Вілы
Вілы
Вiлы — прылада сялянскай працы, прызначаная для таго, каб збiраць i пераносiць сена, салому, гной i iнш., у народнай культуры ўваходзiлi разам з iншымi вострымi жалезнымi рэчамi ў лiк надзейных абярэгаў. l Часам вiлы выкарыстоўвалi для "абароны" ад навальнiцы, граду, маланкi. Для гэтага iх выносiлi на двор i клалi крыж-накрыж перад парогам хаты. l Каб спынiць ураганны вецер, якi мог нарабiць шмат шкоды для гаспадаркi: паламаць дрэвы, сарваць стрэхi з хат i iнш., выконвалi магiчныя дзеяннi — у той бок, адкуль чакалi навалу, кiдалi вострыя рэчы (нож, сякеру), у тым лiку i вiлы. l У народнай медыцыне знахары для лячэння цяжкiх захворванняў выкарыстоўвалi такi спосаб: над галавой хворага (чалавека цi жывёлы) разламвалi драўляныя вiлы, сiмвалiчна аддзяляючы хворую частку ад здаровай. l У традыцыi ўсходнiх славян вядома забарона выкарыстоўваць у час калядных святочных вечароў, памiнальных дзён вiлкi i нажы, каб не нарабiць шкоды памёршым продкам, якiя нябачна знаходзяцца за святочным сталом. З той жа нагоды ў святочныя днi забаранялася браць у рукi вiлы, каб на працягу года не было мору сярод жывёлы. l На Палессi лiчылi, што ў каровы не будзе прыплоду, калi даваць ёй сена цi салому вiламi. l Вiлы выкарыстоўвалi i ў абрадавай магii. У выпадку агонii грэшнiкаў, знахараў, калдуноў i ведзьмакоў, вiлы забiвалi ў столь — тым самым рабiлi ў даху сiмвалiчны выхад, каб душа пакутнiка магла лёгка адляцець. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiлы — прылада сялянскай працы, прызначаная для таго, каб збiраць i пераносiць сена, салому, гной i iнш., у народнай культуры ўваходзiлi разам з iншым
|
|