21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Розныя бываюць падарункi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі надыходзіць дзень нараджэння ці юбілей, мы склікаем гасцей. Канешне, не дзеля падарункаў, а каб хораша прыняць іх, а яны павіншуюць нас. Хоць, з другога боку, па падарунках мы мяркуем аб адносінах лю-дзей да нас. Вы ж не пойдзеце да сябра ці сваяка без падарунка ці абы з чым. Калі ж няма грошай – трэба пазычыць або сказаць імянінніку (юбіляру):

— Прабач, падарунак я ўручу крыху пазней — і пытанне будзе вычарпана.

З уласнага вопыту. Неяк надарылі мне пяць парасонаў. Адзін прапаў, відаць, некаму спатрэбіўся. Другі недзе згубіў. Тры засталіся. Перадарыць не магу, па прыкметах, не пойдзе на карысць чалавеку. Прадаваць не ўмею. Цяпер ў дождж апранаю плашч, а парасон не бяру, бо ці ў транспарце пакіну – павешу на спінку сядзення, ці забудуся ў якой установе. Абавязкова “пасею”. А то сабралася некалькі падораных добрых гадзіннікаў. Я ж нашу толькі адзін. Надоўга хопіць.

На апошні юбілей прынеслі два дарагія электрачайнікі. А я па старой звычцы карыстаюся ранейшым, простым, – грэю на газе. Можна было б памяняць у тых магазінах на больш патрэбныя рэчы, але там неахвотна ідуць на гэта. Ну, нічога, падарую каму-небудзь на юбілей або прадам. Нашто яны мне дома? Месца займаць?

Збіраючыся на мой чарговы дзень нараджэння, пляменніца жонкі пазваніла ёй і спытала, што лепш мне падараваць. Жонка бадзёра адказала: «Э, нічога не трэба, у яго ўсё ёсць. Вазьмі якія-небудзь дробязі». Тая так і зрабіла: прынесла нейкую асвяжальную ваду, ласьён, адэкалон, крэмы для галення і скуры. Я незадаволена фыркнуў і падумаў: нашто мне гэтая парфума? Лепш купіла б кашулю альбо штаны, ці чаравікі. А ў наступны раз яна як бы адчула стук майго сэрца – купіла мне выдатны спартыўны касцюм. Я быў вельмі ўзрадаваны і суцешаны.

Адзін сябар, важны пажарны чын, узнагародзіў мяне вялізнай старадаўняй пажарнай каскай з нержавейнай сталі. Яшчэ хацеў і выгравіраваць, але я адмовіўся. Многа гонару! Іншым разам ён падарыў мне... афіцэрскую фуражку! А другі сябар прынёс пластмасавую каску будаўніка. Дык я ж машынабудаўнік, а не пажарнік і не вайсковец, і не будаўнік.

Што за сябры, падумаў я. Цягнуць розную непатрэбшчыну, што ўдасца сцібрыць на рабоце. Лепш нічога б не неслі. Ці блок добрых цыгарэт. Калі грошай не хапае на нешта больш значнае.

Гэтае абы што доўга займала месца на паліцы. Потым пажарную каску я аддаў прыяцелю для дзяцей. Але і пашкадаваў: яны ж могуць паадбіваць ногі. Лепш бы я яе аддаў ці прадаў музею або магазіну антыкварыяту. Фуражку сплавіў знаёмаму афіцэру. А каску будаўніка-мантажніка аддаў суседу-дачніку. Ён дабудоў-ваецца бясконца.

Прыгадваю адзін свой юбілей, ранейшы.

Прыйшла сямейная пара блізкіх мне людзей. Паднеслі выдатны крышталёвы набор – адмысловы графін і шэсць аб’ёмістых шклянак. Я парадаваўся ў душы. Паставіў набор у сервант. Шыкану перад гасцямі!

Праз нейкі час нешта нібыта стукнула ў ва мне: а давай-тка я праверу той падарунак. Паставіў чарку з сапраўднага крышталю на стол, пастукаў алоўкам (на-дзейны спосаб праверкі) і пачуў прыемны меладычны звон. Затым выняў шклянку з набора, пастукаў – гук глухі. Значыцца, гэта ніякі не крышталь, а простае прасаванае шкло. Ну і раскашэліліся мае небедныя блізкія!

Іншыя прынеслі некалькі каробак амаль аднолькавага посуду з простай белай гліны – кубачкі, сподачкі, чайнічкі. Яно-то добра, але нашто мне столькі? А кожны ж думаў, што такое нясе ён адзін.

А цяпер – з чужога вопыту.

Знаёмы адзначыў юбілей. Запрасіў гасцей, трыццаць чалавек. Госці прыходзяць паступова, віншуюць, уручаюць падарункі і кіруюцца да святочнага стала, апошні паднёс свой падарунак і адышоў. Гаспадар расчыняе дзверцы антрэсолі і ставіць... трыццаты тэрмас. Што пасля свята з імі рабіць? Прадаць – не ўдасца, бо раней дэфіцытныя тэрмасы ўчора завезлі, і ўсе ўжо купілі. Затаварыўся, як склад. Ні карыстацца і ні збыць.

Цяпер калі хто з сяброў ці ро-дзічаў да маёй чарговай памятнай даты спытае:

— Што табе прынесці ў падарунак? — Я адкажу:

— Усё, апроч парасонаў, гадзіннікаў, посуду і электрачайнікаў (пра каскі і ваенныя фуражкі прамаўчу).

Да новых юбілеяў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі надыходзіць дзень нараджэння ці юбілей, мы склікаем гасцей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика