21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Акцыі ключавых прадпрыемстваў Беларусi не будуць прадавацца на льготных умовах i абменьвацца на чэкi

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Акцыі ключавых прадпрыемстваў Беларусi не будуць прадавацца на льготных умовах i абменьвацца на чэкi "Маёмасць"

У Беларусi вызначаны пералiк рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэннi якiх у адкрытыя акцыянерныя таварыствы прыналежныя Рэспублiцы Беларусь акцыi не будуць падлягаць продажу на льготных умовах за грашовыя сродкi i абмену на iмянныя прыватызацыйныя чэкi "Маёмасць". Адпаведны ўказ № 605 "Аб некаторых пытаннях прыватызацыi рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў" кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 10 лiстапада.

У пералiк увайшлi найбольш эканамiчна значныя для рэспублiкi прадпрыемствы Мiнiстэрства прамысловасцi, Мiнiстэрства энергетыкi, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i хiмii, якiя знаходзяцца ў рэспублiканскай уласнасцi, уключаныя ў план прыватызацыi на 2008—2010 гады.

Пры гэтым меры эканамiчнага стымулявання рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў, уключаных у пералiк, захоўваюць сваё дзеянне ў адносiнах да адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыi гэтых прадпрыемстваў.

Як растлумачылi ў прэс-службе, рэалiзацыя палажэнняў указа будзе садзейнiчаць прыцягненню буйных iнвестыцый у ствараемыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы.

Дакумент уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi вызначаны пералiк рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэннi якiх у адкрытыя акцыянерныя таварыствы прыналежныя Рэспублiцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика