21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чатырохногім званняў не даюць

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чатырохногім званняў не даюць

16 лiстапада Кiналагiчны цэнтр Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь адзначыць сваё пятнаццацiгоддзе.

Сёння цэнтр падрыхтоўвае службовых сабак i адпаведна спецыялiстаў. Менавiта сабакi стаяць разам з людзьмi ў каравуле, патрулююць дзяржаўныя i ваенныя аб’екты, шукаюць зброю, выбуховыя рэчывы i наркотыкi. Ёсць i так званыя вышуковыя сабакi, якiя жывуць i працуюць у ваенных камендатурах. Іх мэта — пошук тых ваенных, якiя самавольна пакiнулi часць.

У цэнтры разводзяць сабак выключна службовых пародаў — нямецкая, каўказская, бельгiйская аўчаркi, лабрадоры, чорныя тэр’еры. Яшчэ адзiн iстотны фактар у выбары пароды — гэта клiматычныя ўмовы, у якiх мы жывём. Таму, паводле слоў намеснiка начальнiка цэнтра па спецыяльнай службе Андрэя Назарчука, у цэнтры адмовiлiся ад ратвелераў — у зiмовы час вельмi часта даюцца ўказаннi-тэлеграмы: "Сабак на пасты не ставiць, бо мерзнуць!". "На лапкi надзяваць рукавiчкi? — пытаецца Андрэй Назарчук. — Якi сэнс трымаць такую сабаку для аховы?"

Тэрыторыя Кiналагiчнага цэнтра, якi знаходзiцца недалёка ад Мiнска, займае каля 45 гектараў. Самы галоўны тут — гадавальнiк, у якiм паляпшаюць якасцi службовых сабак. Сёння ў iм 40 племянных сабак розных пародаў. Папаўняецца гадавальнiк i дзякуючы клубам службовай сабакагадоўлi, з якімі падтрымлiваецца пастаянная сувязь. Часта сюды прыводзяць сваiх гадаванцаў людзi, якiя па тых цi iншых прычынах не могуць трымаць сабаку дома. Дарэчы, са сваiм сабакам у цэнтры маладому чалавеку можна прайсцi ваенную службу. Праўда, званняў чатырохногаму "салдату" не даюць i лампасаў не прышываюць. А за поспехi — заўсёды маленькiя падарункi: ласка, добрыя адносiны гаспадара i смачны корм.

Вялiкая ўвага ў Кiналагiчным цэнтры надаецца выставачнай рабоце. Больш за 400 сабак i шчанюкоў прымаюць удзел у рэспублiканскiх i мiжнародных выставах. I дабiваюцца iстотных вынiкаў! Напрыклад, у жнiўнi гэтага года спартыўная каманда цэнтра стала пераможцай мiжнародных спаборнiцтваў па бiятлоне з сабакамi, якi праходзiў у Галандыi. Дарэчы, у гэтым вiдзе спорту нашы суайчыннiкi былi неаднаразовымi прызёрамi — двойчы трэцiмi, двойчы — другiмi i тройчы — чэмпiёнамi. Цэнтру належаць сабакi, якiя маюць тытулы Iнтэрнацыянальных чэмпiёнаў i чэмпiёнаў Беларусi.

Паводле слоў начальнiка Кiналагiчнай службы Узброеных Сiлаў, начальнiка кiналагiчнага цэнтра Артура Аруцiняна, сёння з пранiкненнем ва Узброеныя Сiлы сродкаў аховы патрэба ў сабаках нiяк не змяншаецца.

— Любая тэхнiка сёння можа сапсавацца, а сабака — нiколi. Лепш за сабачы нос прырода яшчэ не прыдумала.

Марына БЕГУНКОВА.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лiстапада Кiналагiчны цэнтр Узброеных Сiлаў Рэспублiкi Беларусь адзначыць сваё пятнаццацiгоддзе. Сёння цэнтр падрыхтоўвае службовых сабак i адпаве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика