21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь як цэнтр Еўропы выконвае важнейшыя функцыі на карысць усяго еўра

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь як цэнтр Еўропы выконвае важнейшыя функцыі на карысць усяго еўрапейскага рэгiёну"

Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю заходнееўрапейскiм СМІ.

"Так склалася, па волi Бога. Хацелi вы гэтага ў Вялiкабрытанii, у Германii, у Францыi або не, але мы як цэнтр Еўропы павiнны працаваць i на вас. Не ствараць, прынамсi, вам праблем", — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб тым, што Беларусь паспяхова змагаецца з патокамi наркотыкаў, кантрабанды i нелегальных мiгрантаў, якiя накiроўваюцца ў Еўропу. "Сёння практычна нi адзiн чалавек праз нашу гранiцу ў Еўрасаюз не праходзiць. Мы на гранiцы некалькi разоў (такiя эпiзоды не былi адзiнкавымi ў мiнулым годзе) затрымлiвалi ядзерныя кампаненты", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

"Вазьмiце НАТА — вам трэба перакiдваць грузы ў Афганiстан. Мы што, вам праблемы ў гэтым ствараем? Ды не, нiколi. Што, прэм’ер-мiнiстр або канцлер Германii, накiроўваючыся ў Маскву, мелi якiя-небудзь праблемы, пралятаючы над Беларуссю?" — задаў рытарычнае пытанне беларускi лiдар. Ён таксама нагадаў, што трэць прыроднага газу i амаль палова нафты, якiя пастаўляюцца з Усходу на Захад, праходзяць праз Беларусь.

"Мы нешта дрэнна зрабiлi па гэтых напрамках для Еўропы? Узнiкае пытанне, навошта вам перарабляць Беларусь пад Вялiкабрытанiю або ж пад Германiю цi Францыю, — сказаў Прэзiдэнт. — Калi, дапусцiм, Вялiкабрытанiя хоча, каб Беларусь была падобная на Вялiкабрытанiю, а Германiя хоча, каб мы былi падобныя на Германiю, я гэта разумею. Больш таго, я ўспрымаў бы гэта. Але Вялiкабрытанii, Германii, Францыi i iншым трэба мець на ўвазе, што, нягледзячы на тое, што мы з вамi жывём у Еўропе, у нас ёсць пэўныя адрозненнi, i ў нас у пэўны перыяд гiстарычнага развiцця ёсць пэўныя складанасцi i цяжкасцi". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, гэта абумоўлена, перш за ўсё, тым, што мы былi часткай вялiкай iмперыi, вялiкай краiны — Савецкага Саюза. "I ў нас адбылося не раздзяленне Савецкага Саюза, а развал Савецкага Саюза — аднамомантны. I гэта адбылося на фоне вельмi вострага эканамiчнага стану тады Савецкага Саюза", — нагадаў ён.

Прэзiдэнт сказаў, што ў тыя гады, калi ён прыйшоў да ўлады, галоўным было — выратаваць краiну, уберагчы народ ад катастрофы. "I тады, зразумела, для таго, каб выратаваць эканомiку, людзей, дзяржаву, стварыць дзяржаву (а пытанне стаяла аб стварэннi незалежнай дзяржавы), натуральна, патрэбны былi i воля, i жорсткая ўлада", — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

"I заўсёды так у гiсторыi было: i ў Вялiкабрытанii, i ў Германii, i ў Францыi. Вазьмiце дэ Голя. Для таго, каб выратаваць тады Францыю, даводзiлася звяртацца да вельмi жорсткiх мераў, асаблiва ў эканомiцы. Чаму такi варыянт быў бы немагчымы ў Беларусi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Нам удалося вырашыць галоўную задачу — стварыць свабодную незалежную дзяржаву, вызначыўшы яе гранiцы, што таксама было вельмi няпроста". Прэзiдэнт таксама адзначыў, што ў Беларусi ўдалося захаваць высокатэхналагiчную эканомiку, павялiчыць у два з паловай разы ВУП у параўнаннi з тым, што было ў СССР, не дапусцiць рознага роду сутыкненняў i катастроф нi на рэлiгiйнай, нi на нацыянальнай глебе.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Можа, мы i прыйдзем да таго, чаго дасягнулi вы. У дзяржаўным ладзе, у эканомiцы, у сацыяльным жыццi. Што датычыцца сацыяльнага жыцця, абароненасцi людзей, мы ў вас, i асаблiва ў Германii, шмат чаго бяром. Мы вучымся ў вас гэтаму. Асаблiва цяпер. Перабудоўваючы ахову здароўя, мы перасягнём Германiю ўжо праз два гады па вынiках". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусi патрэбен час, каб прайсцi пэўныя этапы i пераканацца, цi прыдатныя ёй тыя або iншыя варыянты дзяржаўнага ладу або сацыяльнага жыцця. "Але вы не павiнны нас падганяць i штурхаць у спiну", — рэзюмаваў ён.

У Беларусi створаны адны з лепшых у Еўропе ўмовы для прыцягнення iнвестараў.

"У нас для iнвестараў лепшае заканадаўства, чым у Англii, Амерыцы i Германii", — сказаў беларускi лiдар.

"Мы гаворым усяму свету: "Мы не супраць, каб iнвестары з Англii, Германii, Францыi, Расii, Амерыкi прыйшлi да нас". I мы iх вiтаем. Мы ўвесь час на працягу апошнiх 5—7 гадоў удасканальвалi i спрашчалi наша заканадаўства, каб iнвестараў прыцягнуць. I мы яго стварылi", — прадоўжыў ён.

Пры гэтым Прэзiдэнт адзначыў, што, прыцягваючы iнвестараў, беларуская дзяржава не мае намеру бясплатна раздаваць iм аб’екты сваёй эканомiкi.

"Хто будзе адмаўляць, што англiчане i немцы жывуць значна лепш, чым беларусы. У сувязi з гэтым, чаму мы забясплатна павiнны вам аддаваць нашы прадпрыемствы? Вы багатыя. Заплацiце нам, каб i наш народ жыў лепш. У будучым i вы не будзеце мець нiякiх прэтэнзiй з боку нашага народа, не будзе нiякiх канфлiктаў. Народ наш будзе вас паважаць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь вырашыць пытанне аб прызнаннi Абхазii i Паўднёвай Асецii зыходзячы з уласных iнтарэсаў.

"Калi хто-небудзь думае, што прызнанне Беларуссю Абхазii i Паўднёвай Асецii — пытанне падтрымкi Расii i толькi, той памыляецца, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Гэта, зразумела ж, ускосна падтрымка Расii. I мы як саюзнiкi аб гэтым помнiм. Але гэта перш за ўсё нашы адносiны — Беларусi, Абхазii i Паўднёвай Асецii". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь вельмi даўно супрацоўнiчае i з гэтымi рэспублiкамi, i з гэтымi народамi, i з iх кiраўнiкамi. "Па эканамiчных пытаннях у нас вельмi цесныя адносiны, асаблiва з Абхазiяй. Таму ў асноўным гэта наша асабiстае пытанне, калi можна так выказацца", — сказаў беларускi лiдар.

Прэзiдэнт нагадаў, што працэс узнiкнення дзвюх новых каўказскiх дзяржаў адбыўся ў вынiку доўгага процiстаяння, якое завяршылася вайной. "Гэты канфлiкт выклiкаў вельмi вострыя дыскусii ў свеце. Ён прывёў да сутыкнення iнтарэсаў. У гэтым працэсе многае неадназначна", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Але паколькi пытанне стаiць вельмi востра, як я сказаў, i яно прывяло да сутыкнення, амаль да халоднай вайны, я не хацеў бы гэта рабiць у спешцы i аднаасобна", — адзначыў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы выказаў жаданне, каб "нават не гэты Парламент, якi так не падабаецца на Захадзе, на Усходзе або дзе-небудзь яшчэ, а новы Парламент выказаў сваю думку".

