21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь лічыць недапушчальным узвядзенне новых "берлiнскiх сцен" у еўрапейскiм рэгiёне

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь лічыць недапушчальным узвядзенне новых "берлiнскiх сцен" у еўрапейскiм рэгiёне

 Беларусь лiчыць недапушчальнымi дзеяннi еўрапейскiх палiтыкаў, накiраваныя на ўзнiкненне ў еўрапейскiм рэгiёне новых раздзяляльных лiнiй, цывiлiзацыйных межаў i "берлiнскiх сцен" у форме вiзавых бар’ераў, якiя перашкаджаюць перамяшчэнню простых грамадзян. Аб гэтым заявiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей 13 лiстапада на ХІ Мiнскiм форуме "Суседства i бяспека: перспектывы Беларусi ў Еўропе".

Беларусь лiчыць недапушчальнымi дзеяннi еўрапейскiх палiтыкаў, накiраваныя на ўзнiкненне ў еўрапейскiм рэгiёне новых раздзяляльных лiнiй, цывiлiзацыйных межаў i "берлiнскiх сцен" у форме вiзавых бар’ераў, якiя перашкаджаюць перамяшчэнню простых грамадзян. Аб гэтым заявiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей 13 лiстапада на ХІ Мiнскiм форуме "Суседства i бяспека: перспектывы Беларусi ў Еўропе".

"Упэўнены, што некалькi гадоў таму Еўрапейскi саюз зрабiў вялiкую памылку, адмовiўшыся ад iдэi "пашыранай Еўропы", — сказаў Уладзiмiр Макей. — Балюча бачыць, як перад глабальнымi пагрозамi частка Еўропы быццам бы закрываецца на ключ ад другой яе часткi".

Паводле яго слоў, такая фiласофiя згубная перш за ўсё для краiн Еўрасаюза, таму што яна рэзка знiжае магчымасцi практычнай пабудовы на кантыненце выразнай палiтыкi. "Нам трэба рэанiмаваць лозунг аб будаўнiцтве агульнаеўрапейскага дома", — упэўнены Уладзiмiр Макей.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi падкрэслiў, што блокавая свядомасць вядзе толькi да з’яўлення новых культурных, цывiлiзацыйных, рэлiгiйных i эканамiчных межаў. Апошнiм часам таксама актывiзавалася тэндэнцыя да з’яўлення новых абаронных межаў. "Можна са шкадаваннем канстатаваць, што ўрокi халоднай вайны не былi ўспрыняты многiмi еўрапейскiмi палiтыкамi", — сказаў Уладзiмiр Макей.

Ён лiчыць, што на форуме будзе дарэчы дыскусiя аб своеасаблiвым еўрапейскiм эгаiзме, якi праяўляецца ў нежаданнi заходнееўрапейскiх дзяржаў "прыпадняць шэнгенскую жалезную заслону". Паводле пераканання кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, нявырашанае вiзавае пытанне — гэта не прыватная праблема, а ключавое пытанне беларуска-еўрапейскiх адносiнаў. "Давайце сумеснымi намаганнямi зробiм тое, што пайшло б на карысць перш за ўсё простаму чалавеку, простаму еўрапейскаму грамадзянiну", — падкрэслiў Уладзiмiр Макей.

Беларуская дзяржава заўсёды з увагай прыслухоўваецца да замежнай крытыкi. Аднак, на думку Уладзiмiра Макея, заходнiм палiтыкам трэба ўлiчваць гiстарычныя i нацыянальныя асаблiвасцi фармiравання дэмакратыi ў Беларусi. "Цяпер мы з задавальненнем адзначаем, што нашы заходнiя партнёры пачынаюць разумець бесперспектыўнасць палiтыкi iзаляцыi Беларусi", — сказаў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь лiчыць недапушчальнымi дзеяннi еўрапейскiх палiтыкаў, накiраваныя на ўзнiкненне ў еўрапейскiм рэгiёне новых раздзяляльных лiнiй, цывiлiзацыйн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика