Расія i Беларусь падпiсалi пагадненне аб стабiлiзацыйным крэдыце на $2 млрд
Расія i Беларусь падпiсалi пагадненне аб стабiлiзацыйным крэдыце на $2 млрд
Расiя i Беларусь учора заключылi пагадненне аб прадастаўленнi Беларусi стабiлiзацыйнага крэдыту на $2 млрд у 2008—2009 гадах, паведамляюць iнфармагенцтвы. Пагадненне падпiсалi вiцэ-прэм’ер — мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын i мiнiстр фiнансаў Беларусi Андрэй Харкавец. Першы транш крэдыту ў памеры $1 млрд будзе прадастаўлены Беларусi ў блiжэйшыя днi. Другi транш яшчэ на $1 млрд будзе прадастаўлены пазней, i па ім будзе падпiсана асобнае пагадненне ў тэрмiн да 28 лютага 2009 года. Бакi таксама падпiсалi мемарандум аб узаемаразуменнi памiж урадамi Расii i Беларусi адносна каардынацыйных мераў па павышэннi канкурэнтаздольнасцi нацыянальных эканомiк. Акрамя таго, заключаны пратакол перагавораў памiж дэлегацыямi Расii i Беларусi па пытаннi развiцця крэдытна-фiнансавага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiя i Беларусь учора заключылi пагадненне аб прадастаўленнi Беларусi стабiлiзацыйнага крэдыту на $2 млрд у 2008—2009 гадах, паведамляюць iнфармагенц
|
|