"I наогул, куды спяшацца? Каму гэта спешка патрэбна? Пройдзе пэўны час, i мы, абмеркаваўшы гэта пытанне, прымем адпаведнае рашэнне", — заявiў беларускi лiдар.

Пры гэтым ён нагадаў, што прэцэдэнт прызнання самаабвешчаных дзяржаўных утварэнняў быў створаны зусiм не Расiяй, а заходнiмi дзяржавамi пасля таго, як яны прызналi незалежнасць Косава. "Калi не было б Косава, гэта я вам гавару дакладна, не было б, мабыць, i Абхазii, i Асецii. I я думаю, што Расii цяжка было б iсцi на прызнанне Абхазii i Асецii", — перакананы Прэзiдэнт Беларусi.

"Я ведаю Сербiю добра. Я там не адзiн раз бываў. Я ведаю гiсторыю i настроi людзей Сербii. Бо Сербiя пайшла з Косава. Там святынi сербскiя. А вы ўзялi i раздзялiлi не толькi Югаславiю, але i Сербiю, адарваўшы калыску гэтага народа ад яе. Вы стварылi жудасны прэцэдэнт", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт падкрэслiў: "Мы не баiмся нiякага сепаратызму, у нас ёсць адносiны з гэтымi рэспублiкамi даўнiя, асаблiва з Абхазiяй. I не забывайце, мы ж саюзнiк Расii. Там, дзе гэта магчыма, патрэбна i не супярэчыць нашым iнтарэсам, мы павiнны дзейнiчаць як саюзнiкi, пагадзiцеся". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што i краiны ЕС не ўсе былi аднадушныя па косаўскім пытанні, але паступiлi, як саюзнiкi, як адзiнае цэлае. "I вы вельмi згуртаваныя ў гэтых адносiнах. Нягледзячы на тое, што i ў Францыi, i ў Бельгii, i ў Iспанii праблемы такiя ж ёсць. Але тым не менш, вы пераступiлi праз гэтыя праблемы. Таму я не ведаю, у чым вы, заходнееўрапейцы, можаце нас папракнуць у нашай палiтыцы па Абхазii i Асецii? Нi ў чым", — сказаў беларускi лiдар.

"Таму мне здаецца, што пазiцыя Беларусi вельмi спакойная на гэты момант, акуратная i вытрыманая. I я ўдзячны тут еўрапейскiм чыноўнiкам. Яны нас у гэтым разумеюць", — рэзюмаваў кiраўнiк дзяржавы.

Пэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выключае магчымасць ваеннага канфлiкту памiж Беларуссю i Расiяй. Аб гэтым ён заявiў, адказваючы на пытанне прадстаўнiкоў заходнееўрапейскiх СМI аб рэакцыi афiцыйнага Мiнска на словы прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева аб зонах асаблiвага iнтарэсу Расii. "Тут, у Мiнску, Вы разглядаеце гэта як пагражальны ў адносiнах да Вас каментарый, пагражальную рэмарку?", — цiкавiлiся замежныя журналiсты.

"Абсалютна не. Зразумейце адну пэўную рэч. Гэта, вiдаць, ужо ад нашай апазiцыi зыходзiць, якая тут завыла, што "сёння — Грузiя, а заўтра — Беларусь". Што, маўляў, заўтра Расiя можа гэтак жа разабрацца з Беларуссю, падпарадкаваўшы яе сабе. Абсалютна недарэчная i беспадстаўная думка i заява!", — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Не давядзi Бог, Расiя, гiпатэтычна дапусцiм, захацела б вырашыць такiм чынам нейкiя праблемы ў Беларусi, вось тады б ужо была поўная падстава ў сусветнай супольнасцi i перш за ўсё ў вас, еўрапейцаў, паставiць Расiю на месца".

На думку беларускага лiдара, Расiя гэта цудоўна разумее. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ваенны канфлiкт памiж Беларуссю i Расiяй немагчымы ў прынцыпе. "Таму што рускi чалавек, ваенны чалавек, нiколi ствол аўтамата, пiсталета, гранатамёта не накiруе ў бок беларуса. Мы настолькi блiзкiя, народы нашы блiзкiя адзiн аднаму, наколькi немцы блiзкiя да немцаў. Таму гэта немагчыма. Калi Вы, вядома, намякалi на гэта", — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi.

Перагаворы па цане на пастаўляемы з Расii ў Беларусь газ працягваюцца. Аб гэтым паведамiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi прадстаўнiкоў заходнееўрапейскiх СМI, што датычацца намеру "Газ-прама" ўзняць цэны на газ для Беларусi да ўзроўню Польшчы.

"Мы не памром. I тое, што "Газ-прам" сёння заяўляе, дык у нас iдуць яшчэ наконт гэтага перагаворы. I вы павiнны добра разумець: калi Расiя такiм чынам будзе весцi палiтыку ў адносiнах да Беларусi, адпаведным чынам i мы будзем паступаць", — адзначыў беларускi лiдар. Пры гэтым ён падкрэслiў, што Беларусь "можа дамовiцца з Расiяй".

Паводле слоў Прэзiдэнта, "ёсць шмат рэчаў i напрамкаў, якiя сведчаць аб тым, што Беларусь для Расii — важнейшы фактар, асаблiва сёння". "Калi мы атрымлiваем у iх вуглевадароды таннейшыя, чым вы ў Германii, дапусцiм, або ў Вялiкабрытанii, то i вялiкi экспарт, якi iдзе ў Расiю, — значна нiжэйшы за сусветныя цэны. Асаблiва прадукты харчавання", — сказаў ён.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што "не ў iнтарэсах Расii, каб наша эканомiка загiнула". "Вы ведаеце, што нашы эканомiкi вельмi цесна ўзаемазвязаны. I тавараабарот памiж Расiяй i Беларуссю ў канцы гэтага года складзе больш як $30 млрд. Амаль у тры разы больш, чым памiж такiмi гiгантамi, як Расiя i ЗША. Пры гэтым я не гавару аб такiх кампанентах, як палiтыка, сацыяльныя i ваенныя пытаннi, дзе цана Беларусi для Расii значная. Пагадзiцеся, можна павысiць на $50—100 цану на газ за тысячу кубаметраў, страцiўшы многае з таго, што я сказаў. I пры гэтым не забывайце, што "Газпрам" Польшчы за прапампоўванне па яе тэрыторыi прыроднага газу плацiць на мiльярд — паўтара мiльярда долараў у год больш, чым нам", — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка хацеў бы, каб на беларускай зямлi прайшла сустрэча Папы Рымскага i Патрыярха Маскоўскага.

"Я вельмi хацеў бы, каб у цэнтры Еўропы, на стыку памiж праваслаўем i каталiцызмам, тут, у Беларусi нарэшце прайшла гэта сустрэча памiж Патрыярхам Маскоўскiм i Папам", — сказаў ён.

"Калi па нейкiх прычынах гэта немагчыма цяпер, то мы, прытрымлiваючыся прынцыпаў гасцiннасцi, павагi да нашых католiкаў (а ў нас iх нямала: у былых постсавецкiх рэспублiках мы займаем другое месца пасля Лiтвы, i iгнараваць жаданнi нашых католiкаў мы не маем намеру, гэта частка нашага народа), мы запрасiлi гэтага вялiкага чалавека (Папу Рымскага Бенедзiкта ХVI) наведаць нашу Беларусь", — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў шкадаванне наконт таго, што папярэднiк дзеючага пантыфiка Iаан Павел II не наведаў Беларусь — "ён вельмi хацеў прыехаць у нашу краiну, ён шчыра любiў Беларусь".

"У нас даўно абвешчаны мною, тады яшчэ маладым Прэзiдэнтам, прынцып — кожны павiнен знайсцi сваю дарогу да храма. Калi ён хоча iсцi па гэтай дарозе, то ў нас з аднаго боку праваслаўны храм, праз вулiцу — каталiцкi. Нi папрокаў, нi скосых позiркаў католiкаў на праваслаўных, а праваслаўных на католiкаў. Нiколi! Нi на нацыянальнай, нi на рэлiгiйнай глебе ў нас нiколi не было канфлiктаў. I не будзе", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што галоўная прычына палiтычных няўдач, якiя церпiць беларуская апазiцыя, у тым, што яна далёкая ад народа.

"Перад вамi сядзiць чалавек, якi прыйшоў да ўлады з апазiцыi. Я ж не быў ва ўладзе — я прыйшоў з апазiцыi. I яна не была сiстэмнай. Але, тым не менш, невялiкая група палiтыкаў, якая была разам з Лукашэнкам, перамагла. Вы думаеце, нам было лёгка тады? А каму, скажыце, у Германii або Вялiкабрытанii на выбарах у барацьбе за ўладу лёгка? Гэта вельмi сур’ёзнае процiборства. Нават у такiх старых дэмакратычных дзяржавах. А вы ведаеце, чаму Лукашэнка тады перамог разам са сваiмi калегамi? Таму што мы гэтага хацелi. I мы шчыра, сумленна iшлi да народа са сваiмi iдэямi. I мы нi ў кога не прасiлi грошай: нi ў вас, нi ў Расii", — сказаў Прэзiдэнт.

"I калi ў нас не было магчымасцi на аўтамабiлi ехаць у якi-небудзь рэгiён на сустрэчу з выбаршчыкамi, мы, вобразна кажучы, iшлi пяшком. Мы ехалi на грамадскiм транспарце. А цяперашнiя апазiцыянеры прывыклi да камфорту. I ў нашай краiне народ гэта ўсё бачыць. Вельмi ж далёкiя яны ад народа. I ў гэтым галоўная прычына, чаму яны не могуць дасягнуць сваёй мэты", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

"Але я яшчэ раз хачу паўтарыць, вы разбярыцеся: хочуць яны гэтай улады або не? Улада — гэта вялiкая адказнасць", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

У Еўропы няма iншых варыянтаў, акрамя адмены вiзавых абмежаванняў для беларускiх чыноўнiкаў.

"Iншых варыянтаў у Еўропы няма. Мне здаецца, што апошнiм часам чыноўнiкi ў Бруселi, добра гэта разумеючы, пастаянна падаюць нам сiгналы аб тым, што пасля парламенцкiх выбараў яны гатовы нармалiзаваць з намi адносiны", — сказаў беларускi лiдар. "Пажывём — убачым. Мы слухаем, што нам гавораць з Бруселя, улiчваем гэта, а галоўны крытэрый iсцiны — гэта канкрэтныя факты i справы. Паглядзiм, як павядзе сябе Еўропа пасля выбараў", — дадаў ён.

Прэзiдэнт адзначыў высокую ступень празрыстасцi i дэмакратычнасцi выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, з правядзеннем якiх часта звязваюць перспектывы далейшага развiцця адносiнаў памiж Беларуссю i краiнамi Еўрапейскага саюза. "Выбары ў Беларусi не проста празрыстыя, не проста дэмакратычныя — яны беспрэцэдэнтна дэмакратычныя i празрыстыя. Але толькi вы на гэта паглядзiце аб’ектыўна. I майце на ўвазе, што тая апазiцыя, якую вы на Захадзе падкормлiваеце i хочаце падтрымаць у Беларусi, яна па колькасцi на ўзроўнi арыфметычнай хiбнасцi", — сказаў беларускi лiдар.

"Я вам скажу так: калi вы ўжо гэтыя выбары не прызнаеце ў Беларусi, то тады, вiдаць, нам i не трэба трацiць час на перакананнi Еўропы ў тым, што Беларусь — гэта цэнтр Еўропы, гэта Еўропа i вельмi патрэбная дзяржава для Расii", — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю заходнееўрапейскiм СМІ. "Так склалася, па волi Бога. Хацелi вы гэтаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика