Адлік пачаўся
Адлік пачаўся
Колькi ж грамадзян наведала выбарчыя ўчасткi ў першы дзень датэрмiновага галасавання? Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" сакратар ЦВК Мiкалай Лазавiк, 23 верасня па ўсёй краiне прагаласавала 2,7 працэнта выбаршчыкаў. У Вiцебскай i Гомельскай абласцях з выбарам свайго прадстаўнiка ў парламент вызначылiся 3,1 працэнта выбаршчыкаў (ад агульнай колькасцi электарату ў адпаведнасцi са складзенымi спiсамi), крыху менш выбаршчыкаў наведалi ўчасткi ў сталiцы — 3 працэнты, на Магiлёўшчыне датэрмiнова прагаласавала 2,6 працэнта грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам, 2,5 працэнта галасоў ужо аддадзеныя жыхарамi Гродзенскай вобласцi, у прысталiчным рэгiёне свой унёсак у фармiраванне беларускага парламента зрабiлi 2,3 працэнта грамадзян, а на Брэстчыне сваiм правам прагаласаваць датэрмiнова скарысталiся 2,2 працэнта выбаршчыкаў. Сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў заўважыў таксама, што чым блiжэй да канца датэрмiновага галасавання, тым больш з’яўляецца ахвотнiкаў. "Проста зараз выбаршчык яшчэ асаблiва не задумваецца аб планах на выхадныя", — патлумачыў Мiкалай Лазавiк. Ён таксама нагадаў, што ў перадвыбарнай гонцы на сёння ўдзельнiчаюць 265 прэтэндэнтаў на дэпутацкiя крэслы. Такiм чынам, можна казаць аб больш чым дзесяцi знятых кандыдатурах. "Бюлетэнi перадрукоўвацца не будуць, — запэўнiў сакратар Цэнтрвыбаркама. — У iх проста з’явiцца адзнака аб тым, што той цi iншы кандыдат выбыў". Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькi ж грамадзян наведала выбарчыя ўчасткi ў першы дзень датэрмiновага галасавання? Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" сакратар ЦВК Мiкал
|
|