На 17 працэнтаў больш за iнфляцыю
На 17 працэнтаў больш за iнфляцыю
У канцы наступнага года сярэдняя зарплата па Беларусi павiнна складаць 550 долараў у эквiваленце — аб гэтым паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык. Бюджэтная прыбаўка — з лiстапада Наступнае павышэнне бюджэтнай тарыфнай стаўкi І разраду павiнна адбыцца з 1 лiстапада. Яна павысiцца з 73 да 91 тысячы рублёў, што ў цэлым забяспечыць рост сярэдняй зарплаты невытворцаў на 21 працэнт. Пры гэтым адначасова са змяненнем тарыфнай стаўкi I разраду ў лiстападзе мяркуецца ўвядзенне каэфiцыентаў. "Тарыфная сетка складаецца з 27 разрадаў, i плануецца, што да 1—12 разрадаў будуць вызначаны павышаючыя, а для астатнiх больш высокiх разрадаў — панiжаючыя каэфiцыенты, — заўважыў Уладзiмiр Патупчык. — Падобнае "пашырэнне" i "сцiсканне" тарыфнай сеткi робiцца для таго, каб пазбегнуць занадта вялiкай рознiцы ў павелiчэннi заробкаў у абсалютных лiчбах. Мы лiчым такi падыход правiльным i маем намер практыкаваць яго надалей". што ў цэлым забяспечыць рост сярэдняй зарплаты невытворцаў на 21 працэнт. Пры гэтым адначасова са змяненнем тарыфнай стаўкi I разраду ў лiстападзе мяркуецца ўвядзенне каэфiцыентаў. "Тарыфная сетка складаецца з 27 разрадаў, i плануецца, што да 1—12 разрадаў будуць вызначаны павышаючыя, а для астатнiх больш высокiх разрадаў — панiжаючыя каэфiцыенты, — заўважыў Уладзiмiр Патупчык. — Падобнае "пашырэнне" i "сцiсканне" тарыфнай сеткi робiцца для таго, каб пазбегнуць занадта вялiкай рознiцы ў павелiчэннi заробкаў у абсалютных лiчбах. Мы лiчым такi падыход правiльным i маем намер практыкаваць яго надалей".Адначасова, паводле слоў мiнiстра, у бюджэт 2009 года закладзены дастаткова высокiя паказчыкi росту заробкаў. Чакаецца, што налета рэальная, з улiкам змянення цэнаў на тавары i паслугi, сярэдняя зарплата павысiцца на 17 працэнтаў. Гэта самыя значныя тэмпы росту за апошнi час. У прыватнасцi, у снежнi наступнага года агульная зарплата па краiне выйдзе на адзнаку 550 долараў. Што ж да блiжэйшай перспектывы, то ўжо з 1 студзеня наступнага года ў сярэднiм на чвэрць павiнны ўзрасцi заробкi педагагiчных работнiкаў. Адпаведнае рашэнне ўжо падрыхтавана i накiравана на разгляд у Савет Мiнiстраў. "Гэту прыбаўку работнiкi адукацыi павiнны атрымаць плюс да павышэння тарыфнай стаўкi I разраду ў лiстападзе", — падкрэслiў мiнiстр. Правiлы стануць агульнымi Як вядома, у сталiцы iснуе ўласная "гарадская" праграма падтрымкi некаторых катэгорый сацыяльна неабароненых грамадзян. Плюс да таго, варта нагадаць, што лiтаральна ў вераснi ўлады Мiнска прынялi рашэнне аб прадастаўленнi дадатковых выплат "на бульбу" пенсiянерам, з даходамi менш за 3 бюджэты пражытковага мiнiмуму. Справа, безумоўна, добрая. I разам з тым не сакрэт: падобныя меры далёка не адназначна ўспрымаюцца жыхарамi iншых абласцей Беларусi. "У нашай краiне без датацый абыходзяцца толькi Мiнск i Гомельская вобласць, таму калi ёсць фiнансавыя магчымасцi i кiраўнiцтва тых або iншых рэгiёнаў аказваюць сваiм жыхарам дадатковую дапамогу — гэта можна толькi вiтаць, — адзначыў Уладзiмiр Патупчык. — У той жа час трэба пагадзiцца: усе павiнны знаходзiцца ў аднолькавых умовах. Таму цяпер НДI працы пачаў распрацоўку адзiнага нарматыву сацыяльнай забяспечанасцi на аднаго жыхара — з тым, каб выраўняць паказчыкi фiнансавання нашых устаноў у цэлым па краiне". Хоспiс у кожным рэгiёне? Адзiн тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання на адзiн адмiнiстрацыйны раён краiны — гэта формула iснуе вось ужо некалькi гадоў. Тым не менш напрамкi сацыяльнай падтрымкi павiнны пашырацца. У прыватнасцi, адзiн з такiх напрамкаў — хоспiсы. "Гэта вельмi важна, — зазначыў Уладзiмiр Патупчык. — Сёння ў дамах-iнтэрнатах пражывае шмат пажылых людзей, якiя маюць значныя праблемы са здароўем або ўвогуле прыкаваны да ложка. На жаль, пакуль нашы ўстановы прадаставiць увесь комплекс неабходных паслуг гэтым людзям не могуць — для iх догляду павiнны быць створаны зусiм iншыя ўмовы. Таму рашэнне аб развiццi хоспiсаў вельмi своечасовае, i мы спадзяёмся, што з цягам часу падобныя ўстановы з’явяцца ва ўсiх раёнах Беларусi". Ёсць намер павялiчыць колькасць дамоў начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства. Застаецца вострай праблема дэфiцыту месцаў у дамах-iнтэрнатах. Праўда, датычыцца яна толькi сталiцы. Чарга на змяшчэнне ў стацыянарныя сацыяльныя ўстановы Мiнска цяпер складае каля 400 чалавек, апроч таго, у горадзе бракуе каля 600 месцаў, неабходных для прывядзення ўмоў пражывання ў iнтэрнатах да санiтарнай нормы — 7 квадратных метраў плошчы на кожнага чалавека. "Каб зняць усе пытаннi, была прынятая рэспублiканская праграма развiцця ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, — заўважыў Уладзiмiр Патупчык. — Цi не самай адметнай задачай праграмы вызначана лiквiдацыя дэфiцыту плошчаў ва ўсiх рэгiёнах, у тым лiку, у сталiцы да 2010 года. Прычым на выкананне праграмы выдаткоўваюцца неабходныя сродкi — каля 213 млрд рублёў". Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы наступнага года сярэдняя зарплата па Беларусi павiнна складаць 550 долараў у эквiваленце — аб гэтым паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абаро
|
|