Аўтавакзал "Цэнтральны" будзе гатовы да 2011 года
Аўтавакзал "Цэнтральны" будзе гатовы да 2011 года
Будаўнiцтва новага будынка аўтавакзала "Цэнтральны" плануецца завяршыць да 2011 года, паведамiў куратар праекта, дырэктар па развiццi ААТ "БНК iнжынiрынг" Сяргей Кунiцкi. Цяпер на будаўнiчай пляцоўцы ўжо скончана перакладка шматлiкiх iнжынерных камунiкацый i будаўнiкi пачалi рыць катлаван для закладкi падмурка будынка. Аўтавакзал па форме будзе нагадваць экспрэс, якi спынiўся на прывакзальнай плошчы. Непасрэдна аўтавакзал зойме толькi частку комплексу, якi будуецца. Мяркуецца, што тут будуць абслугоўваць каля пяцi тысяч пасажыраў у дзень. На першым паверсе, згодна з праектам, размесцяцца зала чакання, касавая зала з барам i iншыя памяшканнi. Уваход у камеры захоўвання — з вулiцы. Большую частку комплексу зойме пяцiўзроўневы паркiнг на 500 машына-месцаў. Акрамя гэтага на чатырох паверхах будынка размесцiцца гандлёвы цэнтр. Вiкторыя ГУЛЬКО, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнiцтва новага будынка аўтавакзала "Цэнтральны" плануецца завяршыць да 2011 года, паведамiў куратар праекта, дырэктар па развiццi ААТ &q |
|