Кантрабанда на Br33 млн.
Кантрабанда на Br33 млн.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва за 9 месяцаў узраслi на 11,9 працэнта
Паводле аператыўных даных, у Беларусi ў студзенi-вераснi гэтага года рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва ўзраслi на 11,9 працэнта ў параўнаннi са студзенем-вераснем мiнулага года. Аб гэтым паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце рэспублiкi. Прагнозам сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2008 год прадугледжаны рост гэтага паказчыка на 9-10 працэнтаў. Дынамiка павелiчэння гэтага паказчыка захоўваецца ў рэспублiцы на працягу некалькiх апошнiх месяцаў. Так, за 8 месяцаў гэтага года рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва ўзраслi на 11,8 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным мiнулагоднiм перыядам, за 7 месяцаў — на 11,5 працэнта, за 6 месяцаў — на 11,4 працэнта. Нагадаем, рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва (даходы, скарэкцiраваныя на iндэкс спажывецкiх цэнаў) за мiнулы год у параўнаннi з 2006-м павялiчылiся на 14,7 працэнта пры прагнозе 7,5-8,5 працэнта. За 2006 год рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва ўзраслi на 17,3 працэнта. БЕЛТА. 351 мiльён махляра Пракуратурай Вiцебскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да 48-гадовага жыхара Полацка, якi падазраецца ў махлярстве. У прыватнасцi, паводле матэрыялаў упраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi УУС Вiцебскага аблвыканкама, падазронаму падманным шляхам удалося з сакавiка 2004 па снежань 2006 года завалодаць 351 мiльёнам 600 тысячамi рублёў. Мiж iншым, згаданыя грашовыя сродкi ён выманiў у грамадзян i прадпрыемстваў нашай рэспублiкi, а таксама Расii. Ігар ГРЫШЫН. Кантрабанда на Br33 млн. Ювелiрныя вырабы вагой амаль 600 г затрыманы ў пункце пропуску "Бераставiца" Гродзенскай вобласцi, паведамiлi ў дзяжурнай часцi Гродзенскага пагранатрада. Мужчына i жанчына, едучы з Польшчы, спрабавалi правезцi каштоўнасцi кантрабандным спосабам. Пры сумесным надглядзе iх аўтамабiля "Форд" супрацоўнiкi мытнай i пагранiчнай службаў выявiлi 241 залаты выраб на суму Br33 млн. Прычым частка каштоўнасцяў была схавана ў тэхналагiчнай нiшы аўтамабiля, а частка — у дамскай сумачцы. Дакументацыя — за хабар 31-гадовы жыхар Бабруйска, дырэктар фiлiяла аднаго з рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў, падазраецца ў хабарнiцтве. Як мяркуецца, гэты кiраўнiк узяўся за дадатковае ўзнагароджанне вырашыць для прадстаўнiка аднаго з гаражна-будаўнiчых кааператываў пытанне з вырабам праектна-каштарыснай дакументацыi. Апошнi ж "заахвоцiў" дырэктара хабарам у памеры 1 мiльёна 700 тысяч рублёў. У дачыненнi да падазронага ўзбуджана крымiнальная справа. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Пасварыўся, выпiў i стаў пуляць у паветраМенавiта па такiм сцэнарыi праходзiў вечар i пачатак ночы 10 лiстапада ў 34-гадовага жыхара Асiповiчаў. I завяршыўся тым, што каля 3 гадзiн ночы ў мiлiцыю звярнулася жанчына: яна паскардзiлася, што стрэл з агнястрэльнай зброi прабiў наскрозь шклопакет у яе кватэры. Вiноўнiка хутка знайшлi: нецвярозы мужчына сядзеў у аўтамабiлi "Форд", дзе на сядзеннi ляжалi абрэз двухствольнага ружжа, тры гiльзы i адзiн патрон. Ён патлумачыў, што напярэдаднi пасварыўся з сяброўкай i моцна расстроiўся. Каб зняць напружанне, выпiў i стаў страляць у паветра. Такая "антыстрэсавая тэрапiя" абыдзецца чалавеку дорага. Супраць яго распачата крымiнальная справа адразу па двух артыкулах — за хулiганства i незаконнае захоўванне зброi. Iдзе следства, i да абвiнавачанняў можа далучыцца яшчэ адно — кiраванне аўтамабiлем у нецвярозым стане. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ювелiрныя вырабы вагой амаль 600 г затрыманы ў пункце пропуску "Бераставiца" Гродзенскай вобласцi, паведамiлi ў дзяжурнай часцi Гродзенскага
|
|