Голас кожнага — галоўны!
Голас кожнага — галоўны!
Дэфiцыт сонца не паўплываў на добры настрой вiцябчан, якiя прыйшлi на выбарчыя ўчасткi. Многiя — цэлымi сем’ямi, з дзецьмi. Маладая гараджанка Таццяна Цiханава менавiта 28 верасня святкавала дзень нараджэння. З чым яе i павiншавалi! Па традыцыi змаглi прагаласаваць прама дома i тыя, хто з-за дрэннага здароўя альбо па iншых важных прычынах не змаглi прыйсцi на ўчастак. Сярод iх i 88-гадовая жыхарка Вiцебска — ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Ганна Яфiмаўна Спаткай. — За каго галасаваць будзеце? — спытаў я паважаную пенсiянерку. Адказала, што да яе з участковай выбарчай камiсii яшчэ не прыходзiлi. — Вось прыйдуць, вырашу! Я заўсёды галасую. А як жа яшчэ? У адным з двароў давялося пачуць размову iншых бабулек. Адну суседкi запыталi: цi хадзiла галасаваць i за каго? У адказ — за таго, хто за Прэзiдэнта. Далей амаль што "паказальная" цытата: "Вось, памятаеце, тут побач раней пошта знаходзiлася? Забылi, як тыднямi ў чэргах за пенсiяй стаялi? Распесцiў Лукашэнка тых, хто нечым незадаволены! А моладзь... Проста не ведаюць, што такое жыццё цяжкае!" На жаль, не абышлося без незразумелых фактаў, калi грамадзяне маглi б прагаласаваць, але не прыйшлi на выбары проста таму, што iх не запрасiлi. Вось пра адну пенсiянерку i яе дачку, якiя гадуюць двух дзетак, чамусьцi забылi ў выбарчай камiсii. Адбылося гэта, верагодна, у вынiку таго, што яны змянiлi месца жыхарства. Пры гэтым нават ЖЭУ засталося ранейшае. Чаму не ўручылi адпаведныя паведамленнi з просьбай прыйсцi прагаласаваць — незразумела. Казус, але нават вокны iх кватэры выходзяць лiтаральна на будынак, дзе знаходзiцца ўчастак. Чаму не прыйшлi на ўчастак некаторыя з маiх паважаных суседзяў — я так i не зразумеў. Сустрэлiся мы ў пад’ездзе за дзень да 28 верасня. Адзiн сказаў, што вельмi заняты. Другi адзначыў, што яшчэ не вырашыў: навошта яму асабiста галасаваць? На жарт наконт таго, а што яны зрабiлi б, калi б, як у некаторых краiнах, штрафавалi за няяўку? — задумалiся. Карэспандэнт "Звязды" пайшоў галасаваць разам з маленькiм сынам. Мiхаiлу ў снежнi будзе толькi 4. Гэтыя выбары ў Палату прадстаўнiкоў для яго першыя. Ды i наогул раней я нiколi не браў яго на такiя акцыi. Пры гэтым хадзiў ён i па прэс - цэнтры "базару", на розныя мерапрыемствы. Вельмi спадабалася "на выбарах" хлопчыку: купiў яму ў буфеце шакаладку. За каго галасаваць? — спытаў Мiхаiла. Ён паказаў. Паслухай дзiця, зрабi наадварот — вырашыў я, аддаўшы голас за зусiм другога кандыдата, на мой погляд, насамрэч паважанага. Так, напэўна, i трэба! — пагадзiлiся члены камiсii, якiя пачулi нашу размову. Паводле слоў старшынi ўчастковай выбарчай камiсii, на нашым участку мелi права прагаласаваць больш за 2 тысячы чалавек. 50-працэнтны рубеж паспяхова пройдзены. Выбар кожнага iндывiдуальна, безумоўна, паўплывае на канчатковы агульны. Хочацца, каб выбраныя здолелi ажыццявiць тое, што абяцалi. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэфiцыт сонца не паўплываў на добры настрой вiцябчан, якiя прыйшлi на выбарчыя ўчасткi. Многiя — цэлымi сем’ямi, з дзецьмi. Маладая гараджанка Таццяна
|
|