Паляпшэнне бізнэс-клiмату ў Рэспублiцы Беларусь
Паляпшэнне бізнэс-клiмату ў Рэспублiцы Беларусь
Для забеспячэння прамой, аператыўна-iнфармацыйнай сувязi памiж прадстаўнiкамi бiзнэсу i дзяржавы ў сетцы iнтэрнэт створана рубрыка "Паляпшэнне бiзнэс-клiмату ў Рэпублiцы Беларусь". Размешчана яна на афiцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў па адрасе center.gov.by. Рубрыка павiнна забяспечыць атрыманне прапаноў ад суб’ектаў гаспадарання аб неабходнасцi ўдасканальвання заканадаўства, аб праблемах узаемадзеяння з дзяржорганамi, якiя маюцца. Яе з’яўленне абумоўлена маштабнай работай, якая праводзiцца ў краiне па паляпшэннi бiзнэс-клiмату i стварэннi спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай i iншай гаспадарчай дзейнасцi, дэбюракратызацыi адмiнiстрацыйных працэдур, павышэннi iнвестыцыйнай прыцягальнасцi краiны. На галоўнай старонцы рубрыкi размешчана форма, якая дазволiць пакiнуць паведамленне з канкрэтнымi прапановамi. Яе наведвальнiкi змогуць таксама азнаёмiцца з iнфармацыяй аб адмiнiстрацыйных працэдурах, якiя ажыццяўляюцца ў адносiнах да юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, адпаведным заканадаўстве i дзяржаўных органах, якiя выконваюць такiя працэдуры, з магчымасцю пераходу на сайты гэтых органаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для забеспячэння прамой, аператыўна-iнфармацыйнай сувязi памiж прадстаўнiкамi бiзнэсу i дзяржавы ў сетцы iнтэрнэт створана рубрыка "Паляпшэнне бi
|
|