Грошы — у справу!
Грошы — у справу!
Два дзясяткi заключаных пагадненняў, якiя ацэньваюцца ў 250 мiльёнаў долараў. Папярэднiя дамоўленасцi аб рэалiзацыi праектаў, дэталi якiх яшчэ абмяркоўваюцца, на 500 мiльёнаў долараў. Гэта першыя вынiкi ІV Мiжнароднага iнвестыцыйнага форуму, якi прайшоў у Магiлёве 9—10 кастрычнiка пад дэвiзам: "Магiлёўская вобласць — тэрыторыя актыўнага супрацоўнiцтва". На адкрыццi выступiў першы намеснiк кiраўнiка Урада Беларусi Уладзiмiр Сямашка. Ён адразу растлумачыў, чаму палiтыка кiраўнiцтва Беларусi накiравана на стварэнне ўмоў для iнвестараў. — Таму што мы хочам, каб наш народ жыў лепей: працаваў i зарабляў болей, — сказаў першы вiцэ-прэм’ер. — Дзелавы чалавек заўсёды знойдзе ў нас скарыстанне сваёй iдэi, прадпрымальнiцкага таленту i капiталу, — адзначыў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура. На развiццё эканомiкi i сацыяльнай сферы ў Магiлёўшчыне летась накiравана 1,2 мiльярда долараў iнвестыцый, i гэта ўдвая больш за два гады таму. У асноўным гэта — унутраныя рэсурсы, але ў вобласць прыходзiць i замежны капiтал з Германii, ЗША, Польшчы, Нiдэрландаў, Лiтвы, Англii i iншых. Самыя буйныя праекты: "Жакей-пластык" — прадпрыемства па вырабе ўпаковачнай тары, бровар "Сябар" — ён цяпер належыць кампанii "Хайнiкен", i новы сокавы завод "Старая крэспасць". Дарэчы, дзве апошнiя вытворчасцi стварыў вядомы бiзнэсмен Сямён Левiн, якога ў Магiлёўскай вобласцi называюць галоўным iнвестарам. Цяпер ён заняты новым праектам: вытворчасць i продаж iльновалакна, таму што ўпэўнены: лён — гэта не толькi мiнулае Беларусi, пры ўмелым падыходзе ён можа стаць i будучым. Сямён Левiн расказаў калегам, якую значную падтрымку ў рэалiзацыi яго праектаў забяспечыла кiраўнiцтва Магiлёўскай вобласцi, але засяродзiў увагу на некаторых праблемах для iнвестараў. Да iх, напрыклад, належаць заблытаная падатковая справаздачнасць (бiзнэсмены з нецярплiвасцю чакаюць аб’яўленага змяншэння падаткаў), цяжкi бухгалатарскi ўлiк, пастаянныя змяненнi ў юрыдычнай базе. — А па вялiкiм рахунку, мы вельмi спадзяёмся, што фiнансавы крызiс не закране Беларусь i яна застанецца востравам дабрабыту i спакою ў гэтым нестабiльным свеце, — сказаў Сямён Левiн. Старшыня прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiл Мяснiковiч лiчыць, што Беларусь, на яго думку, у вынiку асцярожнага i ўзважанага курса, скiраванага на падтрымку рэальнага сектара эканомiкi, сапраўды аказалася больш за iншыя краiны абароненай ад крызiсу. — Навукоўцы лiчаць, што трэба рабiць стаўку на iнвестыцыi ў вытворчасць, — сказаў Мiхаiл Мяснiковiч. — Гэта больш бяспечна, i адзiная мытная прастора з Расiяй забяспечыць збыт вырабленых тавараў. Для Беларусi сёння найбольш актуальныя сучасныя iмпартазамяняльныя вытворчасцi. У iнвестыцыйным форуме бралi ўдзел больш за 300 прадстаўнiкоў з 12 краiн свету. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два дзясяткi заключаных пагадненняў, якiя ацэньваюцца ў 250 мiльёнаў долараў. Папярэднiя дамоўленасцi аб рэалiзацыi праектаў, дэталi якiх яшчэ абмярко
|
|