21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як спяваюць беларусы

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як спяваюць беларусы

Сёння ў аэрапорце "Мiнск-1" фiнiшуе другi этап рэспублiканскай грамадска-культурнай акцыi "Мы — беларусы!". Да гэтага заключнага гала-канцэрта творчая эстафета з удзелам папулярных беларускiх артыстаў i калектываў прайшла па ўсiх абласных i многiх раённых цэнтрах нашай краiны. Так, 12 верасня акцыю прымаў Магiлёў, 13 верасня — Гродна, 14 верасня — Гомель, 19 верасня — Брэст, 25 верасня — Вiцебск.

Грамадска-культурная акцыя, якая стартавала сёлета, арганiзаваная з мэтай прапаганды ў краiне i за яе межамi духоўных i культурных каштоўнасцяў беларускага народа, дасягненняў сучаснага беларускага мастацтва — музычнага, харэаграфiчнага, эстраднага i тэатральнага, а таксама з мэтай паляпшэння культурнага абслугоўвання жыхароў у рэгiёнах, стварэння станоўчага iмiджу Беларусi. Праводзяць яе пры падтрымцы кiраўнiка дзяржавы Мiнiстэрства культуры, абласныя i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт, а таксама лепшыя творчыя сiлы Беларусi.

Першы этап акцыi "Мы — беларусы!", нагадаем, доўжыўся з сакавiка па лiпень гэтага года i фiнiшаваў у Мiнску гала-канцэртам у Дзень Незалежнасцi. Акрамя таго, на працягу года канцэрты майстроў мастацтваў Беларусi адбывалiся за межамi рэспублiкi — у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Рызе, Вiльнюсе, Гданьску.

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам заключнага гала-канцэрта ў сталiцы з’яўляецца Вячаслаў Панiн. У музычным шоу, якое папярэдне разлiчана на 5 гадзiн, возьмуць удзел Ірына Дарафеева, Якаў Навуменка, Аляксандр Цiхановiч i Ядвiга Паплаўская, Анжалiка Агурбаш, Жанэт, гурты "Палац", "Да Вiнчы", iншыя вядомыя артысты i калектывы — усяго ў праграме чакаецца каля паўсотнi канцэртных нумароў. Па традыцыi, у канцэрце прагучыць дзяржаўны гiмн Беларусi, якi выканае зборны хор прафесiйных i аматарскiх калектываў рэспублiкi ў складзе прыкладна 300 чалавек. Пачуць i ўбачыць гала-канцэрт акцыi "Мы — беларусы!" змогуць адначасова прыкладна 10—15 тысяч гледачоў — на такую колькасць публiкi разлiчаная пляцоўка ў аэрапорце "Мiнск-1".

Вiкторыя ЗАХАРАВА.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў аэрапорце "Мiнск-1" фiнiшуе другi этап рэспублiканскай грамадска-культурнай акцыi "Мы — беларусы!". Да гэтага заключнага г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика