Арганiзацыя медыцынскага абслугоўвання ў сталiцы крыху палепшылася
Арганiзацыя медыцынскага абслугоўвання ў сталiцы крыху палепшылася
Такую выснову можна зрабiць, параўнаўшы вынiкi сацыялагiчных апытанняў, праведзеных супрацоўнiкамi Мiнскага НДІ сацыяльна-эканамiчных праблем у чэрвенi 2008-га i лiстападзе 2007 года. Усяго апыталi 1200 чалавек ва ўсiх адмiнiстрацыйных раёнах горада. Аналiз даных паказаў, што колькасць мiнчан, якiя сутыкнулiся з адмовай у шпiталiзацыi як пры самастойным звароце, так i па накiраваннi ўрача, зменшылася з 15,3 да 12,9 працэнта. Прычым часцей адмову ў шпiталiзацыi мiнчане атрымлiвалi, калi звярталiся ў бальнiцу самi. У той жа час з 11,1 да 13,8 працэнта вырасла колькасць грамадзян, якiя, паводле iх слоў, сутыкнулiся з адмовай у прыёме ўчастковым тэрапеўтам пры высокай тэмпературы, павышаным артэрыяльным цiску, вострым болi. Пры вывучэннi праблем, якiя ўзнiкаюць у мiнчан пры звароце ў хуткую дапамогу, высветлiлася, што ў 7 працэнтаў, па iх словах, былi выпадкi адмовы ў прыняццi выклiку, яшчэ ў 4,8 працэнта — у аказаннi медыцынскай дапамогi. Гэта крыху больш, чым у лiстападзе мiнулага года, канстатуюць даследчыкi. Але больш за ўсё прэтэнзiй гараджане па-ранейшаму прад’яўляюць медперсаналу i адсутнасцi ў лячэбных установах высокаэфектыўных лекаў, хоць колькасць такiх адказаў крыху зменшылася. З няўважлiвасцю медыцынскiх работнiкаў сёлета сутыкнуўся 51 працэнт апытаных мiнчан. Летась — 61,4 працэнта. Крыху палепшылася сiтуацыя з забеспячэннем палiклiнiк i бальнiц Мiнска медыкаментамi. У чэрвенi 2008 года з падобнай праблемай сутыкнулiся 41,5 працэнта рэспандэнтаў, у лiстападзе 2007-га — 43,1 працэнта. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую выснову можна зрабiць, параўнаўшы вынiкi сацыялагiчных апытанняў, праведзеных супрацоўнiкамi Мiнскага НДІ сацыяльна-эканамiчных праблем у чэрвен
|
|