21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генеральны дырэктар ААТ "Цэнтраэнергамантаж" Генадзь АДАМОВІЧ: "У ПАДМУРАК УЛАСНАГА Б

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генеральны дырэктар ААТ "Цэнтраэнергамантаж" Генадзь АДАМОВІЧ: "У ПАДМУРАК УЛАСНАГА БРЭНДА МЫ ЗАКЛАЛІ ЯКАСЦЬ"

Сёння, калi мы ўключаем святло, тэлевiзар цi камп’ютар, ужо нават не задумваемся, адкуль прыходзяць у нашы дамы, офiсы электрычнасць i цяпло. Так склалася кан’юнктура рынку, што апошнi час больш размоў вядзецца пра энерганосьбiты, цэны на iх, а ўласна энергасiстэма застаецца ў цені. Яшчэ менш вядома пра тых людзей, якiя яе стваралi i працягваюць працаваць на будаўнiцтве i мадэрнiзацыi дзясяткаў цеплацэнтраляў i электрастанцый, у тым лiку i атамных. Гэтую несправядлiвасць, з нашага пункту гледжання, мы паспрабавалi выправiць расказам аб прадпрыемстве, на рахунку якога мантаж iльвiнай долi энергааб’ектаў Беларусi, работа на прасторах усяго былога СССР, у блiзкiм i далёкiм замежжы.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Цэнтраэнергамантаж" — адна з буйнейшых у краiне спецыялiзаваных арганiзацый у галiне энергетычнага будавання. За апошнiя паўтара дзесяцiгоддзя пры ўдзеле спецыялiстаў прадпрыемства зманцiраваны цэлы шэраг аб’ектаў як у Беларусi, так i ў Расii, Пакiстане, Іране, Лiтве, Лiвii, Грэцыi, на Кiпры... "Цэмаўцы" ўдзельнiчалi ў мантажы атамных электрастанцый у Курску i Смаленску, Фiнляндыi ("Лавiiза") i Венгрыi ("Пакш"). Цяпер працуюць на iранскiм блоку АЭС "Бушэр-1".

Геаграфiя i аб’ёмы работ сапраўды ўражваюць, так што адразу не верыцца, што за гучнай назвай, пад якой у савецкiя часы працаваў цэлы саюзны трэст, стаiць сучасная мабiльная кампактная фiрма са штатам у тысячу чалавек. I, што важна, фiрма паспяховая.

 

Прадстаўляем суразмоўцу:

Генадзь Пятровiч АДАМОВIЧ у сiстэме энергетыкi з 1979 года. Пасля заканчэння Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута прыйшоў тады яшчэ ў саюзны трэст "Цэнтраэнергамантаж". Пачынаў працоўны шлях у Маскве, будаваў Разанскую ГРЭС. У 1982 годзе вярнуўся ў Мiнск майстрам Мiнскага мантажнага ўпраўлення. З 1986 па 1989 год па накiраваннi саюзнага Глаўка працаваў у Сiбiры на Бярозаўскай ГРЭС. Пасля вяртання ў Беларусь беспаваротна звязаў свой лёс з Беларускiм мантажным упраўленнем (цяпер — ААТ "Цэнтраэнергамантаж").

З аб’ектаў, дзе давялося працаваць, галоўным лiчыць кожны. Традыцыю, да любога заказу ставiцца як да самага важнага, прапагандуе i падтрымлiвае i цяпер.

Удастоены звання "Ганаровы энергетык Беларускай энергасiстэмы".  

Слова кiраўнiку:

Слова кiраўнiку:

— Пасля развалу былога СССР наша прадпрыемства выйшла з саюзнага трэста "Цэнтраэнергамантаж", гiсторыя якога пачыналася з 1924 года, — расказвае Генадзь Пятровiч. — Да Вялiкай Айчыннай ён быў асноўнай мантажнай арганiзацыяй у энергетыцы Саюза. Пазней з’явiлiся яшчэ некалькi аналагiчных трэстаў. Наша ўпраўленне было сфармiравана ў складзе "Цэнтраэнергамантажу" ў 1944-м, i з таго часу зманцiравала цепламеханiчнае абсталяванне, якое выпрацоўвае больш за 80 працэнтаў энергii сучаснай Беларусi.

З улiкам нашай асноўнай спецыялiзацыi пасля 1991 года мы апынулiся ў складзе Мiнiстэрства энергетыкi. Прайшлi стадыi калектыўнага, арэнднага прадпрыемства, i ў 1997 годзе пасля выкупу, згодна з заканадаўствам Беларусi, акцыянавалiся. Акцыянерамi сталi ўсе, хто на той момант у нас працаваў. Гэта прыкладна 650 чалавек. Такую форму ўласнасцi захавалi i па сёння. Лiчу, што дзякуючы менавiта таму, што кожны працаўнiк прадпрыемства лiчыў i лiчыць яго сваiм, мы нечага i дасягнулi.

Поўная адказнасць за арганiзацыю, надзея толькi на самiх сябе здорава падсцёгвалi.

Калi пачалiся праблемы з аб’ёмамi работ у сярэдзiне 90-х, мы заўсёды былi забяспечаныя заказамi. З 1996 года рэгулярна выязджаем на работу ў далёкае замежжа. Вось там i зразумелi, што каб паспяхова працаваць на iх рынках, перамагаць у тэндарах, трэба ўкараняць сiстэму менеджменту якасцi, сертыфiкаваць асобныя вiды работ, прычым, згодна з еўрапейскiмi стандартамi.

Красамоўны прыклад: у 1996 годзе давялося ўдзельнiчаць у тэндары па мантажы катлоў на адным з заводаў Гамбурга. У ходзе перамоў немцы паставiлi жорсткую ўмову: для атрымання гэтага заказу мы павiнны атэставаць у першую чаргу правядзенне зварачных работ па нямецкiх стандартах.

Яны заявiлi лiтаральна наступнае: "Мы не сумняваемся, што вы з’яўляецеся спецыялiзаванай арганiзацыяй, якая выконвае работы з высокай якасцю ў адпаведнасцi з вашымi нормамi i патрабаваннямi, якiя ў некаторых выпадках, магчыма, больш жорсткiя, чым нашы, але мы не хочам займацца iх параўнаннем. Нам трэба, каб ваша работа адпавядала нашым нормам".

Гэты выпадак канчаткова пераканаў нас у неабходнасцi атэстацыi па мiжнародных стандартах. Давялося папрацаваць. Як вынiк, сертыфiкат ISO еўрапейскага ўзору мы атрымалi аднымi з першых у Беларусi, а сярод аналагiчных мантажных арганiзацый — першымi на тэрыторыi былога Саюза. У 1997 годзе па еўрапейскiх стандартах сертыфiкавалi сваю зварачную вытворчасць, i сёння нашы спецыялiсты без праблем могуць працаваць у любой краiне свету.

Па прычыне сваiх службовых абавязкаў я асабiста стаяў ля вытокаў нашай сiстэмы якасцi. Прайшоў дзясяткi курсаў i трэнiнгаў як у Беларусi, так i за мяжой. Шмат работы было праведзена па падрыхтоўцы прадпрыемства да сертыфiкацыi, падрыхтоўцы адпаведнай дакументацыi. Для нас усё гэта было ўпершыню, да таго ж i параiцца не было з кiм — мы былi пiянерамi. А гэта заўсёды няпроста. Сёння менеджментам якасцi на прадпрыемстве займаецца спецыяльны аддзел, гэты накiрунак курыруе намеснiк генеральнага дырэктара. Якасць для нас — на першым месцы: ЦЭМ пазiцыянуе сябе як салiдная надзейная фiрма — калi ўзялiся за справу, што б нi здарылася, зробiм у тэрмiн i з максiмальна высокай якасцю. Гэта галоўны прынцып. Заўсёды iмкнёмся дапамагчы заказчыку цi генпадрадчыку ў вырашэннi любых пытанняў. Гэта сувязi, iмiдж, а значыць, будучыя заказы.Важкi сацыяльны пакет надае людзям упэўненасцi

Важна, што прынцып "паабяцаў — выканаў" у поўнай ступенi распаўсюджваецца i на работнiкаў прадпрыемства. Калектыўны дагавор ЦЭМа — адзiн з самых сацыяльна накiраваных сярод калег-энергетыкаў. Прадпрыемства тут часта iдзе значна далей, за гарантыi, якi прадастаўляе дзяржава. Людзi гэта бачаць, цэняць, таму i стаўленне да працы, да калектыву, да свайго прадпрыемства адпаведнае.

