21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добры фільм лепш глядзець на вялiкiм экране

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добры фільм лепш глядзець на вялiкiм экране

Калi вы ў апошнi раз былi ў кiнатэатры? Што глядзелi?

Якiя вам увогуле падабаюцца фiльмы?

Алена Умётава, дырэктар гандлёва-закупачнага прадпрыемства i знешнеэканамiчнай дзейнасцi Смалявiцкага раённага спажывецкага таварыства:

— Ой, даўно. Так даўно, што нават не магу дакладна прыгадаць — калi. Ведаеце, ад месца, дзе я жыву, дабiрацца да кiнатэатра далекавата, а транспарт ходзiць дрэнна. Тэлевiзар усё замяняе! А калi сур’ёзна, дык галоўная прычына — у дэфiцыце вольнага часу. Вось каб у мяне працоўны дзень заканчваўся, скажам, у 14 гадзiн, дык я, безумоўна, наведвала розныя культурныя мерапрыемствы, i кiнатэатр у тым лiку <І>(смяецца) . Што мне ўвогуле падабаецца? Напэўна, як любой жанчыне — меладрамы, каб паплакаць (смяецца) можна было!..

Таццяна Кныш, начальнiк аддзела эканомiкi Брагiнскага райвыканкама:

— Дакладна месяц таму. У нас дэманстравалi дакументальную стужку на чарнобыльскую тэму — "Дарогi Чарнобыля". Ведаеце, гаварыць, спадабаўся цi не фiльм, неяк не выпадае. Прынамсi, для тых людзей, якiя некалi перажылi ўсё гэта, памятаюць тыя падзеi... На нервовую сiстэму такiя стужкi аказваюць пэўны ўплыў... Я ўпэўнена, што яе варта было паглядзець, каб яшчэ раз на свае вочы пераканацца, што знiкае колiшняя разруха, як шмат робiцца для адраджэння нармальнага жыцця. Дарэчы, наш кiнавiдэапракат рэгулярна запрашае нас на такiя прагляды, i мы iх заўсёды наведваем. А вось мастацкiя фiльмы ў кiнатэатры даўно не глядзела. У нас ёсць платная паслуга — дыскi напракат. Тэматыка фiльмаў для нашай сям’i можа быць самай рознай: i гiстарычныя стужкi, i меладрамы, i фiльмы пра Радзiму. Вельмi падабаюцца стужкi Пташука.

Сяргей Гоцманаў, начальнiк Чачэрскага рённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях:

— Апошнi раз быў у кiнатэатры месяц-паўтара таму. Фiльм быў мастацкi, замежны. А як называўся... Не памятаю (смяецца), таму што хадзiў у кiнатэатр з дзiцем у выхадны дзень. I не столькi дзеля ўласна самой стужкi — яна для нас была як своеасаблiвы фон — колькi, каб пабыць з iм. З-за працы, занятасцi часам сям’i надаеш менш увагi, чым належала б. Ды i ў кiнатэатр ходзiш не так часта не таму, што не хочаш, а якраз з-за адсутнасцi вольнага часу. Таму ў тым выпадку справа была не ў самiм фiльме. А ўвогуле, вядома ж, стужкi лепш глядзець на вялiкiм экране менавiта ў кiнатэатры. У нас яго гадоў пяць таму адрамантавалi, людзi цяпер ходзяць на сеансы з задавальненнем. Чым не адпачынак для ўсёй сям’i? Фiльмы падабаюцца розныя.

Руслан Рудакоўскi, намеснiк начальнiка навукова-тэхнiчнага аддзела Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый:

— Месяцы два таму быў на кiнапрэм’еры адной расiйскай стужкi. Спадабалася. Я ўвогуле найперш люблю менавiта прэм’еры, бо, шчыра кажучы, некаторыя фiльмы ў другi раз глядзець ужо наўрад цi будзеш. У цэлым я хаджу ў кiнатэатр, лiчу, дастаткова часта — недзе як мiнiмум адзiн раз у квартал. Хоць ёсць людзi, якiя наведваюць кiнасеансы нашмат часцей. Па жанрах у мяне нейкiх асаблiвых пераваг няма. Калi будзе выбар, спынюся, хутчэй, на камедыi, хоць iншым часам хочацца паглядзець дэтэктыў, а бывае — трылер.

Вiктар Амельяновiч, начальнiк упраўлення па каштоўных паперах Галоўнага ўпраўлення Мiнiстэрства фiнансаў па г. Мiнску:

— Даўнавата гэта было, шчыра скажу. Дайце прыгадаю... Апошнi раз хадзiў на прэм’еру "Сiбiрскага цырульнiка". Хоць пачакайце: у Доме кiно глядзеў пазней яшчэ фiльм "Космас як прадчуванне". Чаму так рэдка бываю ў кiнатэатры? Стары ўжо стаў, цяжкi на пад’ём (смяецца). Ды i дома ўсё можна паглядзець — вунь колькi новай тэхнiкi. Хоць, прызнаюся, зацiкавiла мяне рэклама новай стужкi "Адмiрал", якую хутка пачнуць дэманстраваць. Вось, думаю, трэба схадзiць. Мне ўвогуле вельмi падабаюцца фiльмы на гiстарычныя тэмы. Яшчэ люблю ранейшае савецкае кiно кшталту "Белага сонца пустынi" цi "Халоднага лета 53-га". Вось гэта сапраўды шэдэўры, гляджу iх заўсёды з задавальненнем. А што на дух не пераношу, дык гэта друга- цi нават трэцягатункавыя амерыканскiя баевiкi, якiя ўвесь час паказвае тэлебачанне.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы ў апошнi раз былi ў кiнатэатры? Што глядзелi? Якiя вам увогуле падабаюцца фiльмы? Алена Умётава, дырэктар гандлёва-закупачнага прадпрыемств
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика