Удзельнікам ХV Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад"
Удзельнікам ХV Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад"
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з адкрыццём ХV Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад". Галоўнай мэтай гэтага маштабнага i аўтарытэтнага творчага форуму з’яўляецца прапаганда лепшых твораў нацыянальнага i сусветнага кiнематографа, заснаваных на iдэалах высокай духоўнасцi, гуманiзму i дабра. З году ў год ён узбагачаецца новымi конкурснымi праграмамi i прыцягвае ўсё больш дзяржаў-удзельнiц з усяго свету. Сёлетняе юбiлейнае свята кiно ўвасобiла самыя яскравыя традыцыi i дасягненнi папярэднiх гадоў, сабрала цэлае сузор’е цудоўных акцёраў i рэжысёраў. Фестывальны тыдзень падорыць беларускiм гледачам незабыўныя кiнапрэм’еры, спектаклi, канцэрты i iншыя цудоўныя мерапрыемствы, якiя пройдуць ва ўсiх рэгiёнах Беларусi. Няхай у гэтыя днi наш Мiнск стане сапраўднай кiнасталiцай Еўропы, цэнтрам сустрэч i творчых кантактаў кiнематаграфiстаў розных краiн. Няхай лёс "Лiстапада" будзе доўгi i шчаслiвы на радасць яго сябрам i паклоннiкам. Жадаю вам моцнага здароўя, натхнення, поспехаў i святочнага настрою. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з адкрыццём ХV Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад". Галоўнай мэтай гэтага маштабнага i аўтар
|
|