Пагадзiцеся, не многа ў Беларусi знойдзецца арганiзацый, якiя дагэтуль дапамагаюць сваiм работнiкам будаваць жыллё. Зразумела, высокая зарплата — галоўны стымул, але i важкi сацыяльны пакет надае людзям упэўненасцi. На прадпрыемстве iснуе 13-я зарплата, матэрыяльная дапамога на аздараўленне, дапамогi сем’ям i адзiнокiм мацi, выплаты ў сувязi з юбiлеямi i iншымi падзеямi, сацыяльныя адпачынкi, матэрыяльная дапамога ветэранам арганiзацыi да святаў i г. д. Безумоўна, немалыя сродкi выдаткоўваюцца на паляпшэнне ўмоў працы, на аднаўленне абсталявання i iнструменту.

"Цэнтраэнергамантаж" заключыў дагавор добраахвотнага медыцынскага страхавання, згодна з якiм работнiкi маюць магчымасць атрымаць гарантаваную медыцынскую дапамогу ў любой медустанове, у любога ўрача на выбар. Для гэтага нават няма неабходнасцi заказваць талончыкi — прыём праводзiцца па-за чаргой.

Зараз вядуцца перамовы са страхавымi кампанiямi з мэтай добраахвотнага страхавання жыцця i дадатковай пенсii работнiкаў ЦЭМа...

Работа энергетыкаў непарыўна звязана з частымi камандзiроўкамi. I за мяжой сваiм работнiкам ЦЭМ iмкнецца стварыць максiмальна льготныя ўмовы працы. Раз у паўгода прадастаўляецца магчымасць прыехаць дадому. Нават у савецкi час такое дазвалялася толькi раз на год. Тыя, хто працуе на аб’ектах у Еўропе, увогуле могуць сустракацца з роднымi кожныя два месяцы, у Расii — кожны месяц.

Дзякуючы такiм падыходам, ЦЭМ сёння не мае нi дэфiцыту ў заказчыках, нi сур’ёзных праблем з кадрамi. Складанасцi ёсць з прадстаўнiкамi рабочых спецыяльнасцяў. На жаль, прафтэхвучылiшчы не рыхтуюць моладзь па спецыяльнасцях, якiя патрэбныя ЦЭМу. Праўда, прадпрыемства плённа супрацоўнiчае з Мiнскiм энергакаледжам. Бярэ навучэнцаў на практыку, а потым больш здатных i на работу.   На ўсякi выпадак тым, хто раптам захоча ўлiцца ў дружную сям’ю энергабудаўнiкоў, паведамляем, што пры прыёме на працу iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў, акрамя спецыяльнай адукацыi важным крытэрыем з’яўляецца веданне замежнай мовы.

"У галiне вялiкай традыцыйнай энергетыкi ў Беларусi ў нас канкурэнтаў няма"

— Увогуле, работнiкам ЦЭМа ёсць чым ганарыцца, — адзначае Генадзь Адамовiч. — Калi гаварыць пра аб’екты, якiя ў недалёкiм мiнулым узведзены ў Беларусi, то гэта, без сумненняў, аршанская пара-газавая ўстаноўка (ПГУ), якая будавалася ў 1997 годзе з дапамогай крэдыту Еўрапейскага банка рэканструкцыi i развiцця. Комплекс ПГУ i тэхналогii, якiя выкарыстоўвалiся, з’яўляюцца ўнiкальнымi, не маючымi аналагаў у энергетыцы рэспублiкi. Гэта быў першы праект сусветнага узроўню на тэрыторыi СНД. Там мы працавалi на субпадрадзе ў французскай фiрмы, што яшчэ раз ужо на практыцы дапамагло ўсвядомiць неабходнасць укаранення сiстэмы менеджменту якасцi, неабходнасць вучыцца працаваць па сусветных стандартах. Дзякуючы таму, што за год да гэтага ЦЭМ атэставаў зварачную вытворчасць па еўрапейскiх стандартах, з першых хвiлiн работы з французамi стала зразумела, што мы размаўляем i працуем на роўных.

Нельга не адзначыць i блок на 330 МВт, пушчаны на мiнскай ЦЭЦ-5 у 1999 годзе. Пра значнасць гэтай работы сведчыць i той факт, што на адкрыццi аб’екта прысутнiчаў асабiста кiраўнiк дзяржавы. З нядаўнiх праектаў варта назваць i рэканструкцыю Бярозаўскай ГРЭС.

Сярод замежных буйных аб’ектаў, якiя мы поўнасцю манцiравалi самi, — кацёл i так званы "кацельны востраў" на Кiпры на заказ iтальянскай фiрмы "Ансальда". Паспяховы мантаж серыйных блокаў ПГУ-450 МВт на Калiнiнградскай ЦЭЦ-2, Маскоўскiх ЦЭЦ-27 i ЦЭЦ-21 дазволiў нам не толькi набыць неацэнны вопыт, але i значна ўмацаваў наш аўтарытэт у вачах расiйскiх заказчыкаў.

Сёння асноўны для нас аб’ект у Беларусi — ПГУ на Мiнскай ЦЭЦ-3. З’яўляецца ён, напэўна, самым важным i для ўсёй энергетыкi Беларусi. Свае мантажныя работы там мы завершым ужо ў блiжэйшыя тыднi. Паралельна пачалiся пусканаладачныя аперацыi. Увогуле пуск ПГУ павiнен адбыцца ўжо сёлета. Калi ўзгадваць, як наша прадпрыемства атрымала гэты заказ, трэба адзначыць, што былi i iншыя прэтэндэнты на яго выкананне. Аднак у Беларусi такую работу лепш за нас нiхто не зробiць. У прыватнасцi, у частцы мантажу катла-ўтылiзатара, турбiны. Увогуле, у галiне вялiкай, традыцыйнай энергетыкi дома ў нас канкурэнтаў амаль няма.

Калi больш падрабязна спынiцца на нашай рабоце на ЦЭЦ-3, то там ствараецца сучасны эканамiчны блок, дзе практычна ўсё абсталяванне iмпартнае, даволi цiкавае для мантажу. Нейкiх асаблiвасцяў цi "ноу-хау" для нас няма, бо з аналагiчным абсталяваннем прадпрыемства не раз сутыкалася i ў Беларусi, i ў Расii, i ў далёкiм замежжы.

— Генадзь Пятровiч, як вядома, асобны значны накiрунак дзейнасцi вашага прадпрыемства — атамная энергетыка...

— Сапраўды так. Менавiта трэст "Цэнтраэнергамантаж" адным з першых у СССР пачаў працаваць па гэтай тэматыцы. У свой час атамнай энергетыкай займалася фактычна палова арганiзацыi. Мiнскае ўпраўленне працавала на Смаленскай АЭС, яго пераемнiк — сучаснае ААТ "Цэнтраэнергамантаж" — з 2000 года працуе ў Iране на будаўнiцтве Бушэрскай атамнай станцыi.

У сувязi з прыняццем рашэння аб будаўнiцтве звышсучаснай АЭС у Беларусi, маем сур’ёзныя планы i на гэты аб’ект. Фактычна распачалi падрыхтоўку — ставiм задачу за 3-4 гады прапусцiць праз вопыт будаўнiцтва атамных станцый за мяжой неабходную колькасць сваiх спецыялiстаў. У Беларусi хацелi б працаваць у якасцi асноўнага падрадчыка па мантажы абсталявання. Аб’ёмы вельмi вялiкiя, як i адказнасць.

— ЦЭМ — прадпрыемства, якое сёння мае стабiльнае эканамiчнае становiшча i дынамiчна развiваецца. Цi ёсць нейкiя праблемы, якiя ў перспектыве могуць стаць iстотнай перашкодай на гэтым шляху?

— У будаўнiчым i мантажным комплексе краiны назапасiлася шмат праблем, якiя патрабуюць вырашэння на дзяржаўным узроўнi. Галоўная з iх, на маю думку, каштарысная сiстэма, якая дасталася нам у спадчыну яшчэ з савецкiх часоў. Сёння зусiм iншая сiтуацыя, i сам час патрабуе пераходу на дагаворныя цэны. Iх можна было б вызначыць, напрыклад, у цвёрдай цане за адзiнку работы, за адзiнку вагi абсталявання, у цвёрдай цане за асобны зманцiраваны вузел цi аб’ект цалкам.

Па-першае, пры гэтым з’явiцца рэальная канкурэнцыя памiж прадпрыемствамi. Па-другое, адыдуць лiшнiя разлiкi, абгрунтаваннi. Гэта паказвае i шматгадовая практыка заходнiх краiн, дзе эканамiстаў на прадпрыемствах галiны ў 10 (!) разоў менш, чым у нас. А значыць, менш памылак, менш складанасцяў у рабоце, менш выдаткаў... Чым хутчэй мы вырашым гэтую праблему, тым будзе лепш для галiны, якую сёння, па сутнасцi, трэба ўжо ратаваць.

Таксама трэба на дзяржаўным узроўнi вырашаць праблемы складу сабекошту работ, улiку ўсiх выдаткаў, спрашчаць падатковую сiстэму. Гэта работа ў краiне вядзецца, але неяк марудна, малымi крокамi або па асобных частках. Трэба даваць больш iнiцыятывы кiраўнiкам прадпрыемстваў, павышаць iх заахвочанасць у вынiках дзейнасцi.

 

"Сiстэма якасцi стала нашым уваходным бiлетам на заходнiя рынкi"

Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ "Цэнтраэнергамантаж" Генадзя Адамовiча, сёння ён не ўяўляе сабе работы прадпрыемства без сiстэмы менеджменту якасцi. Але так было не заўсёды. Ды i шматлiкiя мiжнародныя сертыфiкаты i атэстаты дасталiся ЦЭМу дзякуючы планамернай напружанай працы i iстотным намаганням. Пра тое, з чаго ўсё пачыналася, гутарым з намеснiкам генеральнага дырэктара па якасцi Аляксандрам КАТЛЯРОВЫМ.

— Сiстэма якасцi спачатку была патрэбная для таго, каб атрымаць уваходны бiлет на мiжнародныя рынкi. Пачатак 90-х гадоў для Беларусi i ўвогуле краiн СНД быў даволi складаным. Пасля развалу СССР распаўся i саюзны трэст, у склад якога ўваходзiла наша прадпрыемства. Якраз у гэты перыяд у энергетыцы Беларусi для нас работы практычна не стала. Больш як паўтысячны на той час калектыў вопытных спецыялiстаў трэба было кармiць. Выбар стаяў просты: цяснiць беларускiх калег у iншых галiнах, напрыклад, у нафтахiмii, харчовай прамысловасцi, цi захаваць сваю спецыялiзацыю i выходзiць за межы Беларусi. Каб не згубiцца на айчынным рынку сярод падобных арганiзацый, не згубiць свае навыкi i веды, ноу-хау, абралi iншы шлях.

Падчас першых спробаў удзельнiчаць у таргах — гэта былi Германiя i Чэхiя — набiлi першыя шышкi. Прайгравалi толькi з-за таго, што не мелi еўрапейскiх атэстацыйных дакументаў. Вось па гэтай лесвiцы, пачынаючы з атэстацыi зварачнай вытворчасцi, мы i пачалi свой уздым. Перагледзелi падрыхтоўку зваршчыкаў. Калi раней гэта зводзiлася да таго, што кожны раз на год павiнен быў прайсцi атэстацыю, цяпер з’явiлася падрыхтоўка зваршчыка да атэстацыi, дадатковыя курсы па вузкаспецыяльных момантах. Стварылi вучэбны клас, дзе пастаянна з дня ў дзень усе нашы зваршчыкi не менш за два тыднi на год праходзяць павышэнне квалiфiкацыi: атрымлiваюць новыя веды, знаёмяцца з новым абсталяваннем, сучаснымi матэрыяламi... Натуральна, наведвалi, у тым лiку i я, замежныя прадпрыемствы — iх зваршчыкi ў плане навыкаў, стараннасцi нi чым не лепшыя за нашыя. Нашым проста трэба было стварыць нармальныя ўмовы, што мы i зрабiлi. Калi, напрыклад, у зваршчыка ёсць правераная тэхналогiя, спраўны iнструмент, абсталяванне, якасныя матэрыялы, чаму ён павiнен варыць дрэнна? А забяспечыць яму ўсё гэта — задача IТР.

Што маем у вынiку? Моцную каманду прафесiяналаў сваёй справы, нацэленых на высокiя вынiкi. Лепшы доказ — наш пераможны ўдзел у Рэспублiканскiм конкурсе зваршчыкаў, якi праводзiўся ў маi гэтага года падчас 9-й мiжнароднай спецыялiзаванай выставы "Зварка" Беларускага прамысловага форуму.

Конкурс праводзiўся па трох вiдах зваркi, заявiць можна было толькi аднаго прадстаўнiка ад арганiзацыi ў кожнай намiнацыi. Ва ўпартым супрацьстаяннi сярод больш як ста ўдзельнiкаў нiхто з нашых хлопцаў не застаўся без узнагароды! Магдзiч Павел Васiльевiч i Гурленя Мiхаiл Сцяпанавiч сталi пераможцамi ў сваiх намiнацыях, а Аляксандр Уладзiмiравiч Бiрукоў заваяваў трэцяе месца.

Праходзячы праз вопыт замежных кантрактаў, работы з iншаземнымi партнёрамi, складаныя адносiны з капiталiстычнымi заказчыкамi, якiя вельмi ўважлiва ставяцца да грошай, плануюць графiкi i з падрадчыка пытаюцца вельмi сур’ёзна, усе набытыя веды i навыкi мы пераносiм у Беларусь. I такi вопыт нам толькi на карысць. Вельмi дапамог ён прадпрыемству i зараз, калi будаўнiчая iндустрыя апынулася не ў лепшым становiшчы. Аб’ёмы работ, заказы, дзяржпраграмы i сродкi пад усё гэта ёсць, а магутнасцяў, тых жа спецыялiстаў не хапае — з’ехалi па доўгi рубель у Расiю i далей. Мы бачылi, як развiвалася гэта сiтуацыя, i своечасова зрабiлi адпаведныя захады. З большасцю фірмаў нашага профілю як у далёкім замежжы, так і ў Расіі традыцыйна падтрымліваюцца добрыя адносіны. Сёння на будаўнiчым рынку Беларусi прысутнiчаюць буйныя гульцы розных формаў уласнасцi, у тым лiку i прыватныя. Аднак большасцi з iх не ўдалося пазбегнуць праблем, уласцiвых для ўсёй галiны. Прычыны навiдавоку. Зараз ва ўжытак уваходзiць новае моднае паняцце — кiраванне праектамi. Дык вось для нас яно з’яўляецца нечым натуральным, па сутнасцi, нормай ужо амаль дзясятак гадоў.

— Пры такiх спрыяльных для работы ўмовах што ўдалося стварыць на прадпрыемстве, напэўна, няма сэнсу гаварыць пра бягучасць кадраў?

— Не зусiм так. Шматвопытныя спецыялiсты сыходзяць на заслужаны адпачынак, кагосьцi не задавальняе раз’язны характар работы, хтосьцi шукае i знаходзiць, дзе лепшы цi больш лёгкi кавалак хлеба... Здараецца, перакупляюць ключавых спецыялiстаў — зваршчыкаў, IТРаў. Абяцаюць, напрыклад, працу толькi ў Мiнску цi вобласцi. Ну, а нашу геаграфiю вы ведаеце. Для некага гэта плюс, магчымасць пабачыць свет, а для некаторых сямейных спецыялiстаў iстотная нязручнасць, немагчымасць часцей бываць дома, выхоўваць дзяцей...Таму пытанне ўтрымання персаналу для нас, як i для большасцi прадпрыемстваў галiны, вельмi сур’ёзнае. Бязмежна павялiчваць заробкi мы, вядома, не можам, ды i не заўсёды ўсё вырашаецца выключна грашамi. Таму вось гэта "недамаганне" самае сур’ёзнае: зыходзячы з прапановы работы, заказаў арганiзацыя можа расцi. Вось толькi за кошт каго?

Апошнiм часам пры рэалiзацыi буйных праектаў даводзiцца клiкаць на дапамогу правераных падрадчыкаў. Давялося нават распрацаваць цэлую сiстэму па адборы i кантролi за iх работай. Кiраваць чужым персаналам бывае няпроста, але перад iмi ў нас няма нейкiх дадатковых абавязкаў, акрамя дагаварных — у выпадку чаго з падрадчыкамi можна проста развiтацца. Гэта менш рызыкоўна i менш затратна, чым хутка павялiчваць свой штат.

— Аляксандр Андрэевiч, гаворачы пра субпадрадчыкаў, я так разумею, вы маеце на ўвазе замежныя кампанii, бо ў Беларусi i так дэфiцыт кадраў?

— Чаму б i не? Яскравы прыклад. Калi памiж Беларуссю i Кiтаем пачалi актыўна развiвацца партнёрскiя адносiны, размова зайшла аб сур’ёзных iнвестыцыях у айчынную эканомiку. У тым лiку i ў энергетыку. Адным з першых праектаў, у тэндары на якi перамаглi кiтайцы, стала мiнская ЦЭЦ-2. Старшыня савета дырэктараў, былы кiраўнiк нашага прадпрыемства Iгар Мiхайлавiч Дысман яшчэ некалькi гадоў таму змог прадбачыць такi сцэнарый i актывiзаваць работу з нашымi кiтайскiмi калегамi. На ўзроўнi такiх арганiзацый, як наша, мы знайшлi кантакты, сувязi. Для чаго гэта патрэбна? Ужо сёння даволi сур’ёзныя аб’екты, як вышэйзгаданая ЦЭЦ, фiрмы прапаноўваюць браць "пад ключ". Гэта значыць з уласнымi грашыма, абсталяваннем, праектам, рабочай сiлай — поўнасцю. I кiтайцы гатовыя прывезцi сюды хоць тысячу рабочых i пабудаваць аб’ект выключна ўласнымi сiламi. Калi на мiжурадавым узроўнi не закласцi пазiцыю аб частковым удзеле ў праекце беларусаў, то так яно i будзе. Мы ж са свайго боку завязалi партнёрскiя сувязi з некалькiмi кiтайскiмi будаўнiча-мантажнымi трэстамi, заключылi адпаведныя дагаворы, самi наведалi гэтую краiну, запрасiлi iх спецыялiстаў папрацаваць на нашых аб’ектах.

Дарэчы, працуюць нядрэнна: многа i ў пастаянным тэмпе. Дысцыплiна на вельмi высокiм узроўнi. У плане псiха-эмацыянальных кантактаў таксама праблем не ўзнiкала — людзi адэкватныя i кiруемыя. Ну i заробкi кiтайскiх спецыялiстаў супастаўляльныя з нашымi.

Але ж мы ў гэтым выпадку шукалi не толькi працоўныя рукi. Разлiчваем на выйгрыш у iншым: калi кiтайскiя кампанii ўсур’ёз i надоўга прыйдуць на наш рынак, у якасцi субпадрадчыкаў яны, хутчэй за ўсё, выберуць знаёмыя iм прадпрыемствы, работу якiх добра ведаюць. Мы спадзяёмся, i не без падстаў, што гэта будзе ЦЭМ.

