ПРАМОЎЛЕНАЕ
ПРАМОЎЛЕНАЕ
— Вам што, падабаецца эсэiзм? Спытаўся ў мяне пару гадоў таму вядомы лiтаратуразнаўца. І, прызнацца, паставiў у тупiк... Тады мне здавалася ненармальнай падазронасць постсавецкай лiтаратурнай навукi да жанру эсэ, хоць, магчыма, яна i мела пад сабой глебу... Свабоднае выяўленне думкi, нязмушаная плынь развагаў, выяўленне творчай iндывiдуальнасцi — можа, яны i сапраўды неслi пагрозу кананiчнаму мысленню? Аднак сёння згадваю даўняе пытанне калегi i думаю, што баяўся ён, вiдавочна, iншага... Напрыклад, таго, што ў лiтаратуры з прышэсцем павальнага эсэiзму знiкнуць героi i фабулы... Чужыя цытаты паглынуць уласна-аўтарскiя думкi... З тэкстаў выпарацца дынамiзм i структура... А адзiным, бясконца дубляваным сюжэтам стануць прыгоды самой культуры, а не чалавечыя лёсы. Знiкне тое, чаго, сапраўды, так не хапае сённяшняй лiтаратуры для таго, каб у яе з’явiўся не толькi адмысловы, элiтарны чытач, але i шараговы, масавы... I ўсё ж я люблю эсэ як своеасаблiвы тып мастацкага мыслення. Iснуе дастаткова тэмаў, якiя проста вымагаюць няспешнай гаворкi, спакойнага, лiрычнага тону, аднолькавай увагi да кожнага згаданага аб’екта. Напрыклад — гiсторыя мастацтва. Размова пра яе, на мой погляд, павiнна адпавядаць экскурсiйнай, няспешнай прагулцы па музейных залах у кампанii гiда-эрудыта... Калi вам хочацца пабыць у кампанii такога разумнага, дасведчанага чалавека, абавязкова знайдзiце ў краме кнiгу Сяргея Харэўскага "Прамоўленае", якая раскажа вам пра беларускае мастацтва больш, чым любы сучасны падручнiк. ДЗЕНЬ НАРОДЗIНАЎНеяк прачытала ў энцыклапедыi, што большасць дзяцей нараджаецца вясной. Такiм чынам, тэорыя пра буслоў, якiя ўвесну прыносяць у дзюбках дзетак, мае пад сабой падставы. Зноў жа, лёгка пралiчыць, што i ад купальскай ночы праходзiць прыкладна дзевяць месяцаў... Але што цiкава, што вясновы масавы прыход адбываецца ва ўсiм свеце, незалежна ад паўшар’я i звычаяў. Энцыклапедыя паведамляла, што прычыны гэтай з’явы невядомыя... А мне вось цiкава, па якiм такiм законе перад кожным маiм днём народзiнаў, тыднi за два, у мяне пачынаюцца непрыемнасцi? Быццам бы нябесная канцылярыя згадвае пра мяне i дадае тое, чаго не набрала за год. Гэта адбываецца з такой рэгулярнасцю, што аднойчы прыняла рашэнне не святкаваць дзень народзiнаў у той дзень, якi прапiсаны ў маiм пашпарце, а праводзiць яго так, як мне хочацца... I шчыра кажучы, гэта адно з самых мудрых i дарослых маiх рашэнняў за жыццё — не паддавацца на ўгаворы i пагрозы сяброў i сваякоў, i прымаць iх тады, калi мне зручна, а не калi iм хочацца. ЗБIРАННЕ ЖАЛУДОЎАдкуль яно — гэтае непераадольнае жаданне збiраць жалуды i каштаны? Чаму мяне так цягне да гэтых гладкiх, блiскучых шарыкаў-цылiндрыкаў? Нешта генетычнае? Цi прывiтае азбукай, дзе была старонка, прысвечаная каштанава-жалудовым цацкам? Цi гэта выхавальнiца дзiцячага садка падарыла мне думку, што гэта самыя каштоўныя рэчы на свеце. Не ведаю.... Але як толькi бачу каштан цi жолуд — цягну ў кiшэню! Вось i гэтая бабулька-збiральнiца, якую сустрэла каля Батанiчнага саду, пэўна не ведае, нашто яны ёй. Але кланяецца кожнаму... ПРА ЦЫМЕСПрыехаў знаёмы з Iзраiля. Зайшлi ў краму па торцiк. Ён: "Глядзi,"Цымес"! Я: "Ведаю!" Ён: "Ты не разумееш... Цымес у Мiнску... Ды мне нiхто не паверыць! Давай купiм! Не ўяўляю, каб такое было 10 гадоў таму!" Я: "Саша, у нас i рыба фаршыраваная паўсюль ляжыць... I каўбаса "Яўрэйская" за 19 баксаў кiло. Хочаш — купiм?" Ён: "Ты не разумееш!" Вось чаго я сапраўды не разумею, дык гэтай раптоўнай любовi да яўрэйскай культуры, якая пачалася чамусьцi толькi цяпер, калi i яўрэяў у краiне амаль не засталося! Нядаўна расказалi, як у правiнцыйным школьным музеi экскурсавод паказала залу, прысвечаную Халакосту, i радасна прадставiла: "А гэта нашы яўрэi!" Зноў гета, толькi музейнае. Не ведаю, што больш засмучае, антысемiтызм цi такi постфактумны сувенiрна-таргашаўскi прагматызм некаторых беларусаў. БАРАЦЬБА З ХОЛАДАМСапраўдная жанчына тая, у доме якой заўсёды пахне кветкамi i пiрагамi... Цяпер пяку не столькi для таго, каб з’есцi, колькi каб сагрэцца. Бо колькi нi ўключай абагравальнiкi, пачуццё камфорту не наступае. А вось толькi запахне яблычным пiрагом — мозг дае целу каманду "Цёпла!" Ганна КIСЛIЦЫНА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Вам што, падабаецца эсэiзм? Спытаўся ў мяне пару гадоў таму вядомы лiтаратуразнаўца. І, прызнацца, паставiў у тупiк... Тады мне здавалася ненармаль |
|