21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусы — па-за крызiсам...

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусы — па-за крызiсам...

Аналiзуючы цяперашнюю сiтуацыю на фондавых рынках, многiя эксперты не выключаюць таго, што амерыканскi фондавы рынак па iндэксу Dow Jones будзе знiжацца. У прыватнасцi, мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын заявiў пра тое, што ўслед за амерыканскiм фондавым рынкам у блiжэйшы час чакае знiжэння i расiйскi фондавы рынак. Паводле яго слоў, усе фундаментальныя паказчыкi развiцця амерыканскай эканомiкi ўказваюць на тое, што яна знаходзiцца ў пачатку рэцэсii, якая адаб’ецца на сусветнай эканомiцы.

Тое, што амерыканская эканомiка з’яўляецца "вiноўнiцай" сённяшнiх праблем у свеце i крызiс пайшоў адтуль — цяпер ужо вядома, бадай, усiм.

— Для гэтага ёсць аб’ектыўныя прычыны, — заўважыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк дырэктара "Цэнтра сiстэмнага аналiзу i стратэгiчных даследаванняў НАН Беларусi", кандыдат эканамiчных навук Георгiй Грыц. — Эканомiка гэтай краiны гiганцкая: у ЗША вырабляецца, нягледзячы на крызiсную сiтуацыю, амаль 40 працэнтаў усяго сусветнага ВУП, i спажываюць Злучаныя Штаты шмат. Iншая справа, што гэты аб’ём ВУП, калi яго прааналiзаваць, дастаткова спецыфiчны: каля 33—35 працэнтаў ад яго складае рынак фiнансавых паслуг. Гэта вельмi спецыфiчны рынак, тым больш, што яго рэнтабельнасць дасягае 30 працэнтаў. I гэтыя хуткiя грошы, як правiла, носяць спекулятыўны характар, а сума iх проста гiганцкая. Крызiс, што ўзнiк, часам называюць iпатэчным крызiсам. Яго сутнасць у тым, што банкi для стымулявання спажывання мясцовага рынку сталi выдаваць крэдыты. Мiж iншым, калi быў вялiкi крызiс у 1930 годзе, адна з праграм, што дазволiла Амерыцы выйсцi на пазiтыўны рост, датычылася будаўнiцтва дарог, жылля. Так як дарогi ў iх пабудаваныя, ЗША пачалi выдаваць крэдыты насельнiцтву, у тым лiку людзям, якiя мелi дрэнную крэдытную гiсторыю, — iх зарплата не дазваляла ў прынцыпе разлiчыцца з гэтымi даўгамi. Банкi, што выдавалi гэтыя крэдыты, дзейнiчалi спецыфiчна: яны ўкладвалi не свае грошы, а бралi сродкi на заёмным рынку, а пасля даўгi перапрадавалi розным iпатэчным структурам, iнвестыцыйным банкам.

I калi прыйшоў час плацiць па крэдытах, гэты рынак абвалiўся: за апошнiя тры гады з бедных слаёў амерыканскага насельнiцтва, якiм не было чым плацiць, 1,5 мiльёна сем’яў пабудавалi дамы. Абвалiўся гэты рынак, i ў вынiку мы назiраем тое, што робiцца сёння ў свеце. Як ні круцi, а долар з’яўляецца сусветнай валютай — 52 працэнты сусветнага гандлю вядзецца ў доларах. Хоць, дарэчы, на мiнулым тыднi мiнiстр фiнансаў ФРГ заявiў пра тое, што долар сябе як сусветная валюта дыскрэдытаваў, а расiйскi прэм’ер Уладзiмiр Пуцiн у чарговы раз выказаўся за тое, што стратэгiчную сыравiну РФ, такую, як нафта, газ, неабходна прадаваць за расiйскую валюту.

Акрамя спекулятыўных тэндэнцый, адзначу i асаблiвасць амерыканскай эканомiкi. Ёсць такое паняцце "двайны дэфiцыт", гэта значыць дэфiцыт бюджэту i дэфiцыт знешнегандлёвага балансу. У ЗША гэтая сума толькi на пачатак гэтага года перавышала 1 трыльён долараў ЗША. Сёння ўжо гавораць пра тое, што ў сувязi з крызiсам i праграмай дапамогi з бюджэту прыватным фiнансавым iнстытутам у 2009 годзе чаканы дэфiцыт можа скласцi 2 трыльёны. На кагосьцi ж гэтыя грошы трэба перакладваць, не можа эканомiка ўвесь час жыць у даўгах. Вось вытокi гэтага крызiсу.

— Як, на ваш погляд, усё вышэйзгаданае, можа паўплываць на нашу краiну?

— Крызiс як такi на пераважнай частцы нашага насельнiцтва, за выключэннем адзiнак, наогул нiяк не адаб’ецца. Чаму? Наш фондавы рынак знаходзiцца ў зачаткавым стане, ён нiяк не паўплывае на макраэканамiчныя паказчыкi. А нашы людзi не захоўваюць свае грошы ў каштоўных паперах. Ёсць, вядома ж, выключэннi: хтосьцi ўкладваў свае сродкi ў расiйскiя паявыя iнвестыцыйныя фонды, дзе працэнт прыбытку вышэйшы ў параўнаннi з дэпазiтамi, напрыклад, ў беларускiх банках. Але i рызыкi ў такiм выпадку высокiя, яна часам носяць катастрафiчны характар. Якраз цяпер мы сталi сведкамi таго, што людзi, якiя захоўвалi грошы ў рызыкоўных фондах, страцiлi ўсё. Ёсць шэраг выпадкаў, у тым лiку у краiнах СНД, не гаворачы пра заходнiя, пра якiя паведамляецца ў СМI: некаторыя прыватныя iнвестары, што страцiлi грошы, скончылi жыццё самагубствам.

Другi момант — могуць пацярпець банкаўскiя структуры i прадпрыемствы. Але гэты ўрон можа толькi быць вынiкам таго, што падаражэюць крэдытныя рэсурсы, будзе iх дэфiцыт. У прыватнасцi, тая ж Расiйская Федэрацыя, калi нам абяцала пэўныя сродкi на стабiлiзацыйны крэдыт, сёння накiроўвае мiльярды долараў ЗША на падтрымку свайго фондавага рынку, банкаў. Фактычна на сусветным рынку ўзнiк дэфiцыт фiнансавых iнструментаў. Акрамя дэфiцыту, вырасла стаўка пазыкi крэдытных рэсурсаў. Так, класiчная формула прыцягнення замежных рэсурсаў, разлiкi iх кошту iдзе ад стаўкi LIBOR: за два апошнiя месяцы яна вырасла ў два разы, амаль да 5 працэнтаў.

Узгадаю пра яшчэ адзiн негатыўны фактар. Дастаткова вялiкая работа была праведзена ў краiне па лiбералiзацыi беларускага рынку, у тым лiку фондавага, i шэраг беларускiх прадпрыемстваў, банкаў зрабiлi пэўныя крокi для вываду сваiх IPO на замежныя рынкi. Размяшчэнне каштоўных папер — не самамэта, а прыцягненне знешнiх рэсурсаў. I, хутчэй за ўсё, гэтым кампанiям давядзецца свае планы скарэктаваць.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аналiзуючы цяперашнюю сiтуацыю на фондавых рынках, многiя эксперты не выключаюць таго, што амерыканскi фондавы рынак па iндэксу Dow Jones будзе знiжац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика