21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь і Азербайджан будуць нарошчваць супрацоўнiцтва"

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь і Азербайджан будуць нарошчваць супрацоўнiцтва"

У Беларусi i Азербайджана няма закрытых тэм для супрацоўнiцтва, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лiстапада на сустрэчы з мiнiстрам абароны Азербайджана Сафарам Абiевым.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў Беларусi i Азербайджана склалiся дружалюбныя адносiны: "Добра, што мы выбудоўваем нашы адносiны, нягледзячы нi на што. Мы сябруем не супраць некага, не супраць некага выбудоўваем адносiны. Мы сябры, i гэтым усё сказана. У гэтым напрамку мы i будзем дзейнiчаць".

Беларусь i Азербайджан маюць трывалую нарматыўна-прававую базу. Гэта садзейнiчае нарошчванню аб’ёмаў двухбаковага гандлю. Прэзiдэнт адзначыў дадатную дынамiку тавараабароту памiж дзвюма краiнамi. У 2007 годзе ён павялiчыўся амаль у тры разы ў параўнаннi з 2006 годам, а за 8 месяцаў гэтага года вырас на 45 працэнтаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года i склаў $79 млн. З 2007 года рэалiзуюцца сумесныя праекты. У Азербайджане створаны зборачныя вытворчасцi трактароў, грузавых аўтамабiляў, аптычных прыбораў. Арганiзуецца сумесны выпуск лiфтаў, пад’ёмных аўтакранаў, сонечных батарэй i iншай прадукцыi беларускiх марак. У цэлым, як сказаў кiраўнiк дзяржавы, "справы пайшлi нядрэнна".

У Беларусi i Азербайджана няма разыходжанняў на мiжнароднай арэне. Абедзве краiны на ўзаемавыгаднай аснове супрацоўнiчаюць у мiжнародных арганiзацыях, аказваючы адна адной падтрымку па прынцыповых пытаннях. Па большасцi аспектаў, у тым лiку па найбольш важных напрамках работы ААН, пазiцыi бакоў супадаюць.

Аляксандр Лукашэнка павiншаваў азербайджанцаў з паспяховым правядзеннем нядаўнiх прэзiдэнцкiх выбараў i падкрэслiў, што ў яго даўнiя дружалюбныя адносiны з цяперашнiм Прэзiдэнтам Ільхамам Алiевым. "Перадайце мае самыя добрыя i цёплыя вiншаваннi Iльхаму Алiеву з перамогай на прэзiдэнцкiх выбарах. Вы правялi блiскучую палiтычную кампанiю, тут нават унiклiвым заходнiкам не было чаго сказаць i чым папракнуць", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

У сваю чаргу мiнiстр абароны Азербайджана адзначыў, што адносiны дзвюх краiн "iдуць па ўзыходнай".

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi i Азербайджана няма закрытых тэм для супрацоўнiцтва, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 14 лiстапада на сустрэчы з мiнiстрам аба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика