Першы этап рэпетыцыйнага тэсцiравання па жаданнi абiтурыентаў пачаўся ў Беларусi
Першы этап рэпетыцыйнага тэсцiравання па жаданнi абiтурыентаў пачаўся ў Беларусi
Як расказаў дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў (РІКЗ) Мiнiстэрства адукацыi Мiкалай Фяськоў, па жаданнi абiтурыенты могуць выпрабаваць свае веды па ўсiх навучальных прадметах у тры этапы: першы — кастрычнiк—снежань, другi — студзень—люты, трэцi — сакавiк—красавiк. Кожная навучальная ўстанова, вызначаная месцам правядзення iспытаў, сама прызначае даты правядзення рэпетыцыйных тэсцiраванняў. У большасцi навучальных устаноў запiс на тэсцiраванне пачынаецца з сярэдзiны кастрычнiка, даведацца больш падрабязную iнфармацыю можна ў час рэгiстрацыi. Як падкрэслiў суразмоўца, для выпускнiкоў-2009 сярэднiх агульнаадукацыйных устаноў Мiнска падобныя этапы будуць праводзiцца сумесна з камiтэтам па адукацыi Мiнгарвыканкама на базе агульнаадукацыйных школ, гiмназiй i лiцэяў. Для выпускнiкоў мiнулых гадоў РIКЗ праводзiць рэпетыцыйныя тэсцiраваннi на базе наступных устаноў адукацыi сталiцы: Iнстытута бесперапыннай адукацыi БДУ, Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi, Мiжнароднага дзяржаўнага экалагiчнага ўнiверсiтэта iмя А.Д. Сахарава, Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта, Мiнскага дзяржаўнага полiтэхнiчнага каледжа, Мiнскага дзяржаўнага аўтамеханiчнага каледжа i Мiнскага дзяржаўнага гандлёвага каледжа. Рэпетыцыйнае тэсцiраванне ў рэгiёнах праводзяць Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт, Вiцебскi дзяржаўны тэхналагiчны ўнiверсiтэт, Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Я. Купалы, Гомельскi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт iмя П. Сухога, Беларуска-Расiйскi ўнiверсiтэт, Барысаўскi дзяржаўны полiтэхнiчны каледж. Ва ўсiх вышэйпералiчаных навучальных установах тэсцiраванне па жаданнi праводзiцца па матэрыялах РIКЗа, апрацоўка бланкаў адказаў i аналiз вынiкаў ажыццяўляецца таксама па тэхналогiях ЦТ. Сертыфiкаты на гэтых этапах не выдаюцца. Выпрабаваннi арганiзаваны па такiх прадметах, як руская i беларуская мовы, фiзiка, матэматыка, хiмiя, бiялогiя, англiйская, нямецкая, iспанская i французская мовы, гiсторыя Беларусi, геаграфiя, грамадазнаўства ("Чалавек. Грамадства. Дзяржава") i Сусветная гiсторыя найноўшага часу. Аплата за ўдзел у тэсцiраваннi ў суме Br16 тыс. 100 па адным навучальным прадмеце ажыццяўляецца ў любым аддзяленнi ААТ "ААБ Беларусбанк". Мiкалай Фяськоў асаблiва падкрэслiў, што супрацоўнiкi РIКЗа не адказваюць за якасць i змест тэстаў для тэсцiравання, якое праводзiцца iншымi (не ўказанымi ў дадзеным спiсе) установамi. "Усе тэсты i тэхналогii апрацоўкi вынiкаў такога тэсцiравання ва ўстановах, якiя не ўказаны ў спiсе, нiчога агульнага з ЦТ РIКЗа не маюць", — рэзюмаваў дырэктар iнстытута. Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказаў дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў (РІКЗ) Мiнiстэрства адукацыi Мiкалай Фяськоў, па жаданнi абiтурыенты могуць выпрабаваць
|
|