ад слова "крыж", быццам бы гучыць перасцярога. l Негатыўны адбiтак скрыжаванне дарог атрымала па некалькiх прычынах. Па-першае, скрыжаванне было сiмвалiчнай лiнiяй, якая размяжоўвала, дзялiла, раз’ядноўвала дарогу, у некаторых выпадках станавiлася сiмвалiчнай кропкай адлiку: праводзiць каго-небудзь да скрыжавання дарог! Менавiта па гэтай прычыне ў час эпiдэмii на скрыжаваннi дарог ставiлi крыжы: спынiць распаўсюджванне страшнай хваробы, не пусцiць яе за сiмвалiчную мяжу. l Па-другое, лiчылася, што там, дзе перакрыжоўваецца некалькi дарог, дзе праходзiць шмат людзей, любая вестка (iнфармацыя) вельмi хутка разляцiцца па ўсiм наваколлi (менавiта з гэтай мэтай на скрыжаванне дарог прыносiлi розныя рэчы, на якiя адсылалi хваробы, беды i няшчасцi, каб iх знесцi як мага далей, "разнесцi на ўсе чатыры бакi"!). l Па-трэцяе, у старажытныя часы нашы прашчуры на скрыжаваннi дарог хавалi памерлых. l Па-чацвёртае, на скрыжаваннях, якiя станавiлiся "занядбанымi", "закiнутымi", рабiлi сметнiкi, выкiдалi рэчы, якiя непасрэдна кантактавалi з памерлым (мыла, ручнiк пасля абмывання) цi цяжкахворым чалавекам i г.д. l Калi ў сям’i не гадавалiся дзецi, бацька дзiцяцi павiнен быў запрасiць хроснымi бацькамi першых людзей, якiх сустрэне на блiжэйшым да хаты скрыжаваннi дарог. l На крыжы каля скрыжавання дарог дзяўчаты i юнакi вешалi ручнiкi, калi iх род пакутаваў ад адсутнасцi шлюбаў. l Калi хто-небудзь з нядобразычлiўцаў хацеў нашкодзiць маладой пары, то мог паставiць на шляху вясельнага цягнiка, на блiжэйшым скрыжаваннi дарог, падрыхтаваныя спецыяльна для гэтага рэчы. Таму хросныя бацькi павiнны былi пры наблiжэннi да кожнага на шляху скрыжавання дарог перахрысцiць яго, а таксама кiнуць на зямлю грошы, соль, вугельчыкi. l Падчас працяглай засухi на перакрыжаваннi неабходна было ўпотайкi ад усiх разбiць украдзены гаршчок. l Сёння ў сельскай мясцовасцi прытрымлiваюцца звычаю падчас пахавальнай працэсii спыняцца на кожным скрыжаваннi, ставiць на яго труну з памерлым. l У адносiнах да скрыжаванняў у народнай культуры iснаваў шэраг забарон: не сядзець, не спаць, не пакiдаць смецце! А галоўнае — нiчога не падбiраць, каб пазбегнуць няшчасцяў i хваробаў. l Зямля, узятая з перакрыжавання, лiчылася надзейным абярэгам у далёкiм шляху. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыжаванне дарог — месца перасячэння дзвюх, трох цi болей дарог, усемагчымыя раздарожжы, месцы перасячэння дарогi i варотаў, межаў вёскi, мастоў i iн
|
|