...
...
Супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi затрымалi траiх грамадзян падчас атрымання хабару ў $160 тыс. Сярод затрыманых — антыкрызiсны кiраўнiк i старшыня лiквiдацыйнай камiсii адной з гомельскiх фiрмаў. Для разлiку з крэдыторамi нерухомая маёмасць збанкрутаваўшай фiрмы — магазiн плошчай 120 кв.м — была выстаўленая на аўкцыён. Афiцыйна магазiн ацанiлi не вельмi дорага — Br100 млн, i ахвотнiкаў купiць магло быць многа. Але затрыманым патрэбны быў пакупнiк, якi заплацiць i за тое, каб аўкцыён выйграць. Арганiзацыю "перамогi" прадаўцы ацанiлi ў 160 тыс. Вядзецца следства. У Пiнску смяротна траўмаваны дызель-цягнiком 23-гадовы жыхар вёскi Парахонск. Трагедыя адбылася на перагоне Пiнск—Ясельда. Малады чалавек стаяў унутры каляiны чынункi. Яго заўважыў машынiст дызель-цягнiка, неаднаразова падаваў гукавыя сiгналы, на якiя чалавек не рэагаваў. Не прадухiлiла трагедыi i экстранае тармажэнне. Праверку праводзiць транспартная пракуратура. У Архангельскай вобласцi не могуць спынiць успышку менiнгiту. Згодна з апублiкаванымi данымi, лiк захварэлых дасягнуў 205 чалавек. На стацыянарным лячэннi знаходзяцца 102 чалавекi. ПОЎНЫ АБЗАЦБылы мiнiстр абароны Харватыi Берыслаў Рончавiч аддаваў службовы аўтамабiль BMW 7-й серыi ў распараджэнне сваёй кошкi. Ён узначальваў ваеннае ведамства 4 гады i на працягу ўсяго гэтага часу ў канцы тыдня пасылаў машыну за хатнiм гадаванцам, каб кошка магла правесцi выхадныя разам з iм у Заграбе. Перад пачаткам працоўных будняў казённае аўто дастаўляла кошку назад, у сямейны дом, за 260 км ад сталiцы. Такiм чынам кошка мiнiстра "накруцiла" за 4 гады на службовым аўтамабiлi больш за 150 тыс. км. Аб гэтым журналiстам расказалi палiцэйскiя, што ахоўвалi мiнiстра. Год таму Рончавiч быў назначаны мiнiстрам унутраных спраў. Аднак нядаўна адпраўлены ў адстаўку пасля гучнага скандалу вакол мафiёзных "разборак" у цэнтры Заграба. На Коннагвардзейскiм бульвары Масквы ўчора адчынiўся Музей рускай гарэлкi, дзе паказана гiсторыя дзяржавы за 500 гадоў у адным напоi. "На Русi есць веселе пiцi, не може без таго быцi" — гэтая фраза Уладзiмiра Чырвонае Сонейка пачынае знаёмства з экспазiцыяй. У музеi наглядна прадэманстраваны працэс вiнакурэння — вытворчасць гарэлкi, стаўленне да хмельнага пiтва гiстарычных дзеячаў i шмат iншых падрабазнасцяў з гiсторыi гэтага амаль што галоўнага нацыянальнага напою. У канцы экспазiцыi — лагiчнае завяршэнне: барная стойка, каля якой наведвальнiкi могуць перайсцi ад тэорыi да практыкi i прадэгуставаць розныя гатункi гарэлкi. А мера ў кожнага свая, як вядома.Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi затрымалi траiх грамадзян падчас атрымання хабару ў $160 тыс. Сярод затрыманых — антыкрызiсны кiра |
|