Беларусь разлічвае, што гранiчны кошт расiйскага газу ў 2009 годзе складзе $140 за 1 тыс. куб.м
Беларусь разлічвае, што гранiчны кошт расiйскага газу ў 2009 годзе складзе $140 за 1 тыс. куб.м
Цана на расiйскi газ для Беларусi павiнна быць канкурэнтнай, заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, адказваючы на пытанне расiйскiх журналiстаў аб тым, якая цана на газ будзе ў 2009 годзе. "Якая цана будзе на газ? Па якой прададуць. Але гэта перагаворны працэс", — сказаў беларускi прэм’ер. Ён нагадаў, што 6 кастрычнiка адбудзецца пасяджэнне саюзнага Саўмiна i дадаў, што добра знаёмы з расiйскiм прэм’ер-мiнiстрам i з глыбокай павагай ставiцца да яго. Сяргей Сiдорскi ў чарговы раз падкрэслiў, што "ў Саюзнай дзяржаве трэба мець агульны рынак". У снежнi 2006 года бакi падпiсалi дагавор, дзе вызначана формула разлiку цаны на газ. На 2009 год там стаяла прыкладная лiчба $140 за 1 тыс. куб.м. "Я думаю, яна будзе гранiчнай. Мы падлiчвалi, што цана на расiйскi газ для Беларусi будзе прыкладна $129—140, не вышэйшая. Але гэта пытанне перагавораў", — адзначыў прэм’ер-мiнiстр. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цана на расiйскi газ для Беларусi павiнна быць канкурэнтнай, заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, адказваючы на пытанне расiйскiх журналiс |
|