"Ювелiры" з мазолiстымi рукамi

Каб на свае вочы пазнаёмiцца з работай цэмаўцаў на самым важным для iх на сёння аб’екце — рэканструкцыi мiнскай ЦЭЦ-3 — у суправаджэннi галоўнага iнжынера прадпрыемства Юрыя СЕМЯНЧУКА накiравалiся ў раён Дражнi. На прахадной нас сустрэў начальнiк вытворча-мантажнага ўчастка № 2 Мiхаiл ШЭЛЬПУК. Пра напружанасць i жорсткi графiк работ гаварыла ўжо тое, што кiраўнiк падраздзялення змог знайсцi час пагутарыць з журналiстамi толькi ў свой абедзенны перапынак. Нягледзячы на тое, што генпадрадчыкам на аб’екце з’яўляецца ААТ "Белэнергабуд", "Цэнтраэнергамантаж" выконвае добрую трэць агульнага аб’ёму работ.

—Турбiнны цэх, дзе мы зараз працуем, яшчэ немцы палонныя будавалi — праект 1944 года, — узяў на сябе ролю экскурсавода Мiхаiл Васiльевiч. — Электрычная i цеплавая энергiя паступала на трактарны завод, потым — на МАЗ. Будынак i пасля рэканструкцыi захавае свой пачатковы выгляд. З гэтым, дарэчы, былi звязаныя пэўныя цяжкасцi: перакрыццi не маглi вытрымаць краны вялiкай грузапад’ёмнасцi — давялося ўстанаўлiваць шматтоннае абсталяванне ледзь не ўручную. А гэта газавая турбiна швейцарскай вытворчасцi, славацкi кацёл-утылiзатар i паравая турбiна вытворчасцi Уральскага турбiннага завода. Такога "iнтэрнацыяналу" ў адзiн блок яшчэ не манцiравалi нi ў адной краiне свету. Нягледзячы на складнасцi, якiя ўзнiкалi ў ходзе работ, працаваць было цiкава. Нашу работу нельга параўноўваць з канвеерам — пры вырашэннi нестандартных задач заўсёды ёсць месца для творчасцi.

У вынiку атрымаем блок, якi дазволiць выпрацоўваць як цеплавую — 167 тыс. Гкал.г, так i электрычную энергiю — да 230 МВт. Мiнiстэрствам энергетыкi ўстаноўлены вельмi жорсткiя тэрмiны — ПГУ павiнна працаваць ужо сёлета. Таму ўсе цэмаўцы, камандзiраваныя на аб’ект, працуюць з поўнай аддачай. Да iх гонару трэба адзначыць, што затрымак па вiне мантажнiкаў не было.

...Заканчваецца перапынак, i дзясяткi людзей у касках i спецвопратцы з эмблемай ЦЭМа разыходзяцца па працоўных месцах.

— Няхай вас не падманвае iх, магчыма, некалькi "суровы" выгляд, — папярэджвае Мiхаiл Шэльпук. — Работу хлопцы робяць сапраўды ювелiрную. Для гэтага "залатыя" рукi патрэбныя. Уявiце, толькi на катле трэба было зварыць 6,5 тысячы стыкаў, ад якасцi кожнага з якiх залежыць працаздольнасць дарагога абсталявання. А шматтонная турбiна павiнна быць зманцiравана так, каб падчас работы на яе корпусе на рабрыне магла ўстаяць манета! — усмiхаецца кiраўнiк участка.

I няхай у апошнiм сцвярджэннi энергетыка прысутнiчае доля прафесiйнага гумару, у якасцi работ, якiя выконваюць спецыялiсты "Цэнтраэнергамантажу", ужо даўно нiхто не сумняваецца. Менавiта якасць стала своеасаблiвым фiрменным стылем ЦЭМа, а сама абрэвiятура — сапраўдным брэндам, якi з павагай вымаўляюць не толькi ў Беларусi, але i ва ўсiх краiнах свету, дзе працавалi беларускiя энергабудаўнiкi.  

Матэрыялы падрыхтавалі Сяргей ПРОТАС, Віктар ПАЗНЯКОЎ.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і з архіва прадпрыемства.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, калi мы ўключаем святло, тэлевiзар цi камп’ютар, ужо нават не задумваемся, адкуль прыходзяць у нашы дамы, офiсы электрычнасць i цяпло. Так скла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика