Каментарый аб парадку індэксацыi даходаў насельнiцтва Беларусi за кастрычнiк 2008 года
Каментарый аб парадку індэксацыi даходаў насельнiцтва Беларусi за кастрычнiк 2008 года
Грашовыя даходы насельнiцтва, што атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў ваенна-вучэбных устаноў i сувораўцаў; дзяржаўныя стыпендыi навучэнскай моладзi) за кастрычнiк гэтага года не iндэксуюцца. Як растлумачыў намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Пётр Грушнiк, гэта абумоўлена тым, што iндэкс спажывецкiх цэнаў не перавысiў пяцiпрацэнтны парог да красавiка 2008 года. Заработная плата дзяржаўных служачых i прыраўнаваных да iх асобаў, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых i асобаў радавога i начальнiцкага складу за кастрычнiк гэтага года iндэксуюцца на 5,4 працэнта, паколькi не перавышаны пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (лiпень 2008 года). Дапамогi i стыпендыi беспрацоўным на перыяд прафесiйнай падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi па накiраванні дзяржаўнай службы занятасцi iндэксуюцца на 5,3 працэнта, паколькi не перавышаны пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (красавiк 2008 года). Насельнiцтву, якое атрымлiвае даходы на тэрыторыi рэспублiкi з iншых крынiц, кампенсацыя страт ад iнфляцыi ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных калектыўнымi дагаворамi (пагадненнямi). Нагадаем, iндэксацыя ажыццяўляецца па нарматыву, устаноўленаму Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 55 "Аб нарматыве iндэксацыi грашовых даходаў насельнiцтва з улiкам iнфляцыi". Iндэксуецца даход у межах 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мiнiмуму, дзеючага на момант iндэксацыi. Цяпер гэты нарматыў роўны Вr223 тыс. 660. Частка даходу, якая перавышае гэту суму, iндэксацыi не падлягае. Паколькi iндэкс спажывецкiх цэнаў за кастрычнiк гэтага года не перавысiў пяцiпрацэнтны парог да месяца папярэдняй iндэксацыi (лiпень 2008 года), мiнiмальная заработная плата за кастрычнiк гэтага года iндэксуецца на 5,4 працэнта. Яе памер з улiкам iндэксацыйнай даплаты складае Вr220 тыс. 80. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грашовыя даходы насельнiцтва, што атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсанта
|
|