Падзяка беларускаму паслу
Падзяка беларускаму паслу
Напярэдаднi завяршэння сваёй дыпламатычнай мiсii ў Варшаве пасол Беларусi Павел Латушка сустрэўся з вядомым i аўтарытэтным у Еўропе палiтыкам экс-прэзiдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскiм. Як паведамiла прэс-служба беларускага пасольства, падчас гутаркi былi грунтоўна абмеркаваны актуальныя пытаннi развiцця i паглыблення ў розных сферах адносiнаў Беларусi i Польшчы, а дакладней, аб неабходнасцi працягу палiтычнага дыялогу памiж дзяржавамi, пашырэннi культурных, гуманiтарных i мiжчалавечых кантактаў беларусаў i палякаў, вынiкi парламенцкiх выбараў у нашай краiне. Суразмоўцы таксама гаварылi i пра цяперашнi стан i перспектывы стасункаў з Еўрапейскiм саюзам, шляхах iх далейшага ўмацавання. Аляксандр Квасьнеўскi шчыра падзякаваў Паўла Латушку за яго актыўную i плённую працу на карысць развiцця добрасуседскiх адносiнаў памiж Беларуссю i Польшчай. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi завяршэння сваёй дыпламатычнай мiсii ў Варшаве пасол Беларусi Павел Латушка сустрэўся з вядомым i аўтарытэтным у Еўропе палiтыкам экс-прэз
|
|