21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяршкi ды карэньчыкi?..

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяршкi ды карэньчыкi?..

На кантролі ў Прэзiдэнта

 

З уборкай збожжа сёлета вяскоўцы адпрацавалi на выдатна, атрымана яго больш за 9 млн тон. Вырашчаны ўраджай збожжа захоўваецца i перапрацоўваецца, аднак... Цяпер нам трэба падрыхтаваць глебу да веснавой сяўбы, своечасова ўбраць познюю агароднiну. Не ва ўсiх гаспадарках гэтыя задачы выконваюцца бездакорна. Менавiта таму, улiчваючы няпростыя ўмовы надвор’я, кiраўнiк дзяржавы даручыў Камiтэту дзяржаўнага кантролю больш пiльна вывучыць сiтуацыю з уборкай ураджаю. Учора карэспандэнт "Звязды" разам са спецыялiстамi КДК наведаў асобныя гаспадаркi Маладзечанскага раёна.

 

Тэхнiка не павiнна прастойваць нi дня

Прыватнаму ўнiтарнаму прадпрыемству "Забудова-Агра" трэба заараць пад яравую сяўбу 810 гектараў. Спецыялiсты ўпэўнены, што зябiць неабходна менавiта цяпер, каб палегчыць веснавыя работы.

— Цяпер зазяблена толькi 90 га, а ў глебу ўнесена толькi 14 працэнтаў ад неабходных арганiчных угнаенняў, — дзелiцца вынiкамi праверкi галоўны спецыялiст упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага комплексу КДК Валерый Скрыпкiн. — Разам з тым застаюцца пытаннi, чаму ў 10 гадзiн на мехдвары не задзейнiчаны плугi для энерганасычаных трактароў, якiя павiнны з самай ранiцы ўжо быць у полi i араць; як здарылася, што за трактарам МТЗ 1221 зачэплены агрэгат для перадпасяўной апрацоўкi глебы. Апрацоўка робiцца непасрэдна перад сяўбой, а сяўбу азiмых неабходна было завяршыць у нашай клiматычнай зоне да 20 верасня.

Дзiравы склад "з’ядае" ўгнаеннi i... грошы

Недалёка ад мехдвара "Забудова-Агра" ўздоўж дарогi стаiць вялiкае памяшканне, дзе захоўваюцца мiнеральныя ўгнаеннi. Нельга казаць, што склад вельмi кволы i вось-вось павалiцца, аднак... Са шчылiн бакавой сцяны склада на зямлю "павыпаўзала" даволi дарагое для нашай краiны ўгнаенне. Мы заўважылi ажно тры кучы калiйных i азотна-фосфарных угнаенняў, якiя кантралёры ацанiлi больш як на мiльён рублёў.

Галоўны аграном гаспадаркi Аляксандр Стрэха паабяцаў на працягу гадзiны вярнуць угнаенне ў склад, закрыць шчылiны, усё падмесцi i ўвогуле зрабiць так, каб нiводзiн кiлаграм угнаенняў не прапаў. На пытанне, чаму гэтага нельга было зрабiць раней, толькi пацiснуў плячыма i дадаў, што, мабыць, да ўсяго рукi не даходзяць.

Дырэктар ПУП "Забудова-Агра" Уладзiмiр Лукша:

— Так, на складзе ўгнаенняў падгнiлi стойкi па недаглядзе аднаго нашага спецыялiста. Мы гэта памяшканне латалi неаднойчы, а цяпер не дагледзелi. Яшчэ ўчора даў загад выправiць сiтуацыю, аднак не паспелi... Тут i я вiнаваты. З цягам часу мы адшукаем новае памяшканне пад склад, але сёння на гэта не хапае грошай. Згодзен, што ўгнаеннi каштуюць даволi вялiкiх грошай, бо яны даражэйшыя за збожжа, а пры нашай урадлiвасцi глебы без "мiнералкi" добрага ўраджаю не будзе.

Частка буракоў можа зiмаваць пад снегам

У СВК iмя Янкi Купалы зазябiць да першых маразоў трэба ажно 1275 га, а на сёння не заарана ўвогуле нiчога. Да зiмы ў глебу трэба ўнесцi да 26 тысяч тон арганiчных угнаенняў, а ў графе "выканана" значыцца той самы "нуль". Не паспявае кiраўнiцтва прадпрыемства ўсё зрабiць як след, не хапае тэхнiкi i спецыялiстаў. А можа, не хапае адказнасцi за даручаную справу? Пытанняў з боку кантралюючых органаў тут шмат.

Другой сур’ёзнай праблемай гаспадаркi з’яўляюцца тэмпы i якасць уборкi агароднiны, якая тут паспела на плошчы 84 га.

Толькi некалькi дзён таму на палях пачалася ўборка буракоў шэфамi прадпрыемства з боку структурных падраздзяленняў МУС для ўстаноў закрытага тыпу. Разам з тым спецыялiст КДК адзначыў, што цяпер агароднiна ў краiне актыўна ўбiраецца ўжо не першы тыдзень. На дзень праверкi ў гаспадарцы буракi былi ўбраны толькi з 10 працэнтаў iснуючых плошчаў. Капусту ўвогуле не нарыхтоўвалi.

Якасць нарыхтоўкi буракоў i сапраўды здзiўляе. Пасля ўборкi на палях застаецца шмат не вельмi вялiкiх, але часам даволi нядрэнных караняплодаў. Гэта адбываецца таму, што на полi буракi нiхто не сартуе. Магчыма, потым такiя буракi будуць паўторна збiрацца для выкарыстання ў якасцi корму для жывёлы, але... Ужо цяпер частка гэтых буракоў моцна ўтаптана ў глебу i ўбiраць iх зноў будзе немагчыма.

Валерый Скрыпкiн упэўнены, што выяўленыя недахопы будуць своечасова выпраўленыя. На яго думку, Маладзечанскi раён лiчыцца ў сталiчным рэгiёне даволi паспяховым, дзе на зямлi працуюць моцныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, аднак i тут кантралюючыя органы адшукалi арганiзацыйныя недахопы i нават яўныя парушэннi.

Сяргей КУРКАЧ.

Мiнск — Маладзечанскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З уборкай збожжа сёлета вяскоўцы адпрацавалi на выдатна, атрымана яго больш за 9 млн тон. Вырашчаны ўраджай збожжа захоўваецца i перапрацоўваецца, адн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика