21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тайны абрадавых атрыбутаў

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тайны абрадавых атрыбутаў

Таццяна Мiкалаеўна з Мастоўскага раёна задае наступнае пытанне: "На Палессi ў труну нябожчыку клалi вэлюм i шлюбную сукенку. Бацька мой казаў, што нельга так рабiць — у вёсцы будуць памiраць маладыя. Цi праўда гэта? Я памятаю, што так i адбывалася!".

Мы перакананы ў тым, што практычна кожнае свята ўтрымлiвае ў сваёй структуры нейкiя дзеяннi, якiя, умоўна кажучы, падводзяць вынiкi (рысу) iснавання чалавека ў папярэднi перыяд, i адначасова вызначаюць (прадвызначаюць) асаблiвасцi i характар жыццядзейнасцi грамады ў перыяд да наступнага свята. Напрыклад, Купалле, якое адзначалася ў дзень летняга сонцастаяння, быццам акумулявала ў сабе ўсю моц сонца, якое знаходзiлася ў сваiм росквiце i аддавала цяпло наваколлю, таму якраз у гэты дзень народныя лекары назапашвалi большасць святаянскiх (лекавых) траў, а затым гэтыя зёлкi выкарыстоўвалi доўгi час у якасцi аздараўляльных сродкаў.

Гэтаксама i вяселле: яно прынцыпова змяняе сацыяльны статус жанiха i нявесты i, зноў-такi, шмат у чым уплывае на далейшы лёс маладых людзей. Аднак, вiдаць, складаны i працяглы па часе комплекс пахавальна-памiнальных абрадаў стаiць у гэтым шэрагу цi не на першым месцы. Удзел кожнага чалавека ў абрадзе пахавання строга (калi не сказаць жорстка) рэгламентаваны, патрабуе абачлiвых паводзiнаў i дакладна вывераных дзеянняў. Нiхто не будзе сцвярджаць, што вясельны абрад менш рэгламентаваны. Гэта так, але ўсё ж ён дапускае пэўныя iмправiзацыйныя вольнасцi. А вось пахавальна-памiнальныя абрады вымагаюць самай пiльнай дакладнасцi. А калi гэта так, то якраз яны з’яўляюцца той лакмусавай паперкай, якая характарызуе наша веданне традыцыi ў яе адвечным парадку. Зразумела, нам можна запярэчыць i сказаць, што некалi Традыцыя ахоплiвала ўсе бакi жыццядзейнасцi вясковай абшчыны; яна парадкавала земляробчыя працэсы, асаблiвасцi жывёлагадоўлi, пчалярства, палявання i г.д. Але ж давайце паглядзiм, што сёння сталася з нашымi Калядамi i Купаллем, Масленiцай i Тройцай, або тымi ж радзiнамi? А пра гарадское вяселле з дзiцячымi гульнямi дарослых гаварыць ўвогуле не хочацца. Усё тое, што складала сакральны (свяшчэнны), таямнiчы пласт нашай традыцыi, сёння практычна невядома пераважнай большасцi ўдзельнiкаў "мерапрыемстваў". А застаўся толькi знешнi антураж. Абрад ператварыўся ў гульню. Дарослы люд, пры ўсёй важнасцi займаемых пасад, пачаў гуляць у абрады, iмiтаваць iх вонкавы бок: хоць нейкiм чынам падтрымлiваць жыццядзейнасць традыцыйнай культуры. Аднак гэта iмiтацыя-гульня нiяк не ўплывае на iх удзельнiкаў. А вось што датычыцца пахавальнага абраду, то тут нерв традыцыi больш аголены, i яшчэ прапускае iмпульсы памяцi продкаў i сведчыць пра яго жывучасць. У такiм разе паводзiны чалавека павiнны падпарадкоўвацца не столькi правiлам гульнi-iмiтацыi, а законам культуры продкаў.

Але ж псiхалогiя чалавека падпарадкоўваецца агульным тэндэнцыям. Калi гуляць у абрады, то ва ўсiх выпадках, а не выбарачна. Ад таго, што наш сучаснiк апране на сябе касцюм жанiха цi чорны касцюм, у якiм ён пойдзе наведаць нябожчыка, ён ўсё роўна застанецца тым жа homo sapiens, якому карцiць быць удзельнiкам гульнi-спектаклю.

Якраз вось тут нас i чакаюць непрыемнасцi. Гульня ў пахаванне не прымаецца продкамi, i яны рознымi непрадказальнымi нечаканасцямi лiтаральна прымушаюць нас апамятавацца, задумацца i ўзважыць нашы дзеi i iх наступствы. Нам даюць знакi-сiмвалы, а мы замест таго, каб прыпынiцца i ўзважыць-зразумець-спасцiгнуць папярэджванне, пачынаем нервавацца-злавацца i... дапускаем яшчэ больш парушэнняў. Тады продкi "паступаюць" па-iншаму. А мы ў роспачы пачынаем галасiць: "Божухна, за што!" Але так i не хочам зразумець: сапраўды — за што? Кола замкнулася, на яго тэрыторыi аказваецца новае пакаленне, якое лiчыць, што яно мудрэйшае за дзядоў i што зможа ўзяць iх за бараду. На жаль, адна з асаблiвасцяў нашай сучаснай ментальнасцi правакуе нас: 1) боль чужога (iншага) чалавека не з’яўляецца паказальным урокам для нас; 2) гэта можа здарыцца з суседам, а не са мной.

Усе нашы сённяшнiя эмоцыi не для таго, каб крыху паўшчуваць сучаснага чалавека i сапсаваць настрой на адзiн дзень. Зусiм не. Проста не хочацца, каб з нашых вуснаў час ад часу выляталi словы недаравальнага прысуду: "Жыў не па-людску i памёр не па-людску". Наадварот, вельмi i вельмi хочацца, каб хоць час развiтання з памерлым быў эталонам нашай культуры, знакам нашай павагi (у тым лiку i да сябе), сiмвалам ашчаднага стаўлення да Памяцi, паказальным урокам дарослых сваiм дзецям. Менавiта апошнi складнiк — iмя якому "пераемнасць памiж пакаленнямi" — доўгi час быў галоўным крытэрыем падтрымкi Традыцыi i тым святлом, якое асвятляла людскiя душы. Пераемнасць мела ўсеагульны характар, ахоплiвала ўсе бакi iснавання сям’i i роду. Прасочвалася яна не толькi ў духоўным плане (бабуля вучыла сваiм песням унучку), але i ў матэрыяльным, за якiм, дарэчы, таксама выразна чыталася (бачылася) душа чалавека.

Вось гэты прадметна-рэчыўны або атрыбутны складнiк патрабуе, бадай што, асаблiвай увагi да сябе. У яе разуменнi шмат нюансаў, падводных рыфаў i нечаканасцяў. Напрыклад, галiнкi асвячонай вярбы спальвалi цераз год, у суботу перад Вербнiцай, бо назаўтра ў хату прынясуць новыя галiнкi — сiмвал новага веснавога абуджэння. А вось агарак грамнiчнай свечкi часцей за ўсё ўплаўлялi ў новую — гэтым самым перадаючы новаму году "падэшву" старога.

Асаблiвай складанасцю адносiнаў вызначалася стаўленне чалавека да атрыбутаў сямейна-родавай накiраванасцi. Пялюшкi, у якiя спавiвалi дзiця пасля першага купання, выкарыстоўвалi толькi падчас хрышчэння, а затым пакiдалi, каб выкарыстаць у тых самых рытуалах ужо пасля нараджэння iншых дзяцей — братоў, сясцёр — або нават i пляменнiкаў.

Разам з тым ручнiк (сiмвал жыццёвай дарогi), на якiм маладыя стаялi ў храме ў час вянчання, нiкому не перадаваўся, а захоўваўся ў згорнутым выглядзе як знак-абярэг сям’i ад розных непрыемнасцяў. Ручнiк — шлях, а кожны з нас праходзiць свой жыццёвы шлях, перадаваць яго iншым пакаленням не было патрэбным.

На нейкi час можна было пакiнуць сабе перавяслы, якiмi звязвалi ногi i рукi нябожчыка, ручнiкi, на якiх труну апускалi ў магiлу. Аднак пасля выкарыстання iх у прафiлактычных мэтах, узгаданыя рэчы трэба было "вярнуць" назад — закапаць у надмагiльны холмiк.

Наша чытачка задае пытанне, у якiм ланцуг сувязяў паядноўвае памiж сабой сакральныя атрыбуты абрадаў, якiя знаходзяцца на вялiкай часовай адлегласцi адно ад аднаго. У якiх складаных стасунках могуць апынуцца галоўныя рэчы вясельнага абраду i iх носьбiт, якi памёр праз дзясяткi гадоў пасля шлюбу?

Па-першае, што рабiць з заручальнымi пярсцёнкамi сямейнай пары? Калi пара прайшла адзiн са статусных (юбiлейных) этапаў у сваiм жыццi, то пярсцёнкi маглi перадавацца дзецям (срэбнае вяселле) або ўнукам (залатое вяселле). Калi ж смерць разлучала пару ў iншыя тэрмiны, то абодва пярсцёнкi захоўвалiся да смерцi другога сужэнца i клалiся з iм у труну.

Па-другое, адзенне (сукенка) нявесты адразу ж пасля вяселля выключалася з практыкi побытавага (паўсядзённага) ужывання. Але яно нi ў якiм разе не перадавалася iншым сваякам (як, напрыклад, у выпадку крайняй беднасцi) i нават родным дзецям. У такiм разе функцыянальна яно наблiжалася да ролi грамнiчнай свечкi. Памятаеце: невялiкi агарак станавiўся атрыбутам-пераемнiкам, з якiм сям’я ўступала ў новы каляндарны год або новы цыкл жыцця, якiя пачынаўся Грамнiцамi. Шлюбнае адзенне нявесты таксама выконвала ролю пасрэднiка-медыятара памiж двума жыццямi жанчыны. Яно было самым галоўным праваднiком у свет продкаў. Калi нябожчыцу прывязуць на могiлкi, то сустракаць яе будуць даўнiя сваякi. Дакладна распазнаць прадстаўнiка свайго роду яны змогуць перш-наперш па родавых знаках-узорах, вышытых жанчынай яшчэ пры жыццi пад кiраўнiцтвам сваёй бабулi. Яна ж ведала тайнапiс родавага арнаменту, а самае галоўнае — ключ-дэшыфратар!

Па-трэцяе, што рабiць з вэлюмам? А вось тут трэба добра падумаць, не спяшацца. У адрозненне ад сукенкi, мог перадавацца (i перадаваўся) каму-небудзь са сваякоў. Яго шырока выкарыстоўвалi ў абрадавай, магiчнай i лячэбна-прафiлактычнай практыцы. Каб умацаваць шлюб у выпадку дрэнных адносiн памiж маладымi, мацi брала вэлюм i iшла з iм у храм, каб прастаяць у час вянчання iншай пары. Фактычна гэта быў абрад перанараджэння (узгадайце, як мацi лячыла сваё дзiця ад сурокаў: "Чым нарадзiла, тым i адхадзiла"), умоўнага паўтарэння шлюбу. Вэлюмам накрывалi сурочанае дзiця, яго выкарыстоўвалi i ў практыцы лячэння жаночай бяздзетнасцi. Гэтыя факты пераканаўча сведчаць пра тое, што вэлюм класцi ў труну нельга. А як жа тады быць з цэласнасцю, завершанасцю "касцюма", якi перадаваўся на "той" свет? Гэта добра вядома. У труну жанчыне клалi не шлюбны, а засушаны i спецыяльна пакiнуты для гэтага траецкi (русальны) вянок.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна Мiкалаеўна з Мастоўскага раёна задае наступнае пытанне: "На Палессi ў труну нябожчыку клалi вэлюм i шлюбную сукенку. Бацька мой казаў, шт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика