Паважаныя працаўнікi аграпрамысловага комплексу!
Паважаныя працаўнікi аграпрамысловага комплексу!
Сардэчна вiншую вас з прафесiйным святам —
Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi.
У гэтым годзе земляробамi рэспублiкi сабраны рэкордны ўраджай збожжа i рапсу, добры ўраджай лёну, цукровых буракоў, агароднiны, створана трывалая кармавая база. Устойлiва павялiчваецца вытворчасць прадукцыi жывёлагадоўлi, стабiльна развiваецца перапрацоўчая прамысловасць. Надзейна гарантавана харчовая бяспека краiны, нарошчваецца экспарт беларускiх прадуктаў харчавання. I дабiлiся вы гэтых дасягненняў у перыяд сусветнага харчовага i фiнансавага крызiсу. У аснове высокiх вынiкаў ляжыць сапраўды самаадданая праца ўсiх работнiкаў i ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасцi, перапрацоўчых i абслуговых арганiзацый, вучоных-аграрыяў. Выказваю вам вялiкую ўдзячнасць за адданасць сваёй справе, клапатлiвае i беражлiвае вядзенне работ на роднай зямлi, за важкi ўклад ва ўмацаванне эканомiкi i незалежнасцi нашай дзяржавы. Упэўнены, што i ў далейшым вы будзеце прымнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачай. Жадаю вам i вашым сем’ям добрага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог у iмя любiмай Радзiмы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi. У гэтым годзе земляробамi рэспублiкi са
